“І напоўніліся ўсе Духам Сьвятым і пачалі гаварыць на іншых мовах, як Дух даваў ім вяшчаць”
Дз. 2,4
“Я - сьвятло сьвету; хто пойдзе сьледам за Мною, той ня будзе блукаць у цемры, а будзе мець сьвятло жыцьця”
Ян. 8,12
У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.
Пасьля ўзьнясеньня Хрыстовага, Бог паслаў Сьвятога Духа, каб Ён суцешыў хрысьціян і дапамог ім прапаведаваць Эвангельле сярод народаў. Таму Сьвяты Дух часта малюецца сымбалічна ў выглядзе языкоў полымя ці голуба. Дзякуючы сіле Сьвятога Духу, якую вучні набылі ў дзень Сёмухі, апосталы адважна сталі прапаведаваць пра справы Ісуса Хрыста, зьвяртаючы людзей да веры.
У сёньняшняй пропаведзі, дарагія браты і сёстры, жадаецца спыніцца на двух момантах, а менавіта – “Сьвятыя Апосталы загаварылі на розных мовах” і словах Бога нашага пра тое, што “той ня будзе блукаць у цемры”.