Thursday, January 6, 2011

КАЛЯДНАЕ ПАСЛАНЬНЕ СТАРШЫНІ СЬВЯТОГА СЫНОДУ БЕЛАРУСКАЕ АЎТАКЕФАЛЬНАЕ ПРАВАСЛАЎНАЕ ЦАРКВЫ

Прыйдзіце, усьцешымся аб Госпаду, / тлумачачы цяперашняе Таямніцу: / падзяляўшая нас з Богам сьцяна разбураная, / палымяны меч павяртаецца назад / і Херувімы адыходзяць ад дрэва жыцьця / і я прылучаюся да дабрыні раю, / зь якога быў выгнаны за непаслушэнства. / Бо нязьменная Выява Айца / і Напісаньне вечнасьці Ягонай / аблічча слугі прымае, / ад не ведаючай  шлюбу Маці нараджаючыся / не пацярпеўшы пры гэтым зьмены. / Бо Ён застаўся, чым быў — Богам праўдзівым, / і прыняў на Сябе тое, чым не быў, / чалавекам зрабіўшыся як чалавекалюбца./ Засьпяваем Яму: / “Божа, народжаны ад Дзевы, памілуй нас!”
Вершыра на “Госпада клічу”, тон 2
Упадабаныя архіпастыры, пастыры і вернікі Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, дзеці зямлі Беларускай!
Сёньня зазьзяла Калядная Зорка над нашай Сьвятой Беларусьсю, над усім сусьветам зазьзяла, і мы, як старажытныя мудрацы, крочым да ясьляў Нованароджанага Хрыста. Што прынясем мы ў дарунак Яму ў гэты сьвяты дзень? “Золата, ладан і сьмірну” (Мц. 2:11) – прынесьлі яму мудрацы. У чым жа ёсьць “золата, ладан і сьмірна” нашага дарунка?

