Monday, January 4, 2010

СЬВЯТАЯ ВЕЛІКАМУЧАНІКА АНАСТАСІЯ УЗОРНАРАШУЧАЯ

Дзень памяці 22 сьнежня

Сьвятая вялікапакутніца Анастасія Узорнарашучая (+ кал. 304) пацярпела падчас кіраваньня рымскага імпэратара Дыякліціяна (284-305). Нарадзілася ў Рыме, у сям'і сэнатар Прытэкстата. Айцец быў язычнік, маці Фаўста — таемная хрысьціянка, якая даручыла выхаваньне маленькай дзяўчынкі вядомаму сваёй вучонасьцю сьвятому Хрысагану (+ кал. 304 г.; памяць 22 сьнежня). Хрысаган вучыў Анастасію Сьвятому Пісаньню і выкананьню закона Боскага. Пасьля канца вучэньня аб Анастасіі казалі як аб мудрай і выдатнай дзеве. Пасьля сьмерці маці, не лічачыся з жаданьнем дачкі, айцец выдаў яе замуж за язычніка Памплія. Каб не парушыць клятву дзявоцтва і пазьбегнуць шлюбнага ложка, Анастасія пачала спасылацца на невылечную хваробу і захоўвала чысьціню.

У вязьніцах Рыму ў то час знаходзілася шмат зьняволеных хрысьціян. У жабрацкай вопратцы сьвятая таемна наведвала вязьняў, — мыла і гадавала хворых, няздольных рухацца, перавязвала раны, суцяшала усіх, хто патрабаваў гэтага. Яе настаўнік два года знаходзіўся ў зьняволеньні. Сустракаючыся зь ім, яна вучылася яго вялікім цярпеньнем і адданасьцю Выратавальніку. Муж сьвятой Анастасіі, Памплій, пазнаўшы аб гэтым, жорстка зьбіў яе, зьмясьціў у асобным пакоі і ў дзьвярэй паставіў варту. Сьвятая смуткавала, што пазбавілася магчымасьці дапамагаць хрысьціянам. Пасьля сьмерці айца Анастасіі Памплій, каб завалодаць багатай спадчынай, стала катаваў жонку. Сьвятая пісала свайму настаўніку: “Муж мый... катуе мяне як супэрніцу яго паганскай веры ў такім цяжкім зьняволеньні, што мне нічога не застаецца, як толькі, аддаўшы дух Госпаду, зваліцца мёртваю”. У зваротным лісьце сьвятой Хрысаган суцяшаў пакутніцу: “Сьвятлу заўсёды папярэднічае цемра, і пасьля хваробы часта вяртаецца здароўе, і пасьля сьмерці абяцанае нам жыцьцё”. І прадказаў хуткую сьмерць яе мужа. Праз некаторы час Памплія прызначылі амбасадарам да пэрсыдзкага цара. Па дарозе ў Пэрсію ён патануў падчас раптам распачаўшайся буры.

Зараз сьвятая ізноў магла наведваць знаходзіўшыхся ў вязьніцах хрысьціян, атрыманую спадчыну яна ужывала на вопратку, ежу і лекі для хворых. Сьвятога Хрысагана адправілі ў Аквілею (горад у верхняй Італіі) на суд да імпэратара Дыякліціяна, — Анастасія рушыла усьлед за сваім настаўнікам. Цела сьвятога Хрысагана пасьля яго пакутніцкай сьмерці, па Боскім адкрыцьці, было утоена прэсьвітэрам Заілам. Праз 30 дзён пасьля сьмерці сьвятой Хрысаган зьявіўся Заілу і прадказаў аб блізкім сконе трох юных хрысьціянак, якія жылі недалёка, — Агапіі, Хіёніі і Ірыны (+304). І загадаў паслаць да іх сьвятую Анастасію. Такое бачаньне было і сьвятой Анастасіі. Яна пайшла да прэсьвітэра, памалілася ў мошчаў сьвятога Хрысагана, затым у духоўнай гутарцы умацавала мужнасьць трох дзеў перад будучымі катаваньнямі. Пасьля сьмерці пакутніц, яна сама пахавала іх цела.

Сьвятая Анастасія стала вандраваць, каб усюды, дзе толькі можна, служыць хрысьціянам, зьняволеным у вязьніцах. Так яна атрымала дарунак лекаваньня. Працай і словам суцяшэньня сьвятая Анастасія палягчала зьняволеньне шматлікіх людзей, апекай аб целах і душах вызваляла іх ад ланцугоў адчаю, страху і бездапаможнасьці, таму і названая Узорнарашучай. У Македоніі сьвятая пазнаёмілася зь маладой удавой -хрысьціянкай Феадоціяй, якая дапамагала ёй у набожнае працы.

Зрабілася вядома, што Анастасія — хрысьціянка, яе узялі пад варту і адвялі да імпэратара Дыякліціяну. Распытаўшы Анастасію, Дыякліціян пазнаў, што яна усе свае сродкі патраціла на дапамогу жывучых у нястачы, а залатыя, срэбныя і медныя статуэткі пераплавіла на грошы і нагадавала шматлікіх галодных, апранала голых, дапамагала нямоглым. Імпэратар загадаў адвесьці сьвятую да вярхоўнага жраца Ульпіяна, каб той схіліў яе да ахвяры паганскім багам або аддаў жорсткаму пакараньню сьмерцю. Жрэц прапанаваў сьвяты Анастасіі зрабіць выбар паміж багатымі дарункамі і прыладамі катаваньня, пакладзенымі зь двух бакоў каля яе.

Сьвятая, не вагаючыся, паказала на прылады катаваньня: “Акружаная гэтымі прадметамі, я стану прыгажэй і больш годнай жаданаму Жаніху майму — Хрысту...” Перш, чым падвергнуць сьвятую Анастасію катаваньням, Ульпіян вырашыў апаганіць яе. Але, як толькі дакрануўся да яе, асьлеп, страшны боль сьціснул яму галяву, і праз некаторы час ён сканаў. Сьвятая Анастасія апынулася на волі і разам з Феадоціяй працягвала служыць вязьням. Неўзабаве сьвятая Феадоція і тры яе сына былі адданыя пакутніцкай сьмерці анфіпатам (начальнікам вобласьці) Нікіцеям у іх родным горадзе Нікее (кал. 304). Сьвятую Анастасію другі раз кінулі ў вязьніцу і 60 дзён катавалі голадам. Кожную ноч пакутніцы зьяўлялася сьвятая Феадоція, ухваляла і умацоўвала ў цярпеньні. Бачачы, што голад не прычыніў сьвяты шкоды, ігемон Ілірый загадаў утапіць яе разам зь асуджанымі злачынцамі, сярод якіх быў і гнаны за веру хрысьціян Еўціхіян (+кал. 304). Ваяры пасадзілі вязьняў на карабель і вышлі ў адкрытае мора. Далёка ад берага яны пераселі ў лодку, а ў караблі зрабілі некалькі прабоін, каб ён затануў. Судна стала апускацца ў ваду, але вязьні убачылі пакутніцу Феадоцію, якая кіравала ветразямі і скіраваўшую карабель да берага. 120 чалавек, зьдзіўленыя цудам, паверылі ў Хрыста — сьвятыя Анастасія і Евціхіян хрысьцілі іх. Пазнаўшы аб здарэньні, ігемон загадаў пакараць сьмерцю усіх прыняўшых хрост. Сьвятую Анастасію расьцягнулі над вогнішчам паміж чатырма слупамі. Так зьдзейсьніла свой пакутніцкі подзьвіг сьвятая Анастасія Узорнарашучая.

Цела сьвятой засталося цэлым, — пахавала яго набожная хрысьціянка Апалінарыя. Пасьля канца ганеньняў яна пабудавала над дамавінай сьвятой велікамучаніцы Анастасіі царкву.

Трапар Анастасіі Узорнарашучай

Пераможнага Ўваскрошаньня / праўдзіва названая нявестай ты, / мучаніца Хрыстова, / перамогай над ворагамі зрабіўшая пакут цярпеньне, / дзеля Хрыста, Жаніха твайго, / Яго ж палюбіла ўсім сэрцам ты. / Яго малі, каб выратаваліся душы нашы.


АЖЫВІ МЯНЕ, ГОСПАДЗІ…

“І нябёсы над ім капаюць расою.”

(Др.Зак. 33:28)

Дзеяньне Духа Сьвятога на чалавечую душу падобна дзеяньню расы арашаючай, асьвяжаючай царства прыроды. Як усе мы патрабуем гэтага дабратворнага уплыву! Без мілаты Духа Сьвятога душа наша не што іншае, як зямля сухая, як зьвяўшая, гінуўшая расьліна. Яна абнаўляецца, асьвяжаецца гэтай дабрадатнае расой, пасланай Богам.

Дух Божы дае нам жыцьцё і усё тое, што жыцьцё зь сабою прыносіць. Адораныя дарункамі Духа Сьвятога, мы пачуваемся шчасьлівымі, добрымі, моцнымі, і ў нас ні ў чым няма нястачы. Але без гэтага сьвятога дарунка мы нямоглыя. Малітва наша застаецца сухою, чытаньне слова Боскага не прыносіць нам карысьці, словы жыцьця ператвараюцца для нас у мёртвую літару, наша дзейнасьць нас не задавальняе, у душы нашай няма жыцьця духоўнага.

Якое гэтае цудоўнае абяцаньне: “Нябёсы Яго падаюць расу” — гэтыя словы даюць нам упэўненасьць у тым, што Госпад нас не пакіне. Гарачы вецер сумневу і спакусы, гатовы асмаліць,адышоўшых ад Госпада, будзе адкінуты выратавальным дзеяньнем дабратворнай расы. Дух Божы пераможа ў нашым сэрцы дух злосьці, Ён зьменіць усё наша жыцьцё, Ён адