Monday, September 21, 2009

ІКОНА САФІІ (КІЕЎСКАЯ) ПРАМУДРАСЬЦІ БОСКАЙ

Дзень памяці: 8 верасьня

Абраз Сафіі, Прамудрасьці Боскай (Кіеўскай), займае асобнае месца ў іканаграфіі Кіеўскае Царквы. На іконе выява Боскай Маці і ўвасобіўшагася зь Яе Іпастась Прамудрасьці – Сын Боскі. Пад Прамудрасьцю, альбо Сафіяй маецца на ўвазе Сын Боскі, аб Якім у Кнізе Прыпавясьцяў Саламона гаворыцца: “Прамудрасьць стварыла Сябе Дом і зацьвердзіла сем слупоў” (9:1). У гэтых словах утрымліваецца ўказаньне на Хрыста, Сына Боскага, Які ў апостальскіх пасланьнях завецца “Боскай Прамудрасьцю” (1 Кар. 1:30), а ў слове “Дом” утрымліваецца ўказаньне на Ўсясьвятую Багародзіцу – Дзеву Марыю, ад Якой нарадзіўся Сын Божы. Выява на іконе сьведчыць аб выкананьні прароцтва. На абразе Сафіі Кіеўскай выява храму і стоячая ў ім Багародзіца ў хітоне, з пакрывалам на галаве, пад дахам, які падтрымлівае сем слупоў. Рукі і далоні Яе раскінуты, а стопы абапіраюцца на сярпавобразны месяц. Багародзіца трымае Прадвечнага Немаўля, дабраслаўляючага правай рукой, а ў левай руцэ немаўля дзяржава. На карнізе столі напісаны словы з Кнігі Прыпавясьцяў. Над дахам выявы Бога Айца і Бога Духа Сьвятога. Зь вуснаў Бога Айца сыходзяць словы: “Я зацьвердзіў стопы Яе”. Па абодва бакі выявы Архангелаў з раскінутымі крыламі, трымаючымі сымбалі свайго служэньня ў руках: з правага боку – Міхаіл з полымяным мячом Урыіл – зь маланкай апушчанай да долу, Рафаіл – зь альварастам міру; зь левага боку – Гаўрыіл з кветкай ліліі, Сэрафііл – з ружанцам. Іегудзіл – зь царскае каронай і Варахіл – зь кветкамі на белым пратку. Пад воблакам зь серпавобразным месяцам, выява амбону зь сем’ю прыступкамі, са стоячымі на іх старазапаветнымі тайнымі назіральнікамі ўвасабленьня Прамудрасьці – прабацькамі і прарокамі. На кожным з прыступак амбону надпісы: вера, надзея, любоў, чысьціня, пакора, дабрыня, слава. Сем прыступак амбону стаяць на сямі слупах, на якіх напісаны ўзятыя зь Апакаліпсіса выявы і іх тлумачэньні.

ЛЯСЬНІЦКАЯ ІКОНА БАГАРОДЗІЦЫ

Дні памяці: верасьня 8, верасьня 14

Лясьніцкі абраз Багародзіцы быў знойдзены ў сьвята Ўзьняцьця Крыжа Госпада ў 1683 годзе пастухом у галінах грушавага дрэва і перанесена ў найблізкую праваслаўную царкву вёскі Буковічы, недалёка ад сяла Лясны. Калі слава аб таямнічым зьяўленьні іконы разьнеслася па ўсяму навакольлю, каталікі вырашылі выкарыстаць абраз для пашырэньня каталіцтва. Яны гвалтам адабралі абраз у жыхароў Буковічаў у 1686 годзе і паставілі ў Лясьніцкім касьцёле. У пачатку XVIII стагодзьдзя манахі каталіцкага ордэну заснавалі ў Лясным вялікі касьцёл і манастыр у якім знаходзіўся цудатворны абраз. У 1863 – 1864 г.г. манахі каталіцкага ордэну бралі чынны ўдзел у вызваленчым паўстаньні Кастуся Каліноўскага. Пасьля паразы паўстаньня манастыр быў зачынены і пераўтвораны ў праваслаўны прыход, але абраз, вельмі шануемы беларусамі і зноў павернуты праваслаўным, застаўся на месцы і працягваў прыносіць беларусам шмат цудаў і вылячэньняў.


СЬВЯТЫ АНДРЭЙ, АРХІЯПІСКАП КРЫЦКІ. СЛОВА НА НАРАДЖЭНЬНЕ ЎСЯСЬВЯТОЙ БАГАРОДЗІЦЫ

Цяперашняе сьвята ёсьць для нас пачало сьвят. Служачы мяжой закону і правобразам, ён разам служыць дзьвярамі да дабрыні і ісьціны. Узьвяшчаючы славу цноты, сапраўдны богадабрадатны дзень прапаноўвае усяму стварэньню агульную радасьць. Адважвайцеся, кажа ён, гэта сьвята нараджэньня Дзевы, і зь ім абнаўленьне чалавечага роду. Дзева нараджаецца і рыхтуецца быць матэрыю Цара усіх Бога. Дзева становіцца пасярэднікам паміж веліччу Боскасьці і нікчэмнасьцю цела.

Ды весяліцца ж сёньня ўсялякае стварэньне, ды сьвяткуе ўся прырода. Ды ўзрадуецца неба вышэйшае, і воблакі хай праліваюць праўду (Іс. 45:8), ды і горы крынічыць будуць вінаградным сокам (Ам. 9:130), ды гудзіце, горы, ад радасьці; бо суцешыў Гасподзь народ Свой і памілаваў пакутнікаў Сваіх (Іс. 49:13), і паслаў моцнага выратавальніка нам, нашчадка Давіда, слугі Свайго (Лк. 1:69) – цалкам цнатлівую і недатыкальную мужам Дзеву, ад якой нарадзіўся Хрыстос, спадзяваньне і надзея народаў. Ды радуецца сёньня ўсялякая шляхетная душа і пакліча ўсё тварэньне на абнаўленьне і ўзнаўленьне. Цяпер Творцы ўсяго пабудаваўся створаны храм, і тварэньне рыхтуе ў новае Боскае жыльлё Творцы.

Цяпер выгнаная з краіны асалоды прырода наша прымае пачатак абагаўленьня і рукі імкнецца ўзьнесьціся да вышэйшае славы. Сёньня Адам прыносіць ад нас і за нас пачаткі Богу – Марыю, у якой новы Адам без насеньня робіцца хлебам для адбудовы чалавечага роду. Цяпер адчыняецца вялікае ўлоньне дзявоцтва і царква, па вобразу шлюбнай, упрыгожваецца чыстым бісэрам ісьцінай цноты. Цяпер сыны чалавечыя прымаюць першабытны дар вобраза і падабенства Боскага: набажэнства прыгажосьці, захмуранае бязладзьдзем граху, павяртаецца чалавеку праз саюз прыроды чалавечай зь народжанай Маці прыгожы дабрынёй – і чалавек прымае ранейшы Богам створаны і богападобны выгляд. Цяпер няплодная, звыш чаканьня, робіцца маці і нарадзіўшы Нарадзіўшую без мужа, асьвячае натуральнае нараджэньне. Цяпер, па прароцтву, расток Давыда ўзрасла з халоднага жазла Аарона, каб узрасьціць нам жазло сілы Хрыста. Сёньня ад Юды і Давыда паходзіць Дзева Юначка, выяўляе сабой царскую і сьвятарскую годнасьць Таго, Хто прыняў на Сябе сьвятарства Аарона чыне Мелхісэдэка (Жыд. 7:15). Цяпер дабрыня ўзвысілася ў годнасьці таямнічы эфір Боскага сьвятарства, цяпер пачынаецца адбудова прыроды нашай, і струхнеўшы сьвет, прымае Боганалежнае стварэньне, атрымоўвае пачатак другога боскага тварэньня