ПАДАНЬНЕ АБ НАРАДЖЭНЬНІ ГОСПАДА БОГА І ВЫРАТАВАЛЬНІКА НАШАГА ІСУСА ХРЫСТА

Памяць  25 сьнежня
Нараджэньне Ісуса Хрыста было так: яно здарылася па заручынах Усядабраслаўлёнае Маці Ягонае, Усячыстай Дзевы Марыі зь Іосіфам, мужам праведным і ужо старым (бо яму было восемдзесят гадоў). Усячыстая Дзева дадзена была яму, па   сьведчаньні   сьвятога   Рыгора Ніскага і сьвятога Епіфана Кіпрскага пад выглядам шлюбу, каб ён захоўваў Яе дзявоцтва і клапаціўся аб Ёй. Яшчэ перш, чым яны сталі жыць разам, апынулася, што Яна мае ва улоньні ад Духу Сьвятога. Іосіф быў уяўным мужам Марыі, а ў рэчаіснасьці захавальнікам прысьвечанай Богу дзявоцкай чысьціні Яе і відавочнікам Яе бязгрэшнага жыцьця. Бо Госпаду жадана было утаіць ад сатаны таямніцу Свайго увасабленьня ад чыстай Дзевы, і для гэтага Ён пакрыў дзявоцтва Маці Сваёй шлюбам, каб вораг не ведаў, што гэта тая Дзева, пра Якую прадрок Ісая: “вось, Дзева ва ўлоньні зачне” (Іс. 7:14). Пра гэта сьведчыць сьвяты Апанас, архіяпіскап Александрыйскі, у наступных словах “Іосіф павінен быў паслужыць таямніцы, каб Дзева, як бы маючая мужа, услаўлялася, і каб самая праўда рэчы засталася утоенаю ад сатаны, каб ён не ведаў павіннага зьдзейсьніцца, якім чынам Бог пажадаў знаходзіцца зь людзьмі” (Слова на Нараджэньне Хрыстова). І сьвяты Васіль Вялікі кажа: “Заручыны зь Іосіфам зьдзейсьнілася для таго, каб утаіць ад князя стагодзьдзя гэтага (г.зн. сатаны) увасабленьне Сына Боскага” (Слова на Нараджэньне Хрыстова). То ж кажа і сьвяты Ян Дамаскін: “Іосіф заручаецца Марыі як муж, каб сатана, не ведаючы аб бясшлюбным Нараджэньні Хрыстовым ад Дзевы, адступіў, г. зн. перастаў узбуджаць Ірада і падбухторваць юдэяў да зайздрасьці. Бо сатана зь самага таго часу, калі Ісая прадрок, што “вось, Дзева ва ўлоньні зачне і народзіць” (Іс. 7:14), зорка сачыў за усімі дзяўчатаміі, як бы якая зь іх не зачала без мужа і не нарадзіла, застаючыся дзеваю. Боскі задум уладкаваў Заручыны Дзевы Марыі зь Іосіфам, каб ад князя цемры утаілася і дзявоцтва Усячыстае Багародзіцы, і увасабленьне Бога Слова”. Яшчэ раней зьдзяйсьненьня шлюбнай таямніцы, Усячыстая Дзева Марыя апынулася меўшай ва улоньні ад Духа Сьвятога, і узрастала сьвятое улоньне Яе, якое зьмяшчае ў сабе няўмяшчальнага Бога. Асабліва ж выявілася Яе цяжарнасьць тады, калі, па сканчэньні свайго трохмесячнага знаходжаньня ў Лізаветы, Яна вярнулася ў дом свой (Лк. 1:56), і Боскі плод усярэдзіне Яе з кожным