І ўсё, чаго будзеце прасіць у малітве, зь вераю, дастанеце.
Мц. 21:22
Дні Вялікага тыдня спрадвеку прысьвечаны Царквой кожны адмысловаму успаміну і кожны завецца Вялікім.
Богаслужба гэтага дня Сьвятая Царква запрашае вернікаў спадарожнічаць Хрысту, раскрыжавацца зь Ім, памерці дзеля Яго для жыцьцёвых асалодаў, каб пажыць зь Ім. У таямнічым сузіраньні збліжаючы падзеі Старога і Новага Запавету, яна паказвае нам будучыя нявінныя пакуты Выратавальніка ў старазапаветным правобразе цнатлівага Іосіфа, па зайздрасьці братоў нявінна прададзенага і зьняважанага, але пасьля адноўленага Богам. “Іосіф, – гаворыцца ў Сынаксарыі, – ёсьць правобраз Хрыста, таму што і Хрыстос робіцца прадметам зайздрасьці для Сваіх аднапляменьнікаў – юдэяў, прадаецца вучнем за трыццаць срэбранікаў, скінуты ў змрочны і цесны роў – труну і, паўстаўшы зь яго уласнаю сілаю, запаноўвае над Эгіптам, гэта значыць над усякім грахом, і ушчэнт перамагае яго, уладарыць над усім сьветам, як чалавекалюбца збаўляе нас дараваньнем таямнічай пшаніцы і сілкуе нябесным хлебам – Сваёю жыватворчай плоцьцю”.