ЗАЯВА ПАТРЫЯРХА КІЕЎСКАГА І УСЁЙ РУСІ-УКРАІНЫ
ФІЛЯРЭТА
І сказаў Каін Авелю, брату
свайму: хадзем у поле. І калі яны былі ў полі, паўстаў Каін на Авеля, брата
свайго, і забіў яго. І сказаў Гасподзь Каіну: дзе Авель, брат твой? Ён сказаў:
ня ведаю; хіба я вартаўнік брату майму?
Быц. 4:8-9
Дарагія браты і сёстры, усе людзі добрай волі!
З вялікім шкадаваньнем павінен зараз услых
сказаць, што сярод кіраўнікоў гэтага сьвету, якія па факце хрышчэньня ставяцца
да Праваслаўнай Царквы, апынуўся сапраўдны новы Каін - ня па імені, але па
справах.
Справы гэтыя сьведчаць, што згаданы кіраўнік, як і
першы ў гісторыі Братазабойца Каін, трапіў пад дзеяньне сатаны.
Са Сьвятога Пісаньня мы ведаем, што два вялікія
грахі, забойства і хлусьня, знаходзяцца ў цесным адзінстве паміж сабой, бо
начальнікам і натхняльнікам абодвух ёсьць д'ябал. Таму кожны, хто аддаецца
гэтым грахоў, па словах Збавіцеля мае бацькам сваім д'ябла: “Ваш бацька д'ябал, і вы хочаце выконваць прыхамаць бацькі
вашага, а ён быў душагуб ад пачатку і ня ўстояў у ісьціне, бо няма ў ім
ісьціны; калі кажа ён няпраўду, кажа сваё, бо ён ашуканец і бацька няпраўды”
(Эвангельле паводле Яна 8:44).