Saturday, September 18, 2010

ПРЫПАВЕСЬЦЬ АБ ТАЛЕНТАХ

мітрапаліт Антоні (Суражскі)

У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.

Сёньняшняе эвангельскае чытаньне зьяўляецца часткай шэрагу гутарак Хрыстовых аб судзе. Гэтыя гутаркі пачынаюцца яшчэ ў папярэдняй, 24-й частцы Эвангельля ад Мацея. Вучні Выратавальніка, бачачы складнасьць і як быццам неразбуральную крэпасьць гораду Ерусаліму, які расьсьцілаецца пад іх нагамі, калі яны знаходзяцца на гары Эліёнскае, пытаюць Яго пра лёс гэтага гораду. Хрыстос папярэджвае іх пра тое, што ад усёй гэтай крэпасьці і сілы не застанецца нічога, і што ім трэба быць пільнымі, што ім трэба быць гатовымі. Далей дае Ён ім тры прыпавесьці.

Першая кажа пра тое, што можа апынуцца позна, што суд Божы можа засьпець нас зьнянацку, калі ужо позна што-небудзь дзеяць. Гэтая прыпавесьць аб дзесяці дзевах, зь якіх пяць апынуліся гатовымі да сустрэчы Госпада, а пяць — вар'ятак — апынуліся негатовымі. У гэтым — першае нам папярэджаньне: суд будзе, суд будзе, і кожнае імгненьне чалавек павінен быць гатовы, таму што суд нас засьпее, калі мы не чакаем яго. Прыйдзе ён, як кажа Гасподзь, як злодзей ноччу.

Другая прыпавесьць, якую мы сёньня чыталі — прыпавесьць пра таленты...Самае ў ёй важнае вось што: кожнаму чалавеку Гасподзь дае нешта, што зьяўляецца яго талентам, падарунак яму ад Бога. Гэтыя здольнасьці розныя, але усе яны павінны прынесьці плён, і Гасподзь нас не судзіць па тому, колькі мы прынесьлі плёну, а па тым, як мы паставіліся да дадзенага нам таленту. “Супраць сілы чалавека”, г.зн. адпаведна яго сілам, Хрыстос дае і здольнасьці. Аднаму гаспадар уручыў дзесяць срэбных манэт, талентаў, іншаму пяць, а трэцяму — адну. Але зь іх толькі першыя два прынесьлі нейкі плён, трэці ніякага плёну не прынёс. Гасподзь не робіць ніякага адрозьненьня паміж першым і другім, хоць першы прынёс багаты плён, а другі — напалову менш; але Гасподзь асуджае трэцяга за яго маладушнасьць: ён не асьмеліўся рызыкнуць усім, каб Госпаду прынесьці плён. Ён закапаў свой талент, ён усьцярог яго, ён прынёс яго назад Госпаду, якім ён быў. Як быццам Госпаду і жаліцца не на што, і раб Яму так і кажа: “Ты Сваё атрымаў цалкам”. Але не для таго быў дадзены талент Госпадам, каб ён застаўся бясплодным, а для таго, каб чалавек, атрымаўшы талент, зрабіўся іншым чалавекам, новым чалавекам. Тое, чаго не хапіла ў гэтага нявартага раба, была мужнасьць, была адвага, была здольнасьць усім ахвяраваць і усім рызыкаваць, каб не апынуцца бясплодным. Вось за гэту маладушнасьць і за гэту слабасьць душы ён і быў асуджаны.

Трэцяя прыпавесьць чытаецца перад самым Вялікім Постам. Яна кажа нам пра тое, што плён, які мы павінны прынесьці, гэта плён праўдзівай людзкасьці. Вы памятаеце прыпавесьць пра казлах і авечках. Бог не судзіць людзей за тое, што яны не багасловілі, за тое, што яны не былі вялікія, а за тое, што яны не былі годныя свайго чалавечага званьня, за тое, што былі жорсткія сэрцам, чэрствыя і неспагадлівыя. Вось прыпавесьці, якія стаяць перад намі зараз: папярэджаньне пра тое, што суд будзе, папярэджаньне пра тое, што ён прыйдзе раптам, як злодзей ноччу, і што мы можам апынуцца негатовымі, папярэджаньне пра тое, што кожнаму зь нас дадзена досыць, каб прынесьці плён у радасьць Госпаду і ў выратаваньне сваёй душы, і гэты плён бясконца просты: будзь чалавекам, і будзеш ты здольны прыняць Госпада.