Чалавек першапачаткова створаны быў дасканалым: але прырода яго згубіла прыроджанае ёй вартасьць, пазбавіўшыся мілаты праз грэх няпослуху. За гэта мы і былі выгнаныя з краіны жыцьця і замест райскай асалоды атрымалі жыцьцё часавае, як радавую спадчыну, а зь ёю сьмерць і тленьне роду нашага. Усё палюбілі зямлю і сталі аддаваць перавагу ёй прад небам, так што не заставалася ніякай надзеі на выратаваньне, акрамя вышэйшай дапамогі.

Ні натуральны, ні напісаны закон, ні палымяныя вяшчаньні прарокаў не моцныя былі вылечыць хваробу. Ніхто не ведаў, як выправіць прыроду чалавечую, і пасродкам чаго зручней было бы узьвесьці яе да першай дасканаласьці, дакуль Творца не дабраваліў як бы зноў стварыць стройны і выдатны сьвет, зьнішчыць спрадвеку уварваўшуюся сілу граху, што спарадзіў сьмерць, і дараваць нам дзівосную, вольную і цалкам бязгрэшнае жыцьцё, праз узнаўленьне наша ў хросьце боскага нараджэньня. Але як паведамілася бы нам гэта вялікае і усяслаўнае дабро, гэтак адпаведнае зь законамі Боскімі, калі бы Бог не зьявіўся нам у целе, не падвергнуўся законам прыроды і не дабраваліў усяліцца і пажыць зь намі вядомым Яму чынам. А як усё гэта магло бы прыйсьці ў выкананьне, калі бы перш не паслужыла таямніцы чыстая і бязгрэшная Дзева, якая зьмясьціла б ў чэраве сваёй няўмяшчальнага, па законе перавышаючага усе законы існасьці? І ці магла паслужыць для гэтай таямніцы якая-небудзь іншая дзева, акрамя той адзінай, якая перш усіх родаў абраная была Творцам прыроды? Гэтая Дзева ёсьць Багародзіца Марыя, Богам услаўленая, зь улоньня якой вышаў з плоцьцю Усядабраслаўлёны, і якую Сам Ён збудаваў цудоўным храмам для Сябе. Яна зачала без насеньня і нарадзіла нятленнае, таму што Сын яе быў Бог, хоць і нарадзіўся па-цялеснаму, без зьмешваньня і хвароб. Гэтая Маці, сапраўды, не спазнала хвароб нараджэньня, уласьцівых нараджаючым і дзівосна сілкавала малаком Сына, народжанага без мужа. Дзева, нарадзіўшы без насеньня зачатага, была бязгрэшнаю дзеваю. Таму праўдзіва гэтая Дзева мянуецца Багародзіцаю: дзявоцтва Яе паважаецца і нараджэньне шануецца. Бог, злучыўшыся з чалавекам і зьяўляючыся ў целе, даруе Маці Дзеве уласную Сваю славу. Жаночая існасьць раптам вызваляецца ад першай клятвы, і як першае увяло грэх, так першае жа пачынае выратаваньне.

Хто жа гэтая Дзева і ад якіх бацькоў адбылася? Скажам аб гэтым каротка, памянуўшы, па магчымасьці, тое, што апавядаецца аб ёй. Марыя, слава усіх, нарадзілася ад племя Давыда, а ад насеньня Якава: Яна адбывалася ад Евы, а была дзіцем Ганны. Якім быў муж набожны, выгадаваны ў законе Боскім, жывячы цнатліва і ходзячы прад Богам, ён, зрэшты, састарэў бязьдзетным. Роўна і Ганна была жонка богалюбівая, якая жыла зь мужам сваім ва усякай чысьціні, але яна заставалася бясплоднаю. Прызнаючы першым і адзіным абавязкам сваім паважаць запаведзі Госпада, Ганна, аднак жа, штодня ўражалася джалам бязьдзетнасьці, засмучалася і смуткавала, носячы зьнеслаўленьне бязьдзетнасьці. Так Якім і Ганна наракалі аб тым, што не мелі пераемніка роду свайго, тым не менш іскра надзеі яшчэ не згасала ў іх цалкам: абодва яны узнасілі малітву да Бога аб дараваньні ім дзіцяці для працягу насеньня іх, - абодва пераймаючы пачутай некалі малітве Ганны (1 Цар.1:10), не адыходзілі ад храма, старанна просячы Бога, каб Ён дараваў плод бязьдзетным. І не пакідалі яны сваіх высілкаў, пакуль не атрымалі жаданага. Сапраўды, Падавец дарункаў не пагрэбаваў падарункам спадзяваньня. Вышэйшая сіла хутка паўстала на дапамогу да праліваючых замілаваныя і горкія сьлёзы прад Богам і састарэлую пару зрабіла здольнаю да узрастаньня плоду. Такім чынам, ад няплодных і высмаглых бацькоў, як бы ад палітых дрэў, паўзрастаў для нас слаўны плод - Заўсёды цнатліва Дзева. Сувязь няплоднасьці разбурылася: малітва звыш чаканьні апынулася пладаноснаю, бязьдзетная нарадзіла дзіця, бязьдзетная зрабілася найшчасьліваю маці. Таму ж узрасьціўшая зь улоньня свайго колас нятленьня адбылася ад няплоднай маці, то бацькі ў першым квітненьні Яе веку прывялі Яе ў храм і прысьвяцілі Богу. Зьдзяйсьняўчы тады чаргу служэньня сьвятар, угледзеўшы аблічча дзеў, якія папярэднічалі Дзеве і ішлі за Ёй, узрадаваўся і напоўніўся вясельлем, бачачы як бы сапраўднае выкананьне Боскіх запаветаў. Ён прысьвяціў гэтую Дзеву Богу, як сумленны дарунак, як нейкую добрапрыемную ахвяру, і, як вялікую скарбніцу выратаваньня, атуліў Яе ў самых унутраных частках храма. Тут Юначка хадзіла ў апраўданьнях Гасподніх, як у шлюбных палацах, сілкуючыся нябеснаю ежаю да часу заручаньня, якое было наканаванае перш усіх стагодзьдзяў Тым, Хто, па невыказной літасьці, нарадзіўся зь Яе, і Тым, Хто перш часу і прасторы боска нарадзіў Яго, і разам суісным супасадным і суўшанаваным Духам Яго, а гэта і ёсьць адзіная Боскасьць непадзельная і нязьменная і ні ў чым не розная, акрамя асабістых уласьцівасьцяў. Такім чынам, нарадзіўшыся ад Дзевы навучыў нас верыць у Сьвятую Тройцу: безпачатковае Слова - Сын уладкаваў у Дзеве Сваё увасабленьне, што нарадзіў Айцец дабраславіў гэтае увасабленьне ад Юначкі, Дух Сьвяты ахінуў і асьвяціў улоньне неспасьціжна зачаўшай.

