мітрапаліт Антоні (Суражскі)
У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.
Мы сьвяткуем сёньня дзень сьмерці сьвяціцеля Мікалая Цудатворца. Якое гэта дзіўнае сумяшчэньне слоў: сьвята пра сьмерць... Звычайна, калі каго-небудзь засьпее сьмерць, мы тужым і плачам пра гэта; а калі памрэ сьвяты — мы пра гэта радуемся. Як жа гэта магчыма?
Магчыма гэта толькі таму, што калі памірае грэшнік, у застаўшыхся цяжка ляжыць на сэрца пачуцьцё, што надышоў час расстаньня, хоць бы часавы. Як бы ні была моцная наша вера, як бы надзея нас ні акрыляла, як бы мы ні былі упэўнены ў тым, што Бог любові ніколі канчаткова не адлучыць адзін ад аднаго тых, якія любяць адзін аднаго хоць недасканалай, зямной любоўю — усё ж застаецца сум і нуда пра тое, што мы не убачым на працягу доўгіх гадоў твару, выразу вачэй, якія сьвецяцца на нас ласкай, не дакранёмся да дарагога чалавека поўнай глыбокай пашаны рукой, не пачуем яго голасу, што даводзіць да нашага сэрца ягоную пяшчоту і любоў...