Удумайцеся ў гэтыя словы — гэта шлях просты, а разам з тым, у канцы яго стаіць суд, ад якога нічога нас выратаваць не можа, бо таму, хто апынецца нявартым свайго званьня чалавека, няма шляху ў Царства, дзе мы закліканы быць падобнымі Самаму Богу. Амін.


СЛОВА ПЕРШАЕ НА НАРАДЖЭНЬНЕ ЎСЯСЬВЯТОЙ БАГАРОДЗІЦЫ

Звышгодны Ян Дамаскін

Прыйдзіце ўсе народы, увесь род чалавечы, усялякая нацыя, узрос і чын, радасна праславім дзень нараджэньня сусьветнае радасьці.Калі і язычнікі – калі дэманы ілжывымі падманамі таямніча паланілі іх розум і ўтойвалі праўду – сьвяткавалі са ўсялякім ушанаваньнем дні нараджэньня сваіх цароў, нават такіх, жыцьцё якіх часта бывала нягодным, прыносячы ім кожны пасільныя падарункі, то не болей лі мы павінны шанаваць дзень нараджэньня Боскае Маці, праз якую ўвесь род чалавечы абнавіўся і смутак прамаці Евы зьмянілася на радасьць? Ева чула вызначэньне Боскае: “У хворасьці будзеш нараджаць дзяцей” (Быц. 3:16), а Марыі абвешчана: “Радуйся, Дабрадатная!” (Лк. 1:28); той сказана: да мужа твайго зварот твой, а гэтай: Гасподзь з Табой! Но што мы прынясем у дар Маці Слова, апрача слова? Ды ўзрадуецца ўсялякае тварэньне і ды праславіць сьвяты расток сьвятой Ганны! Яна нарадзіла сьвету вечную каштоўнасьць добрых; праз Яе увасобіўшыся Творца прывёў усё тварэньне ў лепшы стан. Чалавек, пастаўлены паміж сьветам духоўным і рэчавым, зьвязвае сабой усё бачнае стварэньне зь нябачным так і Творца – Слова Боскае, зьяднаўшыся з прыродай чалавечае, зьяднаўся праз Яе са ўсялякім стварэньнем. Такім чынам, праславіцца скон чалавечае няплоднасьці, таму што для нас разбуралася перапона да асалоды.

Але чаму Дзева Маці нарадзілася ад няплоднае? Таму, што цудамі павінна была падрыхтаваць шлях да адзінае навіны пад сонцам, галоўнаму зь цудаў, і паступова ўзыходзіць ад меншага да большага. Між тым, я ведаю і іншую падставу гэтага, значна больш узьнёслую і боскую, – а менавіта: прырода саступае магутнасьці мілаты і, ахінутая трапятаньнем, спыняецца, не рашаючыся крочыць далей. Таму што Дзева Багародзіца павінна была нарадзіцца ад Ганны, то прырода не мела дзёрзкасьці апярэдзіць насеньне Дабрыні, але заставалася бясплоднай, пакуль мілата не ўзрасьціла плоду. Належала нарадзіцца першароднае, каб нарадзіць Першароднага ўсялякага стварэньня, у Ім жа ўсе адбудуцца (Кал. 1:15, 17). О дабрашчасная пара, Якім і Ганна! Усё стварэньне абавязана вам удзячнасьцю. Праз вас яна прынесла Творцы дарунак усіх дарункаў каштоўней – чыстую Маці, адзіную – годную Творцы. О ўсядобрыя ворганы Якіма, зь якіх адбылося сьвяцейшае насеньне! О ўсячыстае ўлоньне Ганны, у якім ціха зачаўся, стварыўся, і зь якога нарадзіўся плод сьвяцейшы! О ўлоньне, насіўшае ў сябе адушаўлёнае неба, усіх нябёсаў прасторней! О зямля, што прынесла вялікасьць хлебу жыватворчага, як Сам Хрыстос казаў: “калі пшанічнае зерне, упаўшы ў зямлю, не памрэ, дык застанецца адно” (Ян. 12:24). О грудзі, узгадаваўшыя карміліцу Сілкавальніка сусьвету. О цуда цудаў! О зьява ўсяго больш дзіўная! Такімі цудамі павінна было падрыхтаваць шлях да невымоўнаму і міласэрнаму ўвасабленьню Боскаму. Што ж далей вымаўлю? Мой розум выходзіць зь сябе самога: то ад страху, то задаволеньне ахінае душу; сэрца хвалюецца, мова спыняецца. Зьнямоглы ад захапленьня; падаю прад веліччу цудаў. Але моцнае пачуцьце зрабіла мяне натхненным: спыніся запал! Сыдзі страх! Іграйце цымбалы духу: “Хай весяляцца нябёсы, і хай радуецца зямля” (Пс. 95:11)