Людзі Боскія, збор сьвяты! Ушануем памяць богаайцоў, узьвялічым сілу таямніцу. Кожны зь нас, па дадзенай яму дабрыні, ды прынясе годны падарунак сёньняшней урачыстасьці. Бацькі - добрых дзяцей, няплодныя няплоднасьць граху. Калі хто зь вас айцец, хай пераймае айцу Найсьвяцейшай Дзевы. Маці, сілкавальніцы дзяцей сваіх, хай цешыцца разам з Ганнаю, якая выхавала дзіця, падараванае ёй па малітве. Пазбаўленая дабраслаўлёнага плоду, хай прыходзіць зь вераю да галіны узьняўшайся ад Ганны, і галіна няплоднасьці аплодніцца. Дзева, бязгрэшна па жыцьцю ідучая, хай будзе маці слова, упрыгожваючы словам прыгажосьць душы. Разам простыя, і знакамітыя, багаты, гэтак сама і бедны; хлопцы і дзяўчаты, старцы і падлеткі (Пс. 48:3, 148:12), ды перамагаем у гонар Юначкі Маці Хрыста Бога. Пасьпяшаемся за бягучымі дзевамі, увойдзем у сьвятыя сьвятых. Тамака сьпее добраводарны колер, тамака Бог прыгатаваў палац для Юначкі. Таму-та дзевы - блізкія Яе радуюцца, прадуладкуючы будучыню: таму-та дачкі Сіёна ідуць за Ёй, як за царыцаю. Храм адчыніў сьвятую браму, каб прыняць усяцарскую славу, сьвятое сьвятых адкрылася, каб скласьці ў свае недаступныя нетры Найсьвяцейшую Маці Усясьвятога.

Тамака прыгатаваная для Дзевы ежа цудоўная, нябесныя стравы прапаноўвае Ёй Той, Хто сам неўзабаве будзе сілкавацца малаком Яе. Сілкавальнікам Юначкі быў Дух Сьвяты да таго часу, калі нашчадак Давыда Іосіф заручыў сабе Дачку Давыда, і Яна успрыняла голас Гаўрыіла замест насеньня, пасьля чаго быўшы недатыкальнай шлюбу, зьявілася маючай ва улоньні і нарадзіла Сына, не страціўшы дзявоцтва, паколькі Нарадзіўшыся ад Яе захаваў і па нараджэньні цэлымі знакі дзявоцтва. Ён ёсьць Хрыстос Ісус, праўдзівы Бог. Яму слава гонар і глыбокая пашана зь Айцом, і Сьвятым Духам, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

НАРАДЖЭНЬНЕ ЎСЯСЬВЯТОЙ БАГАРОДЗІЦЫ

Нараджэньне Ўсясьвятой Багародзіцы ёсьць вялікае дванадзесятае сьвята. Госпад, раней чым нарадзіцца на зямлі як чалавек для выратаваньня сусьвету, падрыхтаваў Сваю Ўсячыстую Маці. Яна нарадзілася ў Галілейскім горадзе Назарэт, ад праведных і годных бацькоў Якіма і Ганны. Сьв. Епіфан кажа: “Якім – значыцца падрыхтаваньне для Госпада, альбо ад Якіма падрыхтаваўся храм Госпада, значыцца Ўсясьвятая Дзева Марыя; Ганна – дабрыня, таму што Якім і Ганна атрымалі дабрыню праз зачацьце ад іх дабраслаўлёнае Дзевы”. Па бацьку Марыя паходзіць з роду царскага, па маці – ад архірэйскага, і такім чынам Яна венчаная славай і гонарам; славай – бо ад карэньня царскага прарасла, гонарам – бо зь архірэйскага роду вырасла.

Бацькі Дзевы Марыі дажылі да глыбокай старасьці, але не малі дзяцей. Яны вельмі праз гэта сумавалі, шмат маліліся Богу і прасілі Яго, каб падараваў ім дзіця. І пры гэтым далі абяцанку – калі ў іх народзіцца дзіця, то Яго пасьвяцяць на служэньне Богу.

Пасьля доўгіх чаканьняў і малітваў гэта жаданьне Якіма і Ганны спраўдзілася. У іх нарадзілася дачка, якую шчасьлівыя бацькі назвалі Марыяй. Так назваў Яе Анёл, які абвясьціў аб Яе нараджэньні. “Марыя альбо Марыям, – кажа сьв. Епіфан, – значыцца Ўладарка і надзея. Бо Яна мусіла нарадзіць Госпада, які ёсьць надзеяй народаў”. “Марыя, што зрабілася Маці Творцы, – кажа сьв. Дамаскін, – сапраўды зрабілася ўладаркай усіх народаў”.

