Прысьвятыя уладыкі, годныя айцы, упадабаныя ў Хрысьце браты і сёстры, верныя дзеці Сьвятой Украінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы,
Хрыстос Уваскрэс!
Ад шчырага сэрца вітаю ўсіх Вас зь вялікім і выратавальным сьвятам Хрыстовага Уваскрэсеньня, зрабіўшага крапкай адліку для новага часу ў жыцьці чалавецтва. “Той, хто пазнаў таямніцу Хрысты і магілы, ведае падставу ўсіх рэчаў”, піша звышгодны Максым Спавядальнік. І сапраўды, зразумець хто мы, навошта жывём і куды крочым – магчыма толькі помнячы аб гэтым дзівосным сьведчаньні Боскай любові. Чалавек жыве ў велізарным сьвеце, параўнальна зь якім ён ёсьць пясчынкай. Жыве як сьмяротная істота, жыве ў сьвеце, якой цяжка назваць справядлівым. Аднак, кожны зь нас, хто ведае аб увасабленьні. Сьмерці і Ўваскрашэньні Выратавальніка, не адчувае сябе згубленым альбо ашуканым лёсам. Мы ведаем, што не загублены ў сусьвеце, ведаем, што не зважаючы на несправядлівасьць і сьмерць, якія да сёньня пануюць у гэтым сьвеце – яны пераможаны, а шлях да несьмяротнасьці і паўнаты жыцьця адкрыты. Уваскрэсеньнем зь мёртвых Выратавальніка засьведчана, што кожны зь нас нарадзіўся не для таго, каб мучацца і памерці, а дзеля радасьці ў Госпадзе і вечнага жыцьця.