Цяпер адчыняецца бясплодная брама і зьяўляецца боская брама дзявочая, зь якой і праз якую – па словам Паўла, слухача невымоўных словаў – “іх Хрыстос па плоці, існы над ўсім Бог, ўводзіць Першароднага ў сусьвет” (Рым. 9:5, Жыд. 1:6). Цяпер ад карэньня Ясэва прарасло жазло, зь якога адбудзецца Бог праўдзівы кветка дзеля сусьвету. Цяпер з тленнае плоці падрыхтаваў Сябе на зямлі неба Той, якой у старажытнасьці зь водаў узьняў і паставіў цьвердзь на вышыні. Праўдзіва, гэта неба непараўнальна, таму боскае і дзівоснае; бо на ім зазьзяла Сонца праўды – Той, які на небе замацаваў сонца. Дзьве ў ім прыроды, хоць гнеўна паўстаюць супраць гэтага Акефалы; адзіная сутнасьць, хоць падзяляюць яе Нестарыяне. Вечнае Сьвятло ад вечнага Сьвятла, што адбыўся раней стагодзьдзя, нярэчавы і бесьцялесны, увасабляецца ад Дзевы, і як жаніх ад палацу крочыць – Бог, зрабіўшыся на зямлі народжаным. Ён радуецца, як багатыр пракладаючы шлях нашага жыцьця, сьпяшаючыся праз пакуты да сьмерці, каб зваяваць моцнага, і сасуды ягоныя скрасьці (Мц. 12:20), гэта значыцца скрасьці нашу сутнасьць і заблукаўшую авечку прывесьці на нябесныя палеткі. Цяпер тытанаў сын усядзеючае Слова Стварыўшага Ім усё, моцная сіла Бога Ўсявышняга, Духам як бы пальцам Сваім навастрыўшы ступленую сякеру прыроды, стварыў сябе адушаўлёную лесьвіцу, падмурак якой замацаваны на зямлі, а вяршыня датыкаецца самога неба, і на якой сьцьвярджаецца Бог, вобраз які бачыў Якаў, па якой Бог, сышоўшы нязьменным, альбо лепш казаць схіліўшы Сябе, “зьявіўся на зямлі і зь людзьмі жыў” (Вар. 3:38). Гэты сыход азначае добраахвотнае прыніжэньне, жыхарства на зямлі, абвяшчэньне пазнаньня аб Сябе жыхарам яе. Лесьвіца духоўная, гэта значыцца Дзева, сьцьверджаная на зямлі: бо Яна нарадзілася ад зямлі; галава Як дакраналася неба: бо як кожнай жонкі галава муж, а Гэтая не ведала мужа, то галавой Яе быў Бог і Айцец, Які ахінуўшы Яе духам Сьвятым, як бы боскае духоўнае насеньне, паслаў Сына Свайго і Слова – усямагутную сілу. Айцец пажадаў, каб не праз натуральнае абвяшчэньне, але ад Духа Сьвятога і Дзевы Марыі звышнатуральным чынам Слова зрабілася плоцьцю без зьменаў, і ўсялілася ў нас; таму што зносіны Бога зь людзьмі адбываецца праз Духа Сьвятога. Здольны зразумець ды зразумее: маючы вушы ды пачуе. Адпрэчым ад сябе разуменьне плоці. Боскасьць не мае запалу, о людзі! Айцец, без запалу нарадзіўшы ад пачатку па прыродзе, Таго ж Самага Сына зноў без запалу нараджае дзеля будаўніцтва выратаваньня людзей, як сьведчыць Богаайцец Давыд, кажучы: “Гасподзь сказаў Мне: Ты Сын Мой; Я сёньня Цябе спарадзіў” (Пс.2:7). Слова сёньня не можа быць датычнае адвечнаму нараджэньню, бо яно па-за часам.