днём узрастаў, а дзень нараджэньня немаўля Хрыста усё больш і больш набліжаўся. Убачыўшы гэта, Іосіф быў у вялікім зьдзіўленьні і смутку, бо ён думаў, што Яна парушыла зарок дзявоцтва. У вялікай зьбянтэжанасьці праведны старац казаў: “Як магло гэта адбыцца? Я не спазнаў Яе і нават думкай не зграшыў супраць Яе, а вось Яна цяжарная. Гора, як гэта здарылася? Хто прывабіў Яе? І што мне рабіць, не ведаю. Ці выкрыць мне Яе, як парушыўшую закон, ці замаўчаць дзеля сораму, які тады ляжа на Яе і на мяне? Калі я выкрыю Яе, то, вядома, Яна будзе пабіта камянямі па законе Майсея, і я зьяўлюся як бы катам, які аддаў Яе на лютую сьмерць. Калі ж я не падвергну Яе абвінавачаньню, то буду мець частку з пралюбадзеямі. Што ж мне рабіць? Зьдзіўляюся. Адпушчу я Яе таемна, хай ідзе Яна, куды жадае. Ці я сам сыду ад Яе ў далёкую краіну, каб вочы мае не бачылі такога зьнеслаўленьня”. Разважаючы так, праведны Іосіф падышоў да Дзевы Марыі і сказаў Ёй, як пра гэта сьведчыць сьвяты Сафроній, патрыярх Ерусалімскі: “Марыя, што за справа гэтая, якую ў табе бачу; за гонар, сарамату: за вясельле, скруху: замест таго каб хваліцца, дакараньне мне прынесла: ад сьвятароў зь царквы як нявінную Цябе прыняў,  і што бачу”. І сьвяты Апанас Александрыйскі пра тое ж апавядае так: “Іосіф, бачачы, што Дзева Марыя мае ва улоньні, але не ведаючы, які вялікі скарб усярэдзіне Яе, у зьбянтэжанасьці так запытваў Яе: “Што здарылася з Табою, Марыя? Ці не ты чыстая Дзева, выгадаваная ў сьвятых пакоях храму? Ці не Ты Марыя, не жадаючая пазіраць на твары мужоў? Ці не Ты Марыя, Якую сьвятары не маглі угаварыць узяць шлюб? Ці не ты Марыя, якая абяцала захаваць ружу дзявоцтва неўвядальнаю? Дзе палац Тваёй цноты? Дзе сьвятліца, якая ахоўвала Тваю некранутую чысьціню? Дзе Твой сарамлівы твар? Я сарамачуся, а ты адчуваеш адвагу, паколькі я утойваю грэх Твой. Калі Іосіф усё гэта казаў да Яе, то, о, як сарамацілася годная Агніца, бязгрэшная галубка, цнатлівая Дзева, чырванеючы ў твары ад такіх слоў Іосіфа! Не адважная Яна адкрыць яму аб дабравесьці, якое прынёс Ёй Архангел і пра прароцтва, якое вымавіла пра Яе Лізавета, — не адважная Яна зрабіць гэтага таму, што баялася здацца пыхліваю і любячай хвалу. Пра гэта сьведчыць і вышэйзгаданы сьвяты Апанас, які укладае ў вусны Яе такія словы да Іосіфа: “Калі Я буду Сама пра сябе апавядаць табе, то здамся табе пыхліваю. Пачакай крыху, Іосіф, і пастыры адкрыюць табе аб Мне”.

БОЖАЙ МІЛАСЬЦЮ СЬВЯШЧЭННЫ САБОР ЯПІСКАПАЎ БЕЛАРУСКАЕ АЎТАКЕФАЛЬНАЕ ПРАВАСЛАЎНАЕ ЦАРКВЫ НА ЧУЖЫНЕ

Да ўсечэснога Духавенства, прэпадобнага Манашаства й усіх багалюбівых вернікаў нашых на Чужыне й на Бацькаўшчыне прабываючых
КАЛЯДНАЕ ПАСЛАНЬНЕ
“І СЛОВА целам сталася, і пасялілася між нас”.
Ян. 1:14.
УЛЮБЛЕНЫЯ ДЗЕЦІ НАШЫЯ!
Такімі натхнёнымі й цудоўнымі словамі зьвястуе нам сьв. Апостал Іоан вялікую радасьць: Хрыстос НАРАДЗІЎСЯ! Хрыстос, прадвечнае Слова целам сталася, і пасялілася між нас, і бачылі мы славу Яго, як Адзінароднага ад Айца, поўнае ласкі й праўды. А сталася гэта не прыпадкова. Аб гэтым апавясьціў Бог Айцец ужо зграшыўшым Адаму й Еве ў Раю: Насеньне Жанчыны скрышыць галаву шатана (I Майс. 3,15).
Гасподзь Бог стварыў Адама й Еву для вечнага й шчасьлівага жыцьця ў Раю. Але зьмей-шатан спакусіў іх, яны цяжка зграшылі й гэтым страцілі Рай і жыцьцё вечнае. Аднак, Гасподзь Міласэрны, дзеля бясконцае любові Свае, зьмілаваўся над імі й абяцаў паслаць ім Месію-Спасіцеля, Каторы Сваім послухам аж да сьмерці на Крыжы паверне людзям страчанае жыцьцё вечнае ў Раю.
Цяжкое было жыцьцё людзей пасьля страты Раю. Аднак, надзея на Месію-Спасіцеля іх ад роспачы ратавала, узмацняла, пацяшала. А калі яна слабела, а часам і зусім зьнікала, Гасподзь Бог прыпамінаў ім аб ёй праз Сваіх Прарокаў, якія, натхнёныя Духам Сьвятым, гаварылі людзям: Прыйдзе Месія, народзіцца ад Прачыстае Дзевы ў Віфлееме, злучыць ізноў людзей з Богам!
I вось, калі споўнілася поўня часу, у ціхую Сьвятую Ноч стаўся цуд: зазьзяла Зорка над Віфлеемам! Зорка Ласкі, Міласэрдзя й Любові Божае. У вялікім сьвятле зьявіўся Ангел на небе й апавясьціў Віфлеемскім пастыром аб вялікай радасьці ўсім людзям: Цяпер нарадзіўся вам у месьце Давідавым Спасіцель, Каторы ёсьць Хрыстое Гасподзь (Лк. 2,11).
Хрыстос, Спасіцель наш, НАРАДЗІЎСЯ! Нарадзіўся ў ясьлях у стайні, бо ня было Яму месца ў гасподзе (Лк. 2,7). Дзіва дзіўнае: Валадар Неба й зямлі, Творца ўсяго сьвету, нарадзіўся як найбяднейшы чалавек! Але гэта толькі для нас дзіва, бо Народжаны Хрыстос, паводля Провіду Божага, меў узяць на Сябе ўсе беды, немачы й грахі нашыя. Таму Ён, як Чалавек, ужо ад Нараджэньня мусіў быць сярод гэтае бяды, немачаў, выгнаньня, цярпеньняў, уключна з пакутамі на Крыжы. Ісус Хрыстос узяў беды нашыя на Сябе, каб нас зрабіць шчасьлівымі. Ён зыйшоў зь Неба, прыняў нашае цела, каб ачысьціць, асьвяціць нас, зрабіць нас ізноў дзяцьмі Божымі. Ён панізіў Сябе, каб так падняць нас на ўзровень ангелаў, на вышыні Нябесныя! Ён стаў Чалавекам, каб перамагчы ўсе слабасьці нашыя й паказаць нам, што й мы можам карыстацца сілаю Яго, калі толькі пойдзем за Ім, па слову Яго: Калі будзеце мець Веру, дык зробіце тое, што Я раблю, і нішто ня будзе немагчымае для вас (Мц. 17,20). Урэшце, Сваім Нараджэньнем у стайні, Спасіцель наш асьвяціў усю прыроду, усякі твор.
