Saturday, February 23, 2013

ЧЫН АСЬВЯЧЭНЬНЯ БЕЛАРУСКАЕ ЗБРОІ

Сьвятар: Дабраслаўлёны Бог наш спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Чытальнік: Амін.
Сьвятар: Слава Табе, Бог наш, слава Табе.
Уладару нябёсны, Уцяшыцелю, Духу ісьціны, што ўсюды прысутны і ўсё напаўняеш, Скарбніца дабра і Жыцьцядааўца, прыйдзі і ўсяліся ў нас і ачысьці нас ад ўсяго благога і збаў, Добры, душы нашы.
Сьвяты Божа, Сьвяты Моцны, Сьвяты Несьмяротны, памілуй нас. (3)
Усясьвята Тройца, зьлітуйся над намі. Госпадзе, ачысьці правіны нашы. Уладару, выбач бяспраўе наша. Сьвяты, наведай нас і аздараві немачы нашы дзеля імя Твайго.
Госпадзе памілуй. (3)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Ойча наш , каторы ёсьць у небе, сьвяціся імя Тваё, прыйдзі валадарства Тваё, будзь воля Твая як на небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёньня, і адпусьці нам грахі нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым; і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.

Friday, February 15, 2013

Акафіст на Грамніцы


Кандак 1


Радуйся, дабрадатная Багародзіца Дзева, бо зь цябе узышла Сонца праўды - Хрыстос Бог наш, які прасьвечвае тых, што ў цемры. Весяліся і ты, старык праведны, ты прыняў у абдымкі Вызваліцеля душ нашых, дорыць нам уваскрэсеньне.

Ікас 1

Хай дзьверы нябесныя адкрыюцца сёньня, таму Адвечнае Слова Ойча, як Немаўля саракадзённы, Маці добраахвотна ў храм прыносіцца, дзеля чаго заклікаем:

Ісус адвечны.

Ісусе, з Айцом роўны славай.

Ісусе, адзіны.

Saturday, February 9, 2013

Акафіст Прасьвятой Багародзіцы прад іконай Яе “Паглядзі на пакору маю”

Кандак 1
Абранай Ваяводзе, Уладарцы нашае Багародзіцы, слаўным зьяўленьнем іконы Яе Сьвятой, людзей Богам захаванага горада Кіева дзіўна наведаўшае, удзячны пачнём сьпеў: Ты ж, як Усядобрая Абаронца роду хрысьціянскага, ад усялякіх бед нас вызвалі, і ад усіх ворагаў бачных і нябачных абарані, ды зь верай сьпяваем Табе:
Радуйся, Чыстая Багародзіца Дзева, Паглядзі на пакору нашу, зь вышыні нябеснае на зьмірэньня слуг Тваіх гледзячы.
Ікас 1
Анёлаў Царыца і ўсяго тварэньня Ўладарка, Прачыстая Дзева Багародзіца, міласьцівым зьяўленьня нам абраза Твайго Сьвятога, старажытнага горада Пскова Богам захаванага, а цяпер горад Кіеў добра асьвяціла і бруі цудаў ад яе падала верным. Таму зь стараньням і любоўю прыпадаючы ад Усячыстага абраза, замілаваныя малітвы ўзносім да міласэрнае Тваёй абароны і са страхам сьпяваем:
Радуйся, Царыца наша Ўсядобрая, Надзея наша Багародзіца; радуйся, Сяброўка ўсіх простых і руплівых Заступніца.
Радуйся, скарбутных Радасьць і абражаных Абаронца; радуйся, бо бачыш нашу бяду і скарбуту.
Радуйся, бо дапамогу нам падаеш, як нямоглым, сілкуючы нас, як руплівых; радуйся, бо не маем іншае дапамогі і Малітоўніцы за нас, апрача Цябе
Радуйся, бо не маем іншае Добрай Суцяшальніцы, толькі Цябе, о Маці Боская; радуйся, бо захоўваеш нас ды абараняеш і покрыў даеш ва ўсе стагодзьдзі
Радуйся, Чыстая Багародзіца Дзева, Паглядзі на пакору нашу, зь вышыні нябеснае на зьмірэньня слуг Тваіх гледзячы.