Цяпер уладкаваная сьвятая брама з боку Ўсходу, праз якую Хрыстос увойдзе і выйдзе, і брама гэтая будзе зачынена (Езек. 44:12), у якой Хрыстос ёсьць дзьверы авечкам. Яму імя Ўсход, праз Яго мы атрымалі доступ да Айца, крыніцы сьвятла. Цяпер павеяў ціхі ветрык, прадвесьнік сусьветнае радасьці. Ды ўзрадуюцца нябёсы – вышыні і ды ўзрадуецца зямля – нізіна, і ды запляскае сусьветнае мора ў радасьці! У ім нараджаецца ракавіна, якая, праз вышэйшае боскае зьзяньне, зачне ва ўлоньні і народзіць усякаштоўную пэрліну – Хрыста. Зь Яе Цар славы, апрануты ў парфіру плоці, выйдзе да палонных прапаведаваць вызваленьне. Ды сьвяткуе прырода! Нараджаецца Агніца, праз якую Пастыр зробіцца авечкай і разьдзярэ вопратку старажытнае мёртвасьці. Ды іграе дзявоцтва! Нарадзілася Дзева, якая – па словах Ісаі – зачне ва ўлоньні і народзіць Сына, і дадуць імя Эмануіл Яму, гэта значыцца зь намі Бог. Ведайце, Нестарыяне, і скарайцеся, бо зь намі Бог! Не чалавек, не Анёл, але Сам Бог прыйдзе і выратуе нас. Дабраслаўлёны крочачы ва імя Госпада; Бог Гасподзь і зьявіўся нам. Складзем сьвята ў гонар нараджэньня Багародзіцы. Узрадуйся, Ганна, няплодная, не нараджаўшая, узрадуйся і загаласі не ад болі ва ўлоньні. Узрадуйся Якім: ад дачкі тваёй Юначкі надзіцца нам Сын і дасца нам; і назаве імя Ягонае Анёл вялікага сьвятла кажучы аб сусьветным выратаваньні. Бог моцны. Ды пасаромеецца Нясторы і ды зацісьне рукой вусны свае! Юнак – Бог: дык як не Багародзіца нарадзіўшая Яго? “Хто не спавядае сьвятую Дзеву Багародзіцай, той бязбожнік”. Гэта – не мае словы, хоць я цытую іх у маім слове: іх, як сьвяты спадак, я атрымаў ад айца Рыгора Багаслова.

О дабрашчасная і цнатлівая пара, Якім і Ганна! Па плоду ўлоньня вашага мы пазнаем вас, як некалі прамовіў Гасподзь: па пладах іх пазнаем іх. Вы правялі жыцьцё набожнае і годнае Народжанае вамі. Пажыўшы цнатліва і праведна, вы нарадзілі на сьвет упрыгожаньне дзявоцтва: раней нараджэньня Дзеву, у нараджэньні Дзеву, і пасьля нараджэньня Дзеву – адзіную і па розуму, і па душы, і па плоці Заўсёды Дзеву. Ад цнатлівасьці і павінна была прарасьці Дзева, каб, па жаданьню бесьцялесна Наразіўшага, у плоці нарадзіць на сьвет адзінае адзінароднае Сьвятло, не нараджаючае, але заўсёды нараджаемы, якога асаблівая ўласная ўласьцівасьць ёсьць нараджальнасьць. О, якіх цудаў і якога запавету забілася падставай гэтая Юначка! Нараджэньне няплоднасьці, дзявоцтва нараджаючае, зьяднаньне Боскасьці і людзкасьці, запалу і ягонае адсутнасьці, жыцьця і сьмерці, каб ва ўсім гэтым кепскае было пераможана лепшым. І гэта ўсё дзеля майго выратаваньня, Гасподзь! Так Ты палюбіў мяне, што не праз Анёлаў, не праз нейкае іншае стварэньне, зьдзейсьніў маё выратаваньне, але як стварыў, так аднавіў мяне Ты Сам! Таму іграю, сьпяваю, весялюся, зноў павяртаюся да крыніцы цудаў і, захоплены радасным захапленьнем, зноў удараю па цымбалам духа і сьпяваю цудоўны гімн нараджэнню.

О найчыстая пара разумных галубкоў – Якім і Ганна! Выконваючы прадпісаную законам прыроды цнатлівасьць, вы ўдастоіліся таго, што вышэй сілаў прыроды. Вы нарадзілі сусьвету неспакушаную і невядомую мужчыне Маці Боскую; пражываючы жыцьцё набожнае і праведнае ў прыродзе чалавечай, нарадзілі цяпер дачку вышэйшую за Анёлаў, Уладарку Анёлаў. О дачка найбольш добра прыгожая і найбольш салодкая! О лілея, сярод сухіх каласоў узышоўшая ад найбольш шляхетнага карэньня Давыда! Праз Цябе царства абагацілася сьвятарствам. Праз Цябе спраўдзілася ўжываньне закону і адкрыўся схаваны пад тэкстам дух ягоны, калі сьвятарская годнасьць з роду Левіту перайшло ў род Давыда. О ружа, ад цернія Юдэйскага расквітнеўшая сваім боскім водарам усё напоўніўшая! О дачка Адама і Маці Боская! Дабрашчасны сьцёгны і ўлоньне, зь якіх Ты адбылася! Дабрашчасныя рукі, насіўшыя Цябе, і вусны, што насалоджваліся Тваімі найбольш чыстымі пацалункамі, – вусны адных толькі бацькоў, каб Ты заўсёды і ва ўсім заставалася Дзевай. Цяпер пачатак выратаваньня сусьвету. Узрадуйцеся горы – істоты разумныя, што імкнуцца на вышыню духоўнага бачаньня! Нараджаецца ўсяслаўная гара Госпада, вышынёй і месцам перабольшваючая ўсялякі пагорак і ўсялякую гару, – веліч Анёлаў і людзей, ад якой без рук цялесным чынам добра пажадаў адкалоцца краевугольны камень – Хрыстос, адна асоба яднаючая ў сябе розныя прыроды – Боскую і чалавечую, і ствараючая Анёлаў і людзей, язычнікаў ад цялеснага Ізраіля, у адзіны духоўны Ізраіль: “Гара Божая! – гара Васанская! гара высокая - гара Васанская!... на якой Бог з добрай волі жыве, і Гасподзь жыцьме вечна! Калясьніц Божых процьма, тысячы тысяч сярод іх” (Пс. 67:16 – 18) дабрынёй боскай, гэта значыцца, Херувімаў і Серафімаў; вяршыня Сінаю сьвяцейшая, якую пакрывае не дым, не змрок, не бура, не жахлівае полымя, але сьветлае зьзяньне Ўсясьвятога Духа. Там Слова Боскае ўвасобілася ад Духа Сьвятога і дзявочае крыві і дало само Сябе нашае прыродзе найбольш дзейсным сродкам выратаваньня. Там мана, тут саладзіўшы ману. Ды схіліцца цудоўная скінія, пабудаваная Майсеем у пустэльні з каштоўнага матэрыялу ўсялякага роду і раней яе быўшая скініяй прабацькі Аўраама, – ды паклоніцца адушаўлёнай і разумнай Скініі Боскай! Гэта зрабілася не толькі месцам асаблівае дзеі Божай, але існуючым ёмішчам сапраўднага Сына і Бога. Ды асэнсуе сваю мізэрнасьць прад Ёй цалкам пазалочаны ківот, і носячае ману залатое блюда, і сьвяцільнік, і трапэза, і ўсё старажытнае! Усё гэта толькі таму важна было, што правобраз уяўляла Скініі духоўнае, быццам цень праўдзівага першаўзору. Цяпер ўсядзеючы Бог Слова, што выйшаў зь улоньня Айца, склаў новы сьвітак, напісаны Духам – мовай Боскае, як бы галінкай. Ён дадзены быў чалавеку, ведаючаму пісьмо, але гэты не разумеў яго: гэта значыцца Іосіф не пазнаў ні Марыі, ні сілы самой таямніцы. О дачка Якіма і Ганны сьвяцейшая, схаваная ад улады і сілаў, і распаленых стрэл злога, жыўшая ў палацы Духа і захаваная дзявоцкай у нявесту Боскую і па прыродзе Маці Бога! О дачка сьвяцейшая, яшчэ ў абдымках матчыных спачываючая, але страшная дзеля сіл адпрэчыўшых! О дачка сьвяцейшая, малаком мацярынскім сілкуючыся і Анёламі атачоная! О дачка Богу прыемная, слава бацькоў! “Будуць шчасьціць Мяне ўсе роды” (Лк. 1:48), як Сама Ты аб Сябе праўдзіва прамовіла. О дачка, годная Бога, упрыгожаньне прыроды чалавечай і выпраўленьне прамаці Евы! Тваім нараджэньнем дзіцяці яна ўстала ад падзеньня. О дачка ўсясьвятая, упрыгожаньне жанчын! Хоць Ева зрабілася першым злачынцам, і праз яе, паслужыўшую дзеля зьмея прыладай падзеньня прабацькі, сьмерць увайшла ў сьвет; але Марыя паслушная воле Боскай, Сама зваявала зьмея спакусьніка і ўвяла ў сьвет несьмяротнасьць. О дачка Сапраўды Дзева, без мужа зачаўшая, бо носіш ва ўлоньні маючага Айца вечнага! О дачка на зямлі народжаных, у Богабацькоўскім абдымках насіўшая Стваральніка! Стагодзьдзі змагаліся, каму дастанецца слава Твайго нараджэньня; але прадвызначаны савет Бога, Творцы стагодзьдзяў, перамог гэтую барацьбу стагодзьдзяў, і апошняе зрабіў першым, ашчасьліўленае Тваім нараджэньнем. Сапраўды, Ты зрабілася найбольш чытае зь усіх тварэньняў: ад Цябе адной Творца пазычыў частку – падмурак нашае сутнасьці, плоць Ягоная з Тваёй плоці, і кроў з Тваёй крыві; малаком грудзей Тваіх сілкаваўся Бог, і вусны Твае цалавалі вусны Боскія. О неспасьціжныя і невымоўныя цуды! Бог усіх, прадпазнаўшы годнасьць Тваю, палюбіў Цябе, – палюбіўшы прадусталяваў і ў апошні час выканаў прадвызначанае, зрабіўшы Цябе Багародзіцай, Маці і Сілкуючай Сына Свайго і Слова. Праўдзіва кажуць, што процілежнае служыць лекамі дзеля процілежнага; але нельга сказаць, каб з процілежнага адбывалася процілежнае, – хоць кожная рэч утрымлівае ў сябе нешта, як бы процілеглае сваёй прыродзе, ад перабольшаньня таго, ад чаго яна адбылася. Напрыклад, як грэх, пасродкам добрага задаўшы мне сьмерць, такім чынам крайне мне зрабіўся згубным (Рым. 7:3); так падстава ўсялякага дабра (Бог), як бы пасродкам процілежнага, уладкаваў так, што зроблена дзеля нашага выратаваньня. “А калі памножыўся грэх, шчодра закрасавала мілата” (Рым. 5:20). Каб мы захавалі першае яднаньне з Богам, то не ўдастоіліся лепшага і найцудоўнага, а цяпер, хоць на падставе граху, і нягодныя апынуцца ў ранейшых зь Ім зносінах, не захаваўшы таго, што атрымалі; але па міласэрнасьці Боскай памілаваны і зноў прыняты ў такія зносіны зь Ім, якія ніхто няздатны разбурыць, бо прыняўшы нас мае моц захаваць іх неразбуральнымі. Быў час, калі зямля знаходзілася ў глыбокае разбэшчанасьці і народ Божы, захоплены духам спакусы, пакінуў Госпада Бога свайго – Таго, які здабыў яго Сябе рукой моцнае і сілай вялікай, у знаках і цудаў вывеў з дому рабства Фараона, правёў праз Чорнае мора і кіраваў ім на шляху ў воблаку днём і ўсю ноч у сьвятлі полымя, калі Ізраіль зьвяртаўся сэрцам сваім у Егіпет, і такім чынам зрабіўся народ Госпада не народам Госпада,памілаваны – не памілаваным, умілаваны – не ўмілаваным. Таму цяпер нараджаецца Дзева, чужая прабацькаўскаму тленьню, заручаецца Самому Богу, нараджае міласэрнасьць Боскую; і не народ Божы робіцца народам Божым, не памілаваны атрымлівае міласьць, не ўмілаваны робіцца ўмілаваным, – таму што зь Яе нараджаецца Сын Божы ўмілаваны, у якім ўсё дабраваленьне Боскае.