Таму ў ціхую Сьвятую Ноч Нараджэньня Дзіцятка ўся прырода заціхае, зачараваная зьяўленьнем Тварца сваяго ў людзкім целе, усякі твор пяе хвалу Яму. Тым болей людзі, зачараваныя сьвятлом Зоркі Віфлеемскае, абнаўляюцца, прасьвятляюцца, выбачаюць сабе крыўды розныя, бо ж гэтае сьвятло Любові Божае ня ведае ніякіх перашкодаў, ніякіх межаў, абьгамае сабою ўвесь сьвет: усіх людзей, усякі твор. Таму таксама нашы пабожныя продкі з усёабыймаючаю любоўю ў сэрцах сваіх нясьлі сена са стала ў стайню й давалі яго жывёле, бо ў гэтую часіну ўсё было Божае!
Так дабрадатныя праменьні Зоркі Віфлеемскае, як сьвятло Ласкі й Любові Вожае, натхняюць сабою ўвесь сьвет, усюды нясуць радасную вестку аб Нараджэньні Богачалавека на зямлі, весьцяць Праўду, Супакой-Мір усім людзям добрае волі. I як даўней людзі добрае волі цешыліся надзеяй на Прыход Спасіцеля, так і цяпер з Нараджэньнем Яго цешацца надзеяй, што скора запануе ўсюды на сьвеце любоў, брацтва й мір, як Ён і сказаў: Прыйдзеце да Мяне ўсе працуючыя й абцяжаныя, і Я супакою вас (Мц. 11,28). Таму ўсе людзі добрае волі ў ціхую Сьвятую Ноч вітаюць Народжанае Дзіцятка, як сьвятло й мір сьвету, фіміамам свае любові й надзеі, выяўляючы гэта сьвятлом запаленых сьвечак. I асабліва ў гэтую Сьвятую Ноч душы іх цешацца, бо адчуваюць прысутнасьць Творцы сьвету й міру-супакою сярод іх дьш цьвёрда вераць, што скора прыйдзе час, і Бог міру скрышыць шатана пад нагамі нашымі (Рым. 16,20).
Але радасьць нашая заўсёды болыпая, калі мы дзелімся ёю з нашымі блізкімі. Таму ў гэты Сьвяты Вечар кажны сьпяшыць дамоў, да свае сямейкі, да стала з пахучым сенам, каб перажыць радасьць ангелаў і Маці Божае перад ясьлямі Дзіцятка. Нажаль, многія з вас будуць мець пустыя месцы пры сваім стале, бо там ня будзе таты, мамы, або сына, дачкі. I не адна сьляза скоціцца. з абліччаў вашых, але няхай яна злучаецца з гарачаю Вераю й Любоўю да Народжанага Хрыста, Бога нашага, Каторы пацешыць вас, пашле Ласку Сваю вам і тым, каго няма з вамі. Асабліва-ж шчыра й горача памолімся ў гэты Сьвяты Вечар за тых нашых братоў і сёстраў, што церпяць і пакутуюць удома дый на катаргах і высылках сучаснага Ірада. Спасіцель наш выслухае малітвы нашы, і паможа нам неўзабаве славіць Яго на нашай народжанай, Вольнай і слаўнай Бацькаўшчыне-Беларусі.
3 гэтаю цьвёрдаю вераю й надзеяй на мір Божы ў сьвеце, з палымяннай любоўю да Нованароджанага Хрыста, Бога нашага, вітаем вас, усечэсныя Айцы й улюбленыя Браты й Сёстры зь вялікім і радасньгм Сьвятам РАСТВА ХРЫСТОВАГА і з надыходзячым НОВЫМ ГОДАМ. Няхай сьвятло Зоркі Віфлеемскае ўзмацніць і прасьвятліць вас дый злучыць вас у адну Богу мілую сямейку, і радасьць вашая будзе поўная, бо Ягоная, Хрыстовая (Ян. 15,11).
Пасылаем вам нашае Архіпастырскае Багаславеньне. Стала ўзмацняйце Веру вашую ў Хрыста, Бога нашага, пазнавайце Праўду Яго, і яна зробіць вас вольнымі (Ян. 8,32), ды шчасьлівымі й радаснымі тут на зямлі й там на Небе.
Ласка й Мір Госпада нашага Ісуса Хрыста, Любоў Бога й Айца, і Шчадроты Сьвятога Духа будуць з усімі вамі. АМІНЬ.
СЬМІРЭННЫ АРХІЯПІСКАП СЕРГIЙ
Глава Сьвяшчэннага Сабору Япіскапаў Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы
СЬМІРЭННЫ АРХІЯПІСКАП ВАСIЛЬ
Сакратар Сьвяшгэннага Сабору Япіскапаў БАПЦ на Чужыне.
Дана Року Божага 1955,
месяца сьнежня
Аўстралія-Амэрыка.

