Sunday, June 30, 2013

ПРОПАВЕДЗЬ У ПЕРШУЮ НЯДЗЕЛЮ ПАСЬЛЯ ПЯЦІДЗЕСЯТНІЦЫ. УСІХ СЬВЯТЫХ


У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа!
Упадабаныя браты і сёстры!
Першую Нядзелю пасьля Пяцідзесятніцы Царква першую нядзелю пасьля сыходжаньня Сьвятога Духа на апосталаў, прысьвячае праслаўленьню Усіх сьвятых, у подзьвігу веры празьзяўшых патрыярхаў, прабацькоў, прарокаў, апосталаў, пакутнікаў, сьвятамучанікаў, прападобных, праведных, дзеля Хрыста юродзівых і усіх тых, ад стагодзьдзя Богу дагадзілі. І узначальвае гэты хор сьвятых Найсьвяцейшая Уладарка Багародзіца, бо Яна чысьцінёй, верай і подзьвігам служэньня Усявышняму перасягнула не толькі тых, хто нарадзіўся на зямлі, але і Анёльскі чын. Усе сьвятыя угоднікі — браты нашы па плоці і веры. Сьвяткуючы іх памяць, мы уступаем зь імі ў рэальныя, хоць гэта і не паддаецца зямным вымярэньні, зносіны, просім іх сьвятых малітваў і заступніцтва, разам зь імі славім Збавіцеля.