Пладаносная лаза прарасла ад Ганны, і сасьпеў найсалодкая гронка, падаючая салодкае піцьцё на зямлі народжаным на жыцьцё вечнае. Якім і Ганна пасеялі сябе ў праўду і атрымалі плод жыцьця; яны запалілі для сябе сьвяцільнік бачаньня і адшукалі Госпада, – і зьявіўся ім парастак праўды. Весяліся зямля і сыны Сіёну ўзрадуйцеся аб Госпадзе Богу вашым! Пустыня заквітнела, бясплодная прынесла плод свой. Якім і Ганна як разумныя горы, падалі салодкасьць. Радуйся, дабрашчасная Ганна, што ты нарадзіла дачку: гэтая дачка ёсьць Маці Боская, – дачка сьвятла, крыніца жыцьця, вызваленьне жонкі ад асуджэньня. “Будуць прасіць цябе найбагацейшыя людзі” (Пс. 44:13), цары народаў з падарункамі прыйдуць і паклоняцца Ёй. Гэтую дачку Ты прывядзеш да Цара ўсіх – Богу, апранутую ў прыгажосьць набожнасьці, як ў золатам тканую вопратку і ўпрыгожаную мілатой Духа, Слава Яе ўнутры. Усялякай іншае жонцы слава – муж, знадворку прыходзячы; але слава Боскае Маці ўнутры Яе; гэта – плод Яе ўланьня. О жаданая і найбольш добрая дачка! Дабраслаўлёная Ты паміж жанчынамі, і дабраслаўлёны плод улоньня Твайго! О дзяўчына – дачка цара Давыда і Маці Цара ўсіх Бога! О Дабрашчасны адушаўлёны вобраз, на які Творца Бог добра глядзіць; бо ў Яе розум, Богам кіруемы і да аднаго Бога скіраваны; усе жаданьні скіраваны да Адзінага годнага жаданьня і любові; нянавісьць – толькі да граху і падставе ягонай. Ты будзеш мець жыцьцё лепшае жыцьця звычайнага, будзеш мець яго не толькі дзеля Сябе Самой, таму што Ты не толькі дзеля Сябе Самой народжана. Ты будзеш жыць дзеля Бога, дабрынёй Якога ўступіла ў жыцьцё, каб паслужыць выратаваньню ўсяго сусьвету, каб праз Цябе выкананы быў старажытны запавет Боскі аб увасабленьні Слова і нашым абагаўленьні. Твае сэрца нацешыцца словам Божым і напоўніцца ім, як пладаносная масьліна ў доме Божым, як дрэва, пасаджанае ў вытоку водаў Духа, як дрэва жыцьця, якое дае плод свой у вызначаны час, гэта значыцца ўвасобіўшагася Бога, вечнае жыцьцё ўсіх. Усе думкі Яе карысныя душы, свабодныя ад усяго лішняга, адкідаючыя ад усяго згубнага дзеля душы; вочы Яе заўсёды скіраваны да Госпада, назіраючы вечнае і недасяжнае сьвятло; вушы, праз якія ўвайшло ўвасобіўшаеся Слова, наладжаны да слуханьня слова Боскага, насалоджваюцца салодкім сьпевам цымбалаў Духа; ноздры адчуваюць водар ялею жаніха, які ёсьць Боскае міро, вольна пралітае і памазваючае чалавецтва свае: бо міро пралітае імя Твае, кажа Сьвятое Пісаньне (Песн. 1:2); вусны ўсхваляюць Госпада і цалуюць Ягоныя вусны; язык і горда разьмяркоўваюць аб слове Божым і праліваюць боскую салодкасьць; сэрца чыстае і цнатлівае, бачыўшае і жадаючае ўсячыстага Бога; улоньне, у якім жыў Няўмяшчальны, і грудзі, малаком сілкаваўшыя Бога – немаўля Ісуса; брама Боская заўсёды някранутая; рукі, насіўшыя Бога, і калені – пасад, вышэй Херувімаў, якімі моцнымі былі слабыя рукі і нямоглымі калені; ногі, кіруемыя законам Божым, як сьвяцільнікам сьвятла, і няўхільна яму падпарадкаваныя, пакуль прывядуць любімага да ўмілаванае. Уся – палац Духа; уся – горад Бога жывога, якога радуе цеча рэчкі, гэта значыцца бруі мілаты Сьвятога Духа; уся – добрая; уся – блізкая Богу: таму што ўзышла вышэй Херувімаў і будучы ўзьнесенай над Серафімамі, Яна наблізілася да Бога.

