Sunday, January 10, 2010

НЯДЗЕЛЯ ПАСЬЛЯ НАРАДЖЭНЬНЯ ХРЫСТОВАГА

Мітрапаліт Антоній Суражскі

У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.

Усё жыцьцё Хрыста было бітвай са сьмерцю. Ён нарадзіўся несьмяротным у жыцьцё сьмерці, у сьвет сьмерці. Ён жыл, узыходзячы паступова да хроснай сьмерці Сваёй. У першыя дні Яго нараджэньня сьмерць падняла свой сьцяг і загубіла немаўлятаў, першых мучанікаў, якія сталі каля пасаду Госпада.

І на працягу усёй гісторыі Царквы так і ішло, што сьмерць атачала усякае нараджэньне да вечнага жыцьця. Хрыстос сплёўся са сьмерцю і перамог. Праз Яго увасабленьне неўміручасьць увайшло ў наш створаны (рэчавы) сьвет, зямное злучылася зь нябесным, вечнае ужо дзейнічае і перамагае ў часе. Гэтая наша зямля, гэты наш бачны сьвет ужо прылучыліся вечнай сваёй славе увасабленьнем Хрыста, ператварэньнем Яго цела, ушэсьцем, а таксама і найвялікшым дарам, які Ён нам пакінуў, — таямніцай Царквы, дзе часавае ахапляецца вечным, дзе хлеб і віно робяцца Целам і Крывёй Хрыста, дзе ужо зараз мы бачым, выпрабоўваем то, чым стварэньне стане, калі яна адкрыецца ў славе.

І вялікая слава адкрыецца тады, таму што зараз вечнасьць прысутнічае прыхавана, а тады адкрыецца яна ва усёй сіле і ва усім зьзяньні. І сьмерць стала нам не страшная: сьмерці няма, не ў тым сэнсе, што няма сьмерці на зямлі, але сьмерць на зямлі ёсьць унебаўзяцьце, сон, часавае чаканьне пераможнага уваскрэсеньня. Больш таго, сьмерць на зямлі нашай ужо не ёсьць адчужэньне ад Бога, а злучэньне зь Ім. Хрыстос адчыніў нам гэтыя дзьверы вечнага жыцьця, Ён Сам апынуўся і Шляхам, і Брамай. Як радуемся мы ў дні увасабленьня Сына Боскага, як у гэтыя дні мы ужо прадчуваем усе іншыя сьвята Багаяўленьня, і як дзівосна робіцца, што наша цела — гэта Яго цела, Яго вечнасьць — наша вечнасьць, Яго перамога — наша перамога. Будзем зь верай жыць, зь верай жывой аб тым, што усё гэта не выявы, а рэальнасьць, што усё гэта праўда жыцьця, і што цяпер у Хрысьце усё жывыя, і перамагаем мы перамогу Яго. Амін


СЬВЯТЫ ЦАР І ПРАРОК ДАВЫД

Памяць 31 сьнежня

Сьвяты цар і прарок Давыд быў восьмым апошнім сынам старэйшыны горада Бэтлеем. У юнацкім веку Давыд пасьвіў статкі айца. У гадзіны вольнага часу ён практыкаваўся ў сьпеве і ігры на гусьлях. Дадзеную ад Бога здольнасьць да гэтага мастацтва ён зьвярнуў на служэньне Богу: апяваў прамудрасьць і дабрыню Цара Нябеснага.

У 18 гадоў ён уславіўся і заслужыў усеагульную любоў народа. На зямлю Ізраіля напалі філістымляне. Волат Галіяф выклікаў на паядынак ізраільцяніна. Давыд, які прынёс на поле бітвы ежу братамваярам, без зброі перамог Галіяфа: камень, трапна пушчаны з прашчы Давыдам, стукнуў у лоб волата з такой сілай, што Галіяф зваліўся і не устаў. Узрадаваны Саўл, цар Ізраілю, паставіў Давыда генэралам, кіраўніком тысячы. І на гэтай пасадзе Давыд паступаў ва усіх справах разважліва, чым і заслужыў яшчэ вялікую любоў народу.

Саўл ведаў ад прарока, што Госпад адпрэчвае ад яго царства і аддае іншаму. У Давыдзе ён бачыў свайго пераемніка, і гэта яго непакоіла. Таму Саўл пачаў шукаць сьмерці Давыда. Да самой сваёй сьмерці цар перасьледваў Давыда, але Бог ратаваў свайго абраньніка.

Пасьля сьмерці Саўлу Давыд стаў царом Ізраільскай дзяржавы. Мудра кіраваў краінай новы цар. Ён клапаціўся аб дагаджаньні Богу і карысьці народнай. Ізраіль рабіўся магутнай дзяржавай. Свой дарунак сьпявака ён ужываў для выхаваньня ў сваім народзе духу веры і набожнасьці, любові да айчыны і іншых дабрадзейнасьцяў.

У валадараньне Давыда была пабудаваная новая сталіца Ізраілю — Ерусалім (г.з. горад міру), якая хутка заквітнела пышна і багата, і пасьля Ерусалім зрабіўся знакамітым горадам ва усім сусьвеце.

У гады выпрабаваньняў, зь адмысловай развагай унікаючы ў шляхі Здабычы, ён праліваў перад Богам глыбокую скруху сваю і прасіў Яго дапамогі. Пры гэтым нярэдка ад адчуваньня уласных пакут гнаны складальнік псальмаў у прароцкім духу пераносіўся ў сьпевах сваіх у далёкую будучыню і сузіраў пакуты Хрыста Выратавальніка сьвету. Боганатхнёныя апавяданьні Давыда пасьля сабраныя былі ў адну кнігу Псальмаў або Псалтыр.


СЬВЯТЫ І ПРАВЕДНЫ ІОСІФ АБРУЧНІК УСЯСЬВЯТОЙ ДЗЕВЫ МАРЫІ

Памяць 26 сьнежня

Іосіф Абручнік, заручаны муж Усясьвятой Дзевы Марыі (Мц. 1:18). Ён па прамой галіне паходзіць з роду цара Давыда, але быў бедным і жыў у глухім Назарэце, займаўся цясьлярствам. Аб жыцьці ягоным, апрача абставінаў нараджэньня Хрыста, вядома мала, хоць апакрыфічная літаратура і намагалася дапоўніць гэты прабел. Верагодна, ён хутка памёр пасьля наведваньня Ерусаліму з 12-ці гадовым Ісусам Хрыстом, таму што аб ім пасьля таго больш не згадваецца. Пад ягоным імям вядома апакрыфічнае эвангельля “Гісторыя Іосіфа цясьляра”.

Трапар Іосіфу Абручніку.

Дабравесьці, Іосіф цуд Давыду Богаайцу: / Дзеву бачыў нараджаўшую, / якую з пастырамі славіў / і якой зь вешчунамі пакланяўся, / прыняўшы ад анёла вестку. / Цяпер малі Хрыста Бога, / каб выратаваў душы нашы.