Службы ў беларускіх грамадах таксама адбыліся ў Львове, Чарнаўцах, Ужгарадзе і Луцку.
Saturday, November 28, 2009
АРХІРЭЙСКАЯ ЛІТУРГІЯ І МАЛЕБЕН У ПАМЯЦЬ АХВЯР ГАЛАДАМОРУ
ЖАХЛІВЫЯ ФОТА ГЕНАЦЫДУ ЎКРАІНЦАЎ
Гэтыя жахлівыя кадры сёньня павінны пабачыць кожны, хто хоць паспрабуе сказаць, што, быццам, “нічога такога не было”: не было ні генацыду ўкраінцаў, ні самога галадамору. І хай адзіным сапраўдным судзьдзёй ім будзе Сам Госпад, і калі ёсьць – уласнае сумленьне.
Справа не ў тым, ці прабачаць украінцы сваім катам ці не. Справа нашмат больш глыбокая – ці здолее кат вызнаць сваю віну… Ці здолее забойца стаць на шлях праўдзівага пакаяньня…
Прайдзі па ссылцы на сайт “Украінскае Аўтакефаліі” і пабач…
МЫ ЗЬ ВАМІ Ў ВАШАЙ БОЛІ І СУМЕ…
Сёньня ўсе праваслаўныя беларусы, незалежна ад юрысдыкцый, малітоўна зьліліся са сваімі ўкраінскімі братамі ў памінаньні ахвяр сплянаванага бальшавікамі генацыду ўкраінскага народу – галадамору.
Трапар ахвярам галадамору, тон 4
Супакой, Госпадзі, душы ўсіх бязьвінна голадам замораных бацькоў, мацярэй, братоў і сёстраў нашых, ды пасялі іх там, дзе ўсе сьвятыя і справядлівыя Твае спачываюць, падай ім Твае Царства Нябеснае, а нам вечную памяць аб іх.
У Тваім месцы спачынку, Госпадзі, дзе ўсе Твае сьвятыя спачываюць, супакой і душы слуг Тваіх, бязьвінна голадам замораных сатанінскай уладай бальшавіцкай, бо Ты адзіны чалавекалюбчы.