О цуд, вышэйшы ўсіх цудаў! Жанчына зрабілася вышэй за Серафімаў, бо Бог явіўся малым чым зьменшаны прад Анёламі. Ды замаўчыць прамудры Саламон, ды не кажа, што няма нічога новага пад сонцам! О Богам умілаваная Дзева, сьвяты храм Бога, які пабудаваў і ў які ўсяліўся духоўны Саламон – Кіраўнік сусьвету; храм, упрыгожаны не золатам і каменьнем неадушаўлёным, але замест золата зьзяючы Духам, замест каштоўнага каменьня маючы найкаштоўную жамчужыну – Хрыста, вугаль Боскасьці! Умалі Яго дакрануцца да вуснаў нашых, каб мы, ачысьціўшыся, апелі Яго зь Айцом і Сьвятым Духам. Сьвяты, Сьвяты, Гасподзь Саваоф, адзіная Боскасьць у трох асобах! Сьвяты Бог і Айцец, добра пажадаўшы ў Табе і Цябе адбыцца таямніцы, раней стагодзьдзя прадвызначанаму. Сьвяты моцны, Сын Божы і Бог Адзінародны, зрабіўшы Цябе цяпер ад няплоднае Маці, каб Самому, Адзінароднаму ад Айца і Першародны ўсялякаму стварэньню, нарадзіцца таксама Адзінародным ад Цябе, Дзевы Маці, і Першародным шматлікіх братоў, падобна нам далучыўшыхся ад Цябе плоці і крыві. Але Ён зрабіў Цябе не ад аднаго бацькі альбо адной маці дзеля таго, каб зьдзейсьненая адзінароднасьць была асаблівай прыналежнасьцю аднаго адзінароднага; бо Ён адзін ёсьць Адзінародны ад адзінага Айца і адзін Адзінародны ад адзінае Маці. Сьвяты несьмяротны, Усясьвяты Дух, расой Боскасьці Сваёй захаваўшы Цябе непашкоджанае боскім полымем – як правобразна сьведчыў купіна Майсея.

