Thursday, October 14, 2010

ПАКРЫЎ БОСКАЕ МАЦІ

сьвяціцель Феафан Затворнік
Сьвяткуем Покрыў Усясьвятой Уладаркі нашай Багародзіцы — агульнай усіх хрысьціян Маці. — Суцяшальнае сьвята! — Яно дае запэўненьне, што дапамога і абарона Маці Боскай заўсёды гатовыя і так блізкія да усіх нас, як, напрыклад, дах дому, ці яшчэ бліжэй, як дабратворная рука, якая датыкаецца цела нашага. — Увесь сьвет хрысьціянскі сапраўды і выпрабоўвае над сабою гэты амафор літасьці Усясьвятой Багародзіцы, — і удзячна цешыцца, і ў добрае надзеі сьвяткуе. — Не раз выпрабавала гэты Пакрыў і наша краіна, як сьведчаць і цудатворныя абразы — Уладзімірскі, Багалюбскі, Мурамская, Шуйскі, і — горад наш у недалёкае яшчэ ад нас час удастоіліся міласьцівае абароны Яе, — у адхіленьні ад нас варварскага нашэсьця французаў. — І яшчэ бліжэй, на памяці нашай, — у спыненьні чумы. Падзяка Госпаду і Усядабраслаўлёнае Маці Ягонае!

СЛОВА Ў ДЗЕНЬ ПАКРОВЫ ЎСЯСЬВЯТОЙ БАГАРОДЗІЦЫ

сьвяціцель Мікалай (Веліміровіч)
Сьветлае сьвята – Пакрыў Усясьвятой Багародзіцы! Ён сьведчыць нам пра вялікую славу, якой увянчана Найсьвяцейшая Боская Маці на нябёсах. У гэты дзень Яна зьявілася ў нябеснай славе і людзі убачылі яе і усьцешыліся. Яна трымала ў руках цудоўны пакрыў, каб паказаць, як Яна пакрывае ад усякага зла і абараняе людзей. Падвойная радасьць для нас у гэтым сьвяце, адна ў тым, што мы бачым вялікую праведніцу і пакутніцу ў зямным жыцьці, увянчаную такой нябеснай славай, а іншая, што Яна, знаходзячыся на нябёсах, уважліва клапоціцца пра хрысьціян, аб спадкаемцах Сына Яе і Бога.

СЛОВА НА ПОКРЫЎ УСЯСЬВЯТОЙ БАГАРОДЗІЦЫ

сьвяціцель Зьміцер Растоўскі
1/14 кастрычніка
У астатнія цяжкія часы, калі, з памнажэньнем грахоў нашых, павялічыліся нашы беды ў выкананьне слоў сьвятога апостала Паўла: “у небясьпеках ад разбойнікаў, у небясьпеках ад адзінапляменцаў, у небясьпеках ад язычнікаў, у небясьпеках у горадзе, у небясьпеках у пустыні, у небясьпеках на моры, у небясьпеках сярод фальшывых братоў” (2 Кар. 11:26), калі ў выкананьне слоў Самога Госпада паўстае народ на народ, і царства на царства, і надыходзіць голад, мор і землятрусы па месцах (Мц. 24:7), калі прыціскае нас напад іншага народу, грамадзянскія войны і сьмяротныя раны, Усячыстая і Ўсядабраслаўлёная Дзева Марыя, Маці Госпада, падае нам у абарону Свой пакрыў, каб вызваліць нас ад цяжкіх бед, каб абараніць нас ад голаду, мору і землятрусу, выратаваць ад войнаў і ран і захаваць нас непашкоджанымі пад Сваім парывам. Знак гэтага зьявіўся ў царскім горадзе Канстантынопалі ў цараваньне набожнага цара Льва Мудрага ў прыслаўнае царкве Ўсясьвятой Багародзіцы, што ва Ўлахернах. Там у час зьдзяйсьненьня ўсяночнае, у дзень нядзельны, у першы дзень кастрычніка, у чацьвёртае гадзіне ночы, у прысутнасьці шматлікай колькасьці народу, сьвяты Андрэй, юродзівы дзеля Хрыста, узьняў вочы свае ўверх і пабачыў Царыцу Нябесную, Дабрадзейку ўсяго сусьвету, Усясьвятую Дзеву Багародзіцу, што стаяла ў паветры і малілася, зьзяючую сонечным сьвятлом і пакрываючую людзей Сваім годным амафорам. Бачачы гэта, сьвяты Андрэй прамовіў да вучня свайго, дабрашчаснага Епіфана: