Wednesday, June 10, 2009

Чытаньні дня:

Чытаньне Апостальскае на 28 траўня/ 10 чэрвеня 2009 л. Б.

Пасланьне Да Рымлянаў Сьвятога Апостала Паўла, пач. 80

Браты, адкрываецца гнеў Божы зь неба на ўсякую бязбожнасьць і няпраўду людзей, якія ўціскаюць ісьціну няпраўдаю; бо, што можна ведаць пра Бога, ёсьць яўнае ім, таму што Бог явіў ім; бо нябачнае ў Ім, вечная сіла Ягоная і боскасьць, ад стварэньня сьвету праз сузіраньне тварэньняў бачныя, так што яны ня маюць выбачэньня. Але як што яны, спазнаўшы Бога, не праславілі Яго як Бога, і не падзякавалі, а змарнаваліся ў развагах розуму свайго, і запамрочылася неразумнае іхняе сэрца: называючы сябе мудрымі, здурнелі, і славу нятленнага Бога зьмянілі на падабенства вобраза прахлага чалавека, і птушак, і чатырногаў, і гадаў, - дык і аддаў іх Бог у пахацінствах сэрцаў іхніх нячыстасьці, так што яны апаганьвалі самі свае целы; яны падмянілі ісьціну Божую на ману і пакланяліся і служылі стварэньню замест Творцы, які дабраславёны навекі, амін. Таму аддаў іх Бог ганебным пажадам: жанчыны іхнія замянілі прыроднае паяднаньне на супрацьпрыроднае; гэтак сама і мужчыны, занядбаўшы прыроднае паяднаньне з жаночым полам, распальваліся пахацінствам сваім адзін да аднаго, мужчыны на мужчынах чынілі сорам і атрымлівалі самі ў сабе расплату за сваю аблуду.

Рым 1:18–27

Чытаньне Евангельля на 28 траўня/ 10 чэрвеня 2009 л.Б.

Паводле сьвятога евангеліста Мацея чытаньне, пач. 12

Кажа Госпад вучням Сваім: Бо, кажу вам, калі праведнасьць ваша не пераважыць праведнасьці кніжнікаў і фарысэяў, дык ня ўвойдзеце вы ў Царства Нябеснае. Вы чулі, што сказана продкам: “не забівай; а хто заб'е, падпадае суду”. А Я кажу вам, што кожны, хто гневаецца на брата свайго марна, падпадае суду; хто ж бо скажа брату свайму “пусты чалавек”, падпадае сынедрыёну; а хто скажа “неразумны”, падпадае геене вогненнай. Дык вось, калі ты прынясеш дар твой да ахвярніка і ўспомніш там, што брат твой мбе нешта супроць цябе, пакінь там дар твой перад ахвярнікам, і ідзі сьпярша памірыся з братам тваім, і тады прыйдзі і прынясі дар твой. Мірыся з праціўнікам тваім хутчэй, пакуль ты яшчэ ў дарозе зь ім, каб не аддаў цябе праціўнік судзьдзі, а судзьдзя не аддаў цябе слузе, і ня ўкінуў цябе ў цямніцу; праўду кажу табе: ня выйдзеш адтуль, пакуль не аддасі апошняга кадранта.

Мц. (5:20-26)

СЬВЯТАМУЧАНІК ЭЛЯДЗІ ЯПІСКАП

Сьвятамучанік Эладзі япіскап за спавяданьне веры ў Хрыста быў кінуты ў вагонь, але застаўся цэлы; па-пакутніцку памёр ад цяжкага зьбіцьця. У службе сьвятому напісана, што ў вязьніцы яго наведаў Госпад Ісус Хрыстос і вылечыў ад ран. Па некаторых крыніцах сьвятой Эладзі папакутаваў ад персаў падчас нашэсьця іх на усходнія вобласьці Рымскай імпэрыі ў IV стагодзьдзі.