Радуйся, купель авечак (Віфэзда), найсьвяцейшы храм Боскае Маці! Радуйся, купель авечак, пра бацькоўскае жыльлё Царыцы! Радуйся, купель авечак – старажытны збор авечак Якіма, а цяпер Царква падобнае на неба славеснага Хрыстова статку, у старажытнасьці аднойчы ў год прымаўшая Анёла Боскага, уздымаючага ваду, і толькі аднаго хворага павяртаючая ад хваробы да здароўя, а цяпер умяшчаючая цэлы хор сілаў нябесных, праслаўляючых зь намі Боскую Маці, бяздоньне цудаў, крыніцу сусьветнага вылячэньня. Яна прыняла не служачага Анёла, але Анёла вялікае рады, які сышоў, як добры дождж на руно, без шуму, і ўсе патрабуючыя, вылячэньня жадаючыя, натуральна павярталіся да здароўя непашкоджанага і жыцьцю вечнаму. Сілай Ягонай ляжачы ў Табе нямоглы чалавек ускочыў як алень. Радуйся, годная купель авечак, ды памножыцца мілата Твая! Радуйся, Марыя, найсалодкая дачка Ганны! (любоў зноў цягне мяне да Цябе). Якімі словамі апішу велічныя Твае крокі, вопратку, прыгажосьць твару Твайго, дарослы розум у целе немаўля? Вопратка сьціплая, чужая раскошы і пяшчоты; крокі паважныя, спакойныя, цьвёрдыя; нораў спакойны, не чужы вясёласьці, але недасягальны для мужчын: сьведчаньне таму страх, ахінуўшы Цябе пры нечаканым вітаньні Анёла. Ціхая і пакорлівая бацькам. Думкі пакорныя, не занураныя ў вышэйшае бачаньне. Мова прыемная, ідучая зь добрага сэрца. Як жа назваць Цябе, калі не жыльлём годным Бога? Годна шануюць Цябе ўсе роды, як абранае ўпрыгожаньне чалавецтва. Ты слава сьвятароў, спадзяваньне хрысьціян, шматплодная галіна дзявоцтва: ад Цябе паўсюды раскінулася квітненьне ягонае. Дабраслаўлёная Ты паміж жанчынамі, і дабраслаўлёны плод улоньня Твайго. Спавядаючыя Цябе Багародзіцай – дабраслаўлёныя, не спавядаючыя – пракляты!

О асьвячоная пара, Якім і Ганна! Прыміце ад мяне слова ў гонар Нараджэньня Багародзіцы. О дачка Якіма і Ганны, Уладарка! Прымі слова ад слугі грэшнага, але напоўненага палымянае любоўю і Цябе адну атрымаўшага ў радасную надзею, прадстаяльніцу жыцьця, малітоўнік за нас прад Сынам Тваім і праўдзівае абяцаньне выратаваньня. Зьнімі зь мяне цяжар грахоў; раскідай змрочныя аблокі, што ахінулі розум мой; паслаб зямную грубасьць ва мне; вызвалі ад спакусы; уладкуй шчасьлівае жыцьцё; скіруй да нябеснай асалоды. Даруй мір сусьвету і ўсім праваслаўным жыхарам гэтага горада дасканалую радасьць і вечнае выратаваньне, малітвамі бацькоў Тваіх Ўсёй Царквы. Зрабі, зрабі гэта.

Радуйся, Дабрадатная, Гасподзь з Табой! Дабраслаўлёная Ты сярод жанчын і дабраслаўлёны плод улоньня Твайго – Ісус Хрыстос Сын Божы! Яму слава зь Айцом і Сьвятым Духам ва ўсе стагодзьдзі. Амін.