Кандак 1
Вялікі Цудатворца і добры слуга Хрыстовы, усяму сьвету падаўшы каштоўнае міро і невычэрпнае мора цудаў, праслаўляю цябе любоўна, Сьвяціцель Мікалай; ты ж, як меючы адвагу да Госпада, ад усялякіх бед мяне вызвалі, ды засьпяваю табе: Радуйся, Мікалай, вялікі Цудатворца.
Ікас 1
Анёла вобразам, на зямлі жывучым паказаў цябе ўсяму стварэньню Стваральнік. Бо добраплодную дабрыню душы тваёй бачыўшы, усядабрашчасны Мікалай, навучыў усіх сьпяваць табе так:
Радуйся, ад улоньня маці ачышчаны; радуйся, нават да канца асьвячоны.
Радуйся, нараджэньнем сваім бацькоў зьдзівіўшы; радуйся, сілу душэўную адразу па нараджэньні выявіўшы.
Радуйся, сад зямлі абетаванай; радуйся кветка Богам пасаджаная.
Радуйся, лаза добрая вінаградніку Хрыстовага; радуйся, дрэва плод цудаў нараджаючае ў раю Ісуса.
Радуйся, корань райскай расьліны: радуйся, міро водару Хрыстовага.
Радуйся, бо табой суцяшаецца рыданьне; Радуйся, бо табой радасьць прыносіцца.
Радуйся, Мікалай, вялікі Цудатворца.
Кандак 2
Бачачы твайго міра крыніцу, богамудры, адукоўваемся душмі і целамі, дзіўнага цябе міропадаўца жыватворчага, Мікалай, разумеючы: бо цуды як ваду, мілатой Боскай праліваеш, поіш верна сьпяваючых Богу: Алілуя.