Thursday, November 18, 2010

ЛЯЧЭБНЫЯ РАСЬЛІНЫ СЬВЯТОЙ ГАРЫ АФОН

У некалькіх эндэмічных расьлін, што растуць на Сьвятой Гары Афон, выяўлены лячэбныя ўласьцівасьці для лекаваньня такіх хранічных хвароб, як рэўматызм, праблемы судзін, алергія і г.д.
Зь дапамогай італійскіх навукоўцаў, сярод якіх сьлед адзначыць прафэсара ўнівэрсытэту Вітэрбо Раберта Мічынілі, пры манастыры Вартапэд быў створаны цэнтар па дасьледаваньню і вывучэньню гэтых лячэбных расьлін.
“Мы імкнёмся дапамагчы людзям па–экалягічнаму чыстымі сродкамі” – заявіў архімандрыт Яфрэм журналісту aqioritikovima.gr Георгу Теахарысу – “Для манаства лячэньне душ чалавечых не зьяўляецца адзінай мэтай. Мы таксама імкнёмся дапамагчы ў лячэньні людзкіх целаў, бо чалавек складаецца як зь душы, так і зь цела. Мы спадзяемся дасягнуць гэтай мэты зь дапамогай лячэбных расьлін ужываемых намі, якія растуць на прылеглай да манастыра тэрыторыі”, дадаў айцец Яфрэм.