Напісаньне арыгіналу захована. “Беларуская Аўтакефалія”, 7 студзеня 2011 года.

ЗОРАЧКІ (Беларуская Калядка)

Сьвецяць, сьвецяць зорачкі
Зоркі срэбраныя
На палі, узгорачкі,
На даліны цьмяныя.
Весьцяць сьвету тайніцу,
Весьцяць чар над чарамі,
Што ў беднай стаенцы
Гэтай ночкай здарыўся
Зорка прамяністая
Ўстала над разлогамі,
Маці — Дзева Чыстая
Нарадзіла Бога нам.

Пастушкі схіліліся
Над Ім з песьняй шчыраю,
Мудрацы зьявіліся
3 золатам і мірраю.

Дай-жа Бог — Дзіцятачка,
Ўсяго сьвету Сонейка,
Каб над кожнай хатачкай
Зорка зьзяла сёньнейка!

Хай туга суцішыцца,
Сьвет сьлязьмі ня засьціцца.
Слава Богу Ўзвышшамі,
На зямельцы — шчасьцейка!

Музыка да гэтае Калядкі напісаная сьв. памяці кампазытарам М. РАВЕНСКІМ
Н.А.

НАВАГОДНЯЕ ПАСЛАНЬНЕ КІРАЎНІКА БАЎГАРСКАЙ ПРАВАСЛАЎНАЙ ЦАРКВЫ

Гасподзь дасьць сілу народу Свайму; Гасподзь дабраславіць народ Свой мірам.
 (Пс. 28:11)
Упадабаныя ў Госпазе дзеці нашае Сьвятой Царквы.
Хвала, сьпевы і ўдзячнасьць наша ўсяшчодраму і міласьціваму Айцу Нябеснаму, які ў задуме Сваёй міласьці трымаў нас у мінаючым годзе ў міры, захаваў ад усялякага злу і бяды, сьцьвярджаючы ў веры, старана робячы дабро і, гледзячы зь цярпеньнем, скіроўваў на шлях ісьціны і праўды. Зь мінаючымі днямі не пройдзе бясьсьледна і наша адказнасьць, якая напаўняе нас адчуваньнем задаволенасьці ад посьпехаў, і жалем  на няўдачны вопыт барацьбы зь запаламі і спакусамі гэтага сьвету. Парог новалецьця – гэта не толькі шумныя падрыхтаваньні да Новага Года, але і час для руплівай ацэнкі, якая патрэбна прад захапляючай сустрэчай зь новым гадавым пэрыядам, каб атрымаць абнаўленьне і зьвярнуцца з чыстым сэрцам да Бога (Мц. 5:8), каб адчуваць сябе ў адпаведнасьці з “новым стварэньнем” (Гал. 6:15).
У мінуўшым годзе наш Гасподзь Бог Сьвятой Царквы працягваў нашу сьвятую місію выратаваньня, і, у прыватнасьці, уплыў яе на адраджэньне арганічнай сувязі паміж баўгарскае праваслаўнае адукацыяй і маральнасьцю, духоўнасьцю і культурай, з клопатам аб будучыні дзяцей і студэнтаў, нашай моладзі. У сувязі з падрыхтоўкай законапраекту аб школьнай адукацыі і дашкольным выхаваньня і навучаньня, падкрэсьліў Сьвяты Сынод, царква, сям’я, школа і дзяржава працуюць разам і са ўсёй сілай, каб дапамагчы баўгарскім дзецям ў іх разьвіцьці як адукаваных, шляхетных, гарманічных і высокапатрыятычных асоб. Выхаваньне хрысьціянскае маралі зь дзяцінства дазволіць выбудаваць маральныя сілы і валявыя якасьці, каб пераадолець шматлікія сёньняшнія спакусы, зьвязаныя зь актамі жорсткасьці, грубасьці і гвалту. Мы зьяўляемся сьведкамі розных злачынстваў, зьдзейсьненых маладымі людзьмі, нават дзеці, захопленыя багатым ладам жыцьця злачыннага сьвету. Мудры раіць: “Хай не зайздросьціць сэрца тваё грэшнікам; а хай будзе яно ва ўсе дні ў страху Гасподнім” (Выс. 23:17), бо “Страх Гасподні вядзе да жыцьця, і хто мае яго, заўсёды будзе задаволены, і ліха не спасьцігне яго” (Выс. 19:23).
Багаты быў сыходзячы год на юбілейныя ўрачыстасьці, якія адзначала наша Сьвятая Царква і грамадзтва: 150 гадоў Велікоднага богаслужэньня баўгарскіх япіскапаў у Канстантынопалі (1860), зрабіўшагася падмуркам для стварэньня незалежнае Баўгарскае Царквы, 140 гадоў зь дня апублікаваньня Фірмана султана (1840), фармаваньне баўгарскага экзархату і аднаўленьне незалежнасьці Баўгарскай царквы; 200 гадоў спачыну мучаніка Пракопа Варнаўскага і іншых важных урачыстасьцяў, якія былі добрай падставай, каб зь удзячнасьцю згадаць яркія дзеі і падзеі.
З пастырскаю апекай аб нашых суайчыньніках у замежжы, Сьвяты Сынод спрабаваў уладкаваць царкоўна–адміністрацыйнае жыцьцё ў Заходніх– і Сярэднеэўрапейскіх нашых эпархіях і былі зроблены афіцыяльныя захады да Румынскага Сьвяцейшага Патрыярха Данііла, каб была магчымасьць пабудовы Баўгарскай царквы ў Бухарэсьце, якая аб’яднае баўгарскія грамады ў адукацыйных і патрыятычных мерапрыемствах, дзеля падтрымкі брацкіх адносін паміж нашымі сьвятымі Праваслаўнымі Цэрквамі і народамі.
У працэсе зьдзяйсьненьня пасьпяховай і добраплённай царкоўнай сацыяльнай дзейнасьці ў працягу наступнага года мы спадзяемся, што Гасподзь Саваоф з намі, Ён цьвярдыня наша і шчыт, і Ён дапамагае нас (Пс. 27:7). Хоць і слабыя, мы лічым, што сіла Боская праяўляецца ў нямогласьці (2 Кар. 12:9), калі мы паспрабуем адвярнуцца ад зла і рабіць дабро, калі мы імкнёмся да міру і крочым за ім (Пс. 33:15).
Дзён мірных і дабраслаўлёных па мілаце Боскай у 2011 годзе, шчасьця і квітненьня для Царквы і айчыны, для ўсіх суродзічаў у краіне і па-за яе межамі.
Шматлікія гады!
Максім, патрыярх Баўгарскі.