Saturday, October 10, 2009

Чаму ЎАПЦ жадае пад амафор Канстантынопалю?

Украінская П\Аўтакефальная Праваслаўная Царква назвала адным з галоўных сваіх прыярытэтаў уваходжаньне ў супрычасьце зь Сусьветным патрыярхатам, гэта значыцца вяртаньня аб амафор Канстантынопаля. Кіраўнік УАПЦ мітрапаліт Мяфодзій распавёў Бі-Бі-Сі аб магчымасьць аб’яднаньня ўкраінскага праваслаўя і аб сваіх намеры аб’яднацца з Канстантынопалем.

Бі-Бі-Сі: Чаму ў апошніх намаганьнях ёсьць спроба вярнуцца пад амафор Канстантынопаля?

Мітрапаліт Мяфодзій: Працягам тысячагадовай гісторыі мы заўсёды былі з Канстантынопалем, ён наша маці, ён нас заснаваў і ён аб нас клапаціўся. Мы 18 гадоў шукалі шляхі, каб неяк легалізаваць нашу Царкву, каб увайсьці ў праваслаўны сьвет, каб былі нармальныя кантакты, каб мы мелі магчымасьць сьведчыць, што жадае наша Царква. Таму што мы як у цямніцы, нас уціскаюць, не даюць аніякай інфармацыі.

Мы не жадаем зрабіцца часткай Канстантынопаля, мы жадаем на час увайсьці, каб легалізавацца, прыняць кананічнасьць, каб мець магчымасьць зносіцца з праваслаўным сьветам. Найперш мы зараз просім шырокую аўтаномію. Мы жадаем жыць сваім жыцьцём, але каб нас прадстаўляў і абараняў Сусьветны патрыярх. Вы ведаеце, што ў нас вельмі моцны сусед зь Масквы, які не вельмі будзе зь намі цырымоніцца.

Бі-Бі-Сі: Як гэты працэс, гэта значыць пераход пад руку Канстантынопаля, магчыма ўспрымаць на фоне перамоў аб аб’еднаньні праваслаўных Цэркваў ва Ўкраіне? Пры тым, што маскоўская праваслаўная царква пачынае перамоўны працэс з праваслаўнай царквой кіеўскага патрыярхату, і што размовы аб магчымым узьяднаньні ўкраінскіх праваслаўных цэркваў кожны раз гучнейшыя, як гэта магчыма супаставіць? Ці не супярэчыць тое, што робіць Ваша Царква гэтаму магчымаму ўзьяднаньню ўкраінскіх праваслаўных цэркваў?

Мітрапаліт Мяфодзій: Вы ведаеце, Уладыка Філярэт першы раз сустрэўся, але мы ўжо вядзем ужо амаль дзесяць гадоў афіцыйныя перамовы, яны ў нас легалізаваныя, і Сынод Украінскай Праваслаўнай Царквы прыняў гэта да ведама, у нас ёсьць камісіі для перамоў на ўзроўні япіскапату, а там пакуль што аніякіх перамоў няма, гэта была першая сустрэча. Я рады, што яны здолелі сесьці за адзін стол, але інакш трэба па хрысьціянскі ставіцца адзін да аднаго. Ніколі ў жыцьці не будзе перашкаджаць тое, што мы будзем у Канстантынопалі.

Бі-Бі-Сі: Ці азначае Ваш такі адказ на тое, што магчыма пачынаюцца перамовы аб узьяднаньні паміж УПЦ КП і МП тым, што Вы скептычна ацэньваеце магчымасьць узьяднаньня?

Мітрапаліт Мяфодзій: Пакуль што аніякіх перамоў няма, і ў найблізкім часе нічога не будзе, пазыцыя ўладыкі Філярэта на столькі цьвёрдая, што аніякай там талерантнасьці няма. Ён толькі са сваёй кропкі зору ўсё бачыць, ён ніколі не саступіць. Мы ведаем гэта зь сваіх асабістых перамоў зь Уладыкам. Мы ішлі на ўсе саступкі. А ў канцы ад яго пачулі: “Хто Вы такія? Мы – кажух, а вы – гузік на кажусе”. І на гэтым ўсё скончылася

Бі-Бі-Сі: Патлумачце калі ласка ў чым праблема таго, што некаторыя людзі ва Ўкраіне кажуць, што галоўная праблема не ў рэлігіі, не ў веры, не ў цэрквах, а проста ў тым, што царкоўныя кіруючыя мужы змагаюцца за тое, хто будзе найгалоўным, гэта значыцца: два ўкраінца – тры гэтмана?

Мітрапаліт Мяфодзій: Вы правільна кажаце, што ўся віна ў нас саміх. Ніхто не хоча адзін аднаму саступіць. Але патрэбна зразумець, асабліва Ўладыку Філярэту, што без часьціны, якая ёсьць зараз Украінская Праваслаўная Царква Маскоўскага Патрыярхату ніякай аўтакефаліі немагчыма. Я лічу, што калі мы ўсе зьяднаемся, а гэта будзе так, жадаем мы таго, альбо не жадаем, тады магчыма будзе абіраць аднаго патрыярха, кананічнасьць якога ўсе будуць вызнаваць. Я думаю, што трэба цярпліва пачакаць і неўзабаве яно ўсё зьменіцца.

Богдан Цюпін / Бі-Бі-Сі, Лёндан

http://uaoc.net/?p=3051

УАПЦ ЗАДАВОЛЕНА ПЕРАМОВАМІ З ПРАДСТАЎНІКАМІ КАНСТАНТЫНОПАЛЬСКАГА ПАТРЫЯРХАТУ

Вынікі перамоваў Украінскае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы зь дэлегацыяй Сусьветнага Патрыярхату перабольшылі ўсе спадзяваньні ЎАПЦ. Аб гэтым у інтэрв’ю Радыё Свабода заявіў кіраўнік УАПЦ мітрапаліт Мяфодзій. “У пачатку лістападу будзе сьвяты сынод Канстантынопальскае Царквы, а ў канцы лістападу зьбяруцца прадстаўнікі праваслаўя, дзе будзе вырашацца пытаньне, як надаваць аўтаномію альбо аўтакефалію”, – сказаў мітрапаліт. Адначасна ён заявіў, што ЎАПЦ не жадае новага ілжэпатрыярхату ва Ўкраіне. “Я магу прад усёй Украінай сказаць: я ніколі, пакуль жывы, не дазволю, каб яшчэ нейкі зьявіўся ў аўтакефальнае царкве патрыярх,” – сказаў мітрапаліт Мяфодзій.

Днямі сьпецыяльная дэлегацыя Канстантынопальскага патрыярхату знаходзілася ў Кіеве і сустракалася зь кіраўнікамі ўсіх украінскіх праваслаўных цэркваў. Сьвяты сынод Сусьветнага патрыярхату прыслаў сваіх прадстаўнікоў у адказ на зварот япіскапаў УАПЦ з просьбай далучыць гэтую непрызнаную ўкраінскую аўтакефалію да Сусьветнага патрыярхату на правах аўтаноміі.

Раней, адказваючы на пытаньні Радыё Свабода, патрыярх УПЦ КП Філярэт заявіў, што асьцярожна ставіцца да прагненьня ЎАПЦ. “Не можа быць украінскае царквы падзеленай паміж трама патрыярхатамі: Кіеўскім, Маскоўскім і Канстантынопальскім. Не патрэбна Ўкраіну разрываць на часткі”, – заявіў Філярэт

Матар’ял Радыё Свабода

http://uaoc.net/?p=3045