На ўспамін Нараджэньня Ўсясьвятой Багародзіцы зь старажытных часоў усталявана Царквой сьвята. Згадка аб гэтым сьвяце дайшла да нас з ІV ст., калі раўнаапостальная Елена пабудавала храм у памяць аб нараджэньні Маці Боскай. Ведамасьці аб сьвяткаваньні магчыма знайсьці таксама ў запісах сьвятога Яна Залатавуснага, сьвятых Прокла, Епіфана і Аўгусьціна. Сьвяткаваньне Нараджэньня Багародзіцы апісваецца ў служэбніку Галасія (V ст.). Тады ж Анатоль, япіскап Канстантынопаля, напісаў на дзень Нараджэньня Багародзіцы вершыры, якія і зараз сьпяваюць у Царкве. У VІ ст. аб сьвяткаваньні Нараджэньня Багародзіцы ўзгадвае сьвяты Рыгор Вялікі ў сваім сакрамэнтарыі. У гэтым жа стагодзьдзі Стэфан Сьветаградскі, у VІІ – Андрэй Крыцкі; патрыярх Канстантынопальскі Сяргей, у VІІІ – Ян Дамаскін і патрыярх Канстантынопальскі Герман, у ІХ – Іосіф Студыт. Усе яны ўславілі Нараджэньне Багародзіцы шматлікімі песьнямі, якія і цяпер сьпяваюць у Царкве ў дзень сьвяткаваньня Нараджэньня Дзевы Марыі.

У набажэнскіх песьнях і трапарах канонаў сьвята, напрыклад, выказваецца думка, што Чыстае Багародзіца і Слуга Хрыста Бога бесьперапынна моліцца прад Ім аб паданьні людзям першай асалоды. Для схіляючыхся да пекла Яна — мост жыцьця. Ёю зваявана бессаромнае пекла, а першародная Ева уведзеная ў цьвёрдае жыцьцё. Яна адчыніла уваход у рай, зачынены старажытным злачынствам і, як бязгрэшная Агніца, прывяла ў нашу сутнасьць Агнца Хрыста. Ад Яе нарадзіўся Боганемаўля — Вагонь па Боскасьці і Ойчае Слова — і ў Яе улоньні зь усячалавечай плоці стварыў цела, не засеянае зямным айцом.

Сьвяткуючы Нараджэньне Багародзіцы, Царква і сьвятары ўслаўляюць найвышэйшую ступень набліжэньня Боскасьці да людзей, Яго дабрадатнае яднаньне зь намі ў вобразе Дзевы, народжанай зь дабраслаўленьня Боскага.

Сьвятой Андрэй Крыцкі ў сваім слове на дзень Нараджэньня Ўсясьвятой Багародзіцы кажа: “Сёньняшняе сьвята ёсьць для нас пачатак сьвят. Яно служыць прадвесьнікам дабрыні ісьціны”. Па словах сьвятога Яна Дамаскіна: “Дзень Нараджэньня Багародзіцы ёсьць сьвята сусьветнае радасьці, таму што Багародзіцай увесь род чалавечы абнавіўся і смутак прамаці Евы зьмяніўся на радасьць”.

Сьвята Нараджэньня Багародзіцы трывае шэсьць дзён – зь сёмага па дванаццатае верасьня (ст.ст.).

Трапар сьвята , тон 4

Нараджэньня Тваё, Багародзіца Дзева, / радасьць узьвясьціла усяму сусьвету, / бо зь Цябе зазьзяла Сонца праўды, Хрыстос Бог наш; / і, адмяніўшы праклён, Ён даў дабраславеньня, / і, скасаваўшы сьмерць, падаў нам жыцьцё вечнае.