Monday, February 15, 2010

МАЛІТВА ЗА АРЫШТАВАНЫХ 14 ЛЮТАГА Ў МЕНСКУ

У нядзелю, 14 лютага 2010 г., сіламі АМОНУ была па зьвярачы разангана акцыя беларускай моладзі прысьвячаная "Нядзеле Прабачэньня" і "Дню Закаханых".
Беларускую моладзь, нават дзяўчат, білі нагамі, зьняважалі...
Сярод арыштаваных стары сябра "Беларускай Аўтакефаліі", мастак Алесь Пушкін, які выйшаў зь малівай на "Нядзелю Прабачэньня".
"Беларуская Аўтакефалія" выказывае малітоўную падтрымку ўсім зьбітым і затрыманым.
За іх здароўе і вызваленьне адпраўлены адмысловы малебен.
Мы заклікаем ўсіх праваслаўных хрысьціянаў узьнесьці разам з намі малітвы.

Малітва:

Госпад Божа сілаў, Божа выратаваньня, Божа, адзіны творца цудаў, паглядзі ў міласьці й шчодрасьці на набожных слугаў Тваіх, верных дзяцей асьвячанай Табой зямлі Беларускай, і памілуй нас. Бо ворагі нашы пайшлі на нас, каб зьнішчыць нас і разбурыць сьвятыні нашы. Ты ж, усe ведаючы, ведаеш, што нягодны і бязбожны нясправядліва паўстаў на нас. І няздольны супрацьстаяць мы шматлікасьці іх, калі не падаш нам дапамогі. Таму грэшныя і нягодныя, ў каяньні молімся Табе: Дапамагі нам, Выратавальнік наш, й вызвалі нас дзеля славы імя Твайго. Ды не вымавяць ворагі нашыя: Бог пакінуў іх й няма выратаваньня ім. Але ды мовяць усе народы: Ты Бог наш й мы людзі Твае, пад аховай Уладарства Твайго заўсёды перабываем. Выяві нам, Госпадзі, міласьсь Тваю ды будуць дзеля нас словы, прамоўленыя Маясеям да людзей Ізраіля: Трымайцеся, стойце й пабачыце выратаваньня ў Госпадзе, бо Госпад змагаецца за нас. Зрабі з намі ў дабро, каб бачыў вораг наш праваслаўную веру нашу, і ганьбою пакрыўся, і зьмірыўся. Ты, Госпадзі Божа наш, моц і надзея, і абарона наша, не памятай грахоў, беззаконьня і памылак людзей Тваіх, не пакарай нас гневам Тваім, але ў міласэрнасьці і шчодрасьці наведай слугаў Тваіх, што няроўны бой вядуць зь ворагамі Тваімі за вольнасьць зямлі Тваёй Беларускай й народу яе шматпакутнага, але ў набожнасьці няпераможнага, і да Тваeй дабрыні прыпадаючага. Узрадуй сэрцы нашы ў міласьці Тваёй ды ўмацуй нас у міласьці Тваeй. Паўстань на дапамогу нам і разбуры ўсе намеры злыя ворагаў нашых, і зьнішчы дзeрзкасьць іх ды пераўтвары яе ў страх і бегства. А праваслаўнай і справядлівай арміі дзяцей зямлі беларускай, на Цябе надзею маючых, падай адвагу і мужнасьць гнаць ворага зь зямлі Беларускай ды імeм Тваім перамогаць заўсeды, а калі каму судзілася пакласьці ў сьвятой барацьбе душу сваю за веру праўдзівую й Радзіму сваю, гэтым прабач усе грахі іхнія сьвядомыя і несьвядомыя, і як сьвятых Тваіх у дзень судны вянчай вянцамі нятленнымі. Бо Ты ёсьць абарона й перамога, й выратаваньня надзею на Цябе ўскладаючых, й Табе славу аддаем, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсeды, і на вякі вякоў. Амін.

СУСТРЭЧА ГОСПАДА Ў СЬВЯТЫНІ

Мітрапаліт Антоній (Суражскі)

У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.

Словамі праведнага Сымону: Сёньня адпускаеш раба Твайго, Уладыка, паводле слова Твайго, зь мірам, бо бачылі вочы мае збавеньне Тваё, якое Ты ўгатаваў перад абліччам усіх народаў, сьвятло на асьвятленьне язычнікаў, і славу народу Твайго Ізраіля, — сканчаецца доўгі пэрыяд, тысячагодзьдзі пазбаўленьня людзей Бога. Тысячагодзьдзямі, з тых часоў як старажытны Адам заплакаў першай сваёй сьлязой, з тых часоў, як ён выдаў першы стогн на зямлі, дзе больш не было Бога сярод Яго стварэньняў, уся зямля, усё чалавецтва тужыла аб дні, калі яны сустрэнуцца ізноў тварам да тварам са сваім Богам. І вось гэты дзень прыйшоў; Бог стаў чалавекам у віфляемскіх ясьлях. Вечны увайшоў у час, Неабмежаваны і Бясконцы увайшоў у абмежаванасьць нашай створанасьці, Той, Які зьяўляецца самой сьвятыняй, увайшоў у сьвет граху і, у дзень Свайго хросту пагрузіўшыся ў страшныя ярданскія воды, дзе людзі абмылі сябе ад грахоў, пагрузіўшыся ў іх як бы ў мёртвыя воды старажытных казак і паданьняў, Ён выйшаў, носячы на Сабе сьмяротнасьць, сьмяротнасьць тых людзей, якіх Ён прыйшоў ратаваць.

Сёньня мы успамінаем Грамніцы Гасподнія, гэтую сустрэчу паміж Ім і першым, акрамя Боскай Маці, чалавекам, які Духам Сьвятым угледзеў у Ім прыйшоўшага Бога. Канчаецца трагедыя пакінутасьці Богам Старога Запавету і паганскага сьвету. Сярод Сваіх людзей — Госпад, уся поўнасьць Боскасьці насяляе на нашай зямлі. Але пачынаецца новая трагедыя: пачынаецца хросны шлях Бога, зрабіўшагася чалавекам. Ён нарадзіўся ў вобласьць сьмерці і на сьмерць, Ён нарадзіўся паміраць дзеля нас. Калі вы прыслухваліся да чытаньняў Старога Запавету, якія азначаюць сёньняшняе сьвята, вы, можа быць, заўважылі, чаму ён быў заснаваны. У 13—й разьдзеле кнігі Зыходу мы чытаем, як Госпад сказаў Майсею, што усякі першанароджаны мужчынскага полу павінен быць прысьвечаны Яму, прынесены ў ахвяру жыцьця і сьмерці ва успамін аб тым, як Ізраіль быў выратаваны ад эгіпэцкага палону сьмерцю усіх першынцаў эгіпэцкіх. Гэтае прынашэньне першанароджанага немаўля ў храм не значыла проста яго прысьвячэньне Богу. Гэтыя немаўляты потым вярталіся да звычайнага чалавечага жыцьця, але прынашэньне іх значыла, што яны аддаюцца на волю Боскую, і Бог над імі мае правы жыцьця і сьмерці; гэта захоўвалася тым, што ў выкуп за немаўля прыносіўся ў ахвяру ягня або птушаняты галубкі.

Гэта была сапраўды крывавая ахвяра, якая адхілялася стагодзьдзе за стагодзьдзем да таго дня, калі ў храм быў прынесены Адзінародны Сын Божы, зрабіўшыся Сынам Дзевы, Сынам чалавечым. І адзіны раз у чалавечай гісторыі гэтая ахвяра крыві была Богам прынятая; адзіны раз, нягледзячы на тое, што была прынесеная ахвяра як бы замяніўшая немаўля, Самае Немаўля быў прынятая Богам і Айцом на сьмерць. Гэтая ахвяра чакала сваё чакай: трыццаць зь лішнім гадоў мінула паміж прынашэньнем Немаўля і сьмерцю дарослага Ісуса. Але гэтая ахвяра была прынятая, і Немаўля, прынесенае Дзевай Марыяй, памёр у Сваё час на галгофскім крыжы.

І у гэты жа дзень, абвяшчаючы вызваленьне усяго міру ад страшнай пазбаўленасьці Бога тысячагодзьдзяў, той жа Сымон дае Боскай Маці страшную вестку, што і Ёй меч патрапіць ў сэрца, што гэтае прынашэньне, якое пакуль адхіляецца, калісьці зробіцца Боскай воляй, і што цяпер — толькі пачатак хроснага, трагічнага шляху і Хрыста, і Багародзіцы Марыі.

І Хрыстос гэтым шляхам пакрочыў: шляхам пакінутасьці людзьмі і Богапакінутасьці, шляхам Гефсіманскага саду і Галгофскай сьмерці. Сьмерцю Ён перамог сьмерць, паўстаў жывым зь магілы, узьнёсься ў славе, даў нам Духа Свайго Сьвятога. І аднак і ў Новым Запавеце не здымаецца хросны сьцяг і не прыходзіць да канца трагедыя сьвету. Уваскрэсшы Хрыстос на руках, на нагах, на боку носіць сьляды цвікоў і дзіды, на чале — сьляды вянку, якім Яго увянчалі ў насьмешку, цярновага вянку замест царскага.

Але і мы — удзельнікі хроснага шляху. Кожны зь нас у сваё час, пасьля свайго хросту быў прынесены ў храм для вацэркоўленасьці; тады чыталіся малітвы над нашай маці і над намі, тады заклікалася на нас літасьць і дапамога Госпада, Захавальніка немаўлятаў, Які насіўся на руках праведнага Сімона. Мы былі унесеныя ў храм па прыкладу Хрыста. Да гэтага над намі было зьдзейсьнены хрост, а хрост, па слову апостала Паўла, па веры Царквы — гэтае такое апусканьне ў сьмерць Хрыстову, што Яго сьмерць робіцца нашай сьмерцю, як і Уваскрэсеньне Яго робіцца нашым уваскрэсеньнем. І мы, памёршыя сьмерцю Хрыста і уваскрэшаныя Яго Уваскрэсеньнем, прыносімся ў храм, як Ён, вечны — і аднак уражаныя трагедыяй часу, Жывы — і аднак закліканы памерціМы прыносімся, па слове апостала Паўла, як жывыя, уваскрэшаныя зь мёртвых, але жывыя, як Хрыстос быў жывы. Ён быў жывы Сваім вечным Бажаством і Сваім няўміручым чалавечым целам, і аднак, гэтае цела памерла прылучэньнем нашай грахоўнай цялеснасьці.

І таксама і мы, уваскрэшаныя Уваскрэсеньнем Хрыста, пасланыя Ім — Ён Сам нам кажа: Айцец Яго паслаў у вобласьць граху, у вобласьць пакуты, у вобласьць сьмерці, каб і мы на целе нашым, на душы нашай, на усёй нашым істоце несьлі крыж заняпалага, збаўленага, і аднак яшчэ не выратаваўшагася сьвету. Мы закліканыя ў целе нашым папоўніць адсутнае пакутам Хрыстовым, па слове Апостала. На целе нашым ляжаць сьляды расьпяцьця; душа наша закліканая разьдзірацца галгофскай скрухай аб заняпалым сьвеце, не прымаючаме свайго выратаваньня. І таму што мы — Хрыстова цела, таму што мы зь Ім — адно, трагедыя, зьнятая прыходам Хрыста зь Старога Запавету і старажытнага чалавецтва, зрабіўшаяся зараз трагедыяй Боскай, трагедыяй Хрыста, гэтая трагедыя працягваецца праз стагодзьдзі ў нас. І, як сказаў аднойчы патрыярх Алексій I, Царква — гэтае Цела Хрыстова, укрыжаванае зь стагодзьдзя ў стагодзьдзе для выратаваньня сьвету, якое носіць крыж, што памірае ў агоніі Гэфсіманскага саду і Богапакінутасьці, калі трэба, і адкінутасьці людзьмі заўсёды на зямлі.

Вось шлях Царквы, вось наш шлях, вось то, пра што кажа нам сёньня гэтае сьветлае і такое грознае сьвята Грамніц праведным Сымонам. Мы цяпер уступаем у тыдні Вялікага Посту, што скіроўваюць нас да Пакутнага тыдня, Уваскрэсеньня, мы ужо прылучаныя да сьмерці і уваскрэсеньня. І аднак, мы павінны мінуць ізноў і ізноў увесь гэты шлях жыцьця Царквы, жыцьці Хрыста, і ажыцьцявіць яго ва усім нашым жыцьці, па—за храмам, усюды, усюды, дзе бы мы ні былі: мы — цела Хрыстова, укрыжаванае, аддадзенае Богам, больш таго: як Хрыстос, аддаючы сябе для выратаваньня сьвету. Амін.