Слава Ісусу Хрысту
Упадабаныя браты і сёстры!
Надышлі дні, да якіх мы рыхтаваліся увесь Вялікі Пост.
Дні, у якіх раскрываецца сутнасьць усяго хрысьціянскага жыцьця – Страсны тыдзень
... Вялікая пятніца. У гэтыя дні шмат гадоў таму ламалася няправільнае уяўленьне
пра Бога, і раскрывалася ісьціна. Таксама і цяпер для нас выпрабоўваюцца нашы уяўленьні
пра Бога. Людзі, якія стаялі перад Крыжам з Укрыжаваным Госпадам нашым Ісусам Хрыстом,
казалі: «Калі ты Бог, сыдзі з крыжа» - і гэта было натуральна. Мы таксама робім,
калі думаем, што вера ў Бога нам дадзена, каб сысьці з крыжа. Мы часта молімся пра
збаўленьня ад смутку, хвароб, і ў той жа час пра іншых мы судзімы па іх уменьню
вырашаць жыцьцёвыя праблемы. Вучні аднойчы прасілі Збавіцеля зьвесьці полымя з неба
на горад, які не прыняў іх, але Гасподзь адказвае: «Не ведаеце, якога вы духу» (Лк.
09:55).