МУЧАНІЦА ЭЛІКАНІДА

ьвятая мучаніца Эліканіда жыла ў III стагодзьдзі ў горадзе Фесалонікі. Падчас ганеньня на пасьлядоўнікаў Хрыста сьвятая Эліканіда прыйшла ў горад Карынф і стала пераконваць язычнікаў пакінуць служэньне нячулым ідалам і пакланіцца Адзінаму Праўдзіваму Богу, Творцу сусьвету. За гэтую пропаведзь яна была схопленая і прыведзеная да кіраўніка Пэрынія, які і ласкамі, і пагрозамі дарэмна спрабаваў схіліць сьвятую да прынясеньня ахвяры ідалам. Сьвятая мучаніца была падвергнутая катаваньням, але мужна перанесла іх. Тады яе кінулі ў падпаленую печ, але яна выйшла адтуль цэлай, бо Анёл Госпада астудзіў полымя. Лічачы сьвятую “чараўніцай”, кіраўнік прыдумляў для яе новыя пакуты. З галявы сталі зьдзіраць скуру, грудзі і галяву ёй палілі вагнём. Спыніўшы катаваньне, судзьдзя зноў прыняўся угаворваць сьвятую Эліканіду прынесьці ідалам ахвяру, абяцаючы ёй ушанаваньня і званьне жрыцы. Раптам сьвятая пагадзілася. Радасныя жрацы і народ павялі яе ў капішча пры гуках труб і літаўраў і, па просьбе сьвятой, пакінулі яе тамака адну. Але сьвятая Эліканіда, напоўніўшыся моцы волата, зрынула і разьбіла усіх ідалаў. Прачакаўшы працяглы час, жрацы увайшлі ў капішча. Убачыўшы спусташэньне, яны прыйшлі ў вар'яцкую лютасьць і пацягнулі сьвятую дзеву з крыкамі: “Аддаць чараўніцу сьмерці!”. Сьвятую мучаніцу сталі зьбіваць, а потым кінулі ў вязьніцу, дзе яна правяла 5 дзён. У вязьніцы сьвятой мучаніцы зьявіўся Хрыстос Выратавальнік са сьвятымі Арханёламі Міхалам і Гаўрыілам і вылечыў яе ад ран. Нарэшце, сьвятую аддалі на разарваньне зьвярам. На яе выпусьцілі трох галодных львоў, але зьвяры падышлі з пакорай да пакутніцы і лізалі ёй ногі. Натоўп язычнікаў крычала і патрабавала сьмерці “чараўніцы”. Але ў гэты час львы выскачылі з арэны і кінуліся на людзей, якія ў жаху зьбеглі. Не ведаючы больш, што рабіць, кіраўнік загадаў адсекчы галяву сьвятой Эліканідзе. Сьвятая з радасьцю пайшла на пакараньне сьмерцю і пачула Голас, заклікаючы яе ў Нябесныя паселішчы. Цела яе было з глыбокай павагай пахавана хрысьціянамі. Памёрла яна ў 244 годзе.

СЬВЯТАМУЧАНІК ЯЎЦІХІ, ЯПІСКАП МЯЛІЦІНСКІ

Сьвятамучанік Яўціхі, япіскап Мяліцінскі, супрацоўнік сьвятых апосталаў, пацярпеў за Хрыста ў горадзе Меліціне ў І стагодзьдзі.

ЗВЫШГОДНЫ МІКІТА СПАВЯДАЛЬНІК, ЯПІСКАП ХАЛКІДОНСКІ

Звышгодны Мікіта спавяданьнік, япіскап Халкідонскі, жыл ва 2-й палове VIII стагодзьдзя. За сваё богадагоднае жыцьцё ён быў узьведзены ў сан япіскапа Халкідонскага. Сьвяціцель Мікіта адрозьніваўся літасьцю, заўсёды дапамагаў жабракам, у сваёй хаце прымаў вандроўцаў, клапаціўся аб сіротах і удовах, заступаўся за пакрыўджаных. У валадараньне іконазмагара Льва Армяніна (813 - 820) сьвяціцель Мікіта мужна выкрываў іконазмагарную ерась і пераконваў сваіх верных поўна належна ушаноўваць сьвятыя абразы Хрыста, Боскай Маці і дагаджальнікаў Божых, перанёс шмат пакут ад ганебнага імпэратара і яго аднадумцаў-іконазмагароў, быў падвергнуты пакутам і адпраўлены ў засланьне. Сьвяты спавяданьнік Мікіта памёр у пачатку IX стагодзьдзя. У мошчаў яго здзяйсьняліся цуды вылячэньня. У каноне службы яму, напісаным Канстанцінопальскім прэсьвітэрам Іосіфам, услаўляецца таксама брат сьвяціцеля Мікіты - сьвяты Ігнат.

Сёньня памянаем:

Звышгоднага Мікіту, спавядальніка, япіскапа Халкідонскага;

Сьвятамучаніка Яўціхія, япіскапа Мяліцінскага;

Мучаніцу Эліканіду;

Сьвятамучаніка Элядзія, япіскапа.

Сёньня 28 траўня / 10 чэрвеня 2009 л.Б.

Серада першага тыдня пасьля Пяцідзесятніцы

Чытаньні дня:

Чытаньне Апостальскае на 27 траўня/ 9 чэрвеня 2009 л. Б.

Пасланьне Да Рымлянаў Сьвятога Апостала Паўла, пач. 79а

Павал, слуга Ісуса Хрыста, пакліканы апостал, выбраны на зьвеставаньне Божае, якое Бог раней абяцаў праз прарокаў Сваіх, у сьвятых пісаньнях, пра Сына Свайго, Які нарадзіўся ад семені Давідавага па плоці і адкрыўся Сынам Божым у сіле, духам сьвятасьці, праз уваскрэсеньне зь мёртвых, празь Ісуса Хрыста Госпада нашага, празь Якога мы атрымалі мілату і апостальства, каб несьці паслушэнства веры дзеля імя Ягонага ва ўсіх народах, сярод якіх і вы, пакліканыя Ісусам Хрыстом, - усім умілаванцам Божым у Рыме, пакліканым сьвятым: мілата вам і мір ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста. Не хачу, браты, утойваць ад вас, што я многа разоў мерыўся прыйсьці да вас, - але сустракаў перашкоды аж да гэтай пары, - каб мець нейкі плод і ў вас, як і ў іншых народаў. Я даўжнік і Элінам і варварам, мудрацам і неразумным; дык вось, што да мяне, я гатовы зьвеставаць і вам, жыхарам Рыма. Бо я не саромеюся зьвеставаньня Хрыстовага, бо яно ёсьць сіла Божая на збавеньне ўсякаму веруючаму, па-першае Юдэю, потым і Эліну. Бо ў ім адкрываецца праўда Божая ад веры ў веру, як напісана: “праведны вераю жыць будзе”.

Рым 1:1–7; 13–17

Чытаньне Евангельля на 27 траўня/ 9 чэрвеня 2009 л.Б.

Паводле сьвятога евангеліста Мацея чытаньне, пач. 10

Аднаго часу, І за Ім ішло мноства люду з Галілеі і Дзесяцігародзьдзя, і зь Ерусаліма, і зь Юдэі, і з-за Ярдана. Убачыўшы люд, Ён узышоў на гару; і калі сеў, прыступілі да Яго вучні Ягоныя. І, адкрыўшы вусны Свае, Ён вучыў іх, кажучы: Дабрашчасныя ўбогія духам, бо іх ёсьць Царства Нябеснае. Дабрашчасныя тыя, што плачуць, бо яны суцешацца. Дабрашчасныя лагодныя, бо яны ўспадкуюць зямлю. Дабрашчасныя тыя, хто жадае і прагне праўды, бо яны спатоляцца. Дабрашчасныя міласэрныя, бо яны памілаваны будуць. 8. Дабрашчасныя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць. Дабрашчасныя міратворцы, бо яны сынамі Божымі назавуцца. Дабрашчасныя гнаныя за праўду, бо іх ёсьць Царства Нябеснае. Дабрашчасныя вы, калі будуць вас ганьбіць і гнаць і ўсякім словам ліхім несправядліва зьневажаць за Мяне. Радуйцеся і весялецеся, бо ўзнагарода ваша вялікая на нябёсах: так гналі прарокаў, што былі перад вамі. Вы - соль зямлі. Калі ж соль страціць сілу, дык чым асоліш яе? Яна ўжо ні на што ня прыдатная, хіба што выкінуць яе прэч на патаптаньне людзям.

Мц. (4:25-5:13)

МУЧАНІКІ ФЯДОРА ДЗЕВА І ВАЯР ДЫДЗІМ

Сьвятыя мучанікі Фядора дзяўчына і ваяр Дидим папакутавалі за Хрыста ў ганеньне на хрысьціян імпэратара Діякліціяна (284 - 305) у горадзе Александрыі, у 303 або 304 годзе.

Сьвятая дзева Фядора, паўстаўшы перад судом кіраўніка Александрыі Яўстрація, бясстрашна спавядала сябе хрысьціянкай. На пытаньне кіраўніка, чаму яна не выйшла замуж, сьвятая адказала, што прысьвяціла сябе Богу, вырашыла застацца нявіньніцай дзеля Імя Хрыстова. Яўстрацій загадаў адвесьці сьвятой дзеву ў вязьніцу, даўшы ёй тры дні на разважаньні, і пагражаў пры наступным непаслушэнстве адвесьці яе ў блудны дом. Прыведзеная на суд праз тры дні, сьвятая Фядора засталася па-ранейшаму цвёрдая ў сваёй веры. Тады яе адвялі ў блудны дом, дзе распусныя юнакі сталі спрачацца аб тым, каму першаму увайсьці да яе. У гэты час хрысьціянін Дыдзім у воінскай адзежы бесьперашкодна увайшоў у блудны дом, разагнаў спалоханых блудікаў і выратаваў сьвятую дзеву, перадаўшы ёй сваю адзежу. Пазнаўшы аб адбыўшымся, Яўстрацій загадаў дапытаць сьвятога Дыдзіма. Прыведзены да угневанага судзьдзі, сьвяты Дыдзім распавёў аб тым, як вызваліў сьвятую дзеву, за гэта сам быў асуджаны на пакараньне сьмерцю. На месца яго пакараньня сьмерцю прыйшла сьвятая дзева Фядора і, зьвяртаючыся да сьвятога Дыдзіма, сказала, што жадае памерці разам з ім. Кіраўнік, убачыўшы сьвятую мучаніцу, загадаў забіць абодвух. Першай схіліла галяву пад меч сьвятая мучаніца Фядора, а пасьля яе і сьвяты мучанік Дыдзім. Целы сьвятых мучанікаў былі спаленыя.

СЬВЯТЫ СЬВЯТАМУЧАНІК ФЕРАПОНТ.

Гэты сьвяты Фэрапонт быў сьвяціцелем сардзійскай цэрквы; тут ён навярнуў да Хрыста сваім вучэньнем шматлікіх элінаў-ідалапаклоньнікаў і адукаваў іх сьвятым хростам. Сьвяты Фэрапонт быў узяты ігэмонам Юльянам і зьвязаны кінуты ў вязьніцу; быў стомлены голадам і смагаю доўгі час; але выведзены з вязьніцы, адданы розным пакутам; затым увядзёны зьвязанай у Сінаон, горад фрыгійскі, і ў Анкыр, горад галяційскі, прычым усюды быў шмат і па рознаму катаваны. Калі жа сьвяты быў прыведзены да ракі, якая звалася Асталой, то быў расьцягнуты на зямлі голы і прывязаны да чатырох калоў, убітых у зямлю; затым каты білі сьвятога гэтак моцна, што нават скура сышла з цела яго і зямля пакрылася яго крывёй. Калы жа тыя пусьцілі парасткі і узрасьцілі галіны і лісьце; затым вырасьлі ў вялікія дрэвы і сваім лісьцем вылечвалі розныя хваробы людзей. Нарэшце сьвяты Фэрапонт быў прыведзены ў вобласьць, якая знаходзілася ў Лідзіі, зблізку рэкі Гэрмуса (працякалай па Лідзіі) у япіскапіі Саталійскай (падпарадкаванай мітраполіі сардзіскай), і тут пасьля шматлікіх пакут быў забіты за спавяданьне імя Хрыстова і такім чынам прыняў ад Госпада вянок нятленны.

Сьвяткуем памяць

Памяць сьвятога сьвятамучаніка Ферапонта;
Памяць мучанікаў Фядоры дзевы і ваяра Дыдзіма

27 траўня / 9 чэрвеня 2009 л.Б.

1 тыдзень пасьля Сьвятой Пяцідзесятніцы