Saturday, January 1, 2011

НЯДЗЕЛЯ ПРАД НАРАДЖЭНЬНЕМ ХРЫСТОВЫМ

мітрапаліт Антоні (Суражскі)
У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.
У гэту нядзелю і ў надыходзячыя дні усё кажа нам пра веру, як яе вызначае Апостал у 11—й частцы Пасланьня да жыдоў: вера — гэта упэўненасьць у рэчах нябачных, унутраная упэўненасьць, цьвёрдая упэўненасьць, якая дазваляе жыць згодна з тым, на што спадзяесься і чаго чакаеш, і жыць для таго, што будзе.
Радавод Хрыста кажа менавіта б гэтым. Незьлічоныя імёны, якія цяпер чыталіся, імёны тых, якія нават і не увайшлі ў летапіс, гэта імёны тых людзей, якія з тысячагодзьдзя ў тысячагодзьдзе, са стагодзьдзя ў стагодзьдзе чакалі прыходу Хрыста; чакалі ва упэўненасьці, што слова Боскае, абяцаньне Боскае праўдзівае, што яно спраўдзіцца і прыйдзе час, калі зь намі будзе Бог, калі Бог Нябесны, Таямнічы, Неспасьціжны, Нябачны раптам, цудам, зробіцца бачным, блізкім, родным, сваім, застаючыся адначасова тым, чым Ён першапачаткова быў: Богам, Якога нельга ніякім імем назваць, Якога нават спазнаць нельга інакш, як ушаноўваючы Яму і адкрываючыся Ягонаму Адкрыцьцю.

ПАМЯЦІ ЎЛАДЫКІ МІКАЛАЯ

Раіса ЖУК—ГРЫШКЕВІЧ,
Былая Старшыня ККБК
Сёньня аддаём мы пашану памяці Яго Праасьвяшчэнства Мітрапаліта, Першаярарха Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы Ўладыкі Мікалая.
Пражыў Уладыка Мікалай 85 гадоў. Болей за палову свайго доўгага жыцьця, 48 гадоў, прысьвяціў ён службе Богу і Бацькаўшчыне—Беларусі. Калі прыйшла патрэба—пакліканьне, Уладыка Мікалай, будучы маладым сябрам Згуртаваньня Беларусаў Канады (ЗБК) рашуча, ахвярна аж да самавырачэньня, вырашыў стацца сьвятаром БАПЦ. Ен ведаў, што шлях, які ён выбраў, будзе цяжкім, няўдзячным, цярністым, шляхам змаганьня за незалежную беларускую царкву.
Уладыка Мікалай стварыў цэлую эпоху ў жыцьці беларусаў Канады. Каб расказаць пра ўклад Уладыкі Мікалая ў беларускае жыцьцё трэба хоць коратка расказаць пра гісторыю гэтай эпохі.