Кожны зьняволены народ дазнае пад варожай уладай вялізарныя страты. Раўнуючы, аднак, зь іншымі народамі, што былі пад чужынскім займом, наш народ пацярпеў куды болей, бо, звыш робленых кожнай акупацыяй шкодау, ад яго бьло адабранае ды аддадзенае суседам ягонае ймя.
3 гэтым рабункам, нажаль, пагадзіліся пачынальнікі нашага адраджэнскага й вызвольнага руху, ды перахрысьцілі наш народ на менш брацкую зь Масквою мянушку. Гзта й стала прычынай гістарьічнага бяспамяцтва ды блуканьня, што пашыраныя нятолькі сярод бальшыні нашых звычайных суродзічаў, але часта й сярод гісторыкаў.
Таму трэба вітаць кожнае дасьледаваньне, што выясьняючы гістарычную праўду, паказвае дарогу зь блуднага кола няведаньня праўды.
З гэтай мэтай і зь цікавасьці закранутае аўтарам тэмы гэнэзу ўладных колаў Вялікага Княства Літоўскага, ды ролі Праваслаўя ў стварэньні гэтае беларускае дзяржавы, мы ніжэй друкуем працу выкладчыка беларускае літаратуры на Упсальскім унівзрсытэце у Швэцыі доктара гісторыі Андрэя Катлярчука.
Мы, праўда, у адрозьненьне ад паважанага дасьледніка, трымаемся думкі, што балцкія князі й баяры ня былі кліканыя на службу да беларускіх князеў, а йшлі на яе самыя, ды адмыслова ня вучыліся беларускае мовы, а, жывучы змалку у беларускім асяродзьдзі, карысталіся ёю як роднай.
Мы, таксама, уважаем, што руская культура ня узьдзейвала на жыцьцё Вялікага Княства Літоускага, а культура гэтае дзяржавы была беларуская, бо гэта была беларусамі створаная беларуская дзяржава.
Нязгодныя мы й зь дзе якімі іншымі аўтаравымі выснавамі, аднак ўважаем напісаную ім працу за важны крок на шляху да выяўленьня нашае запраўднае гісторыі й таму прапануем яе ўвазе нашых чытачоў.
+Мітрапаліт БАПЦ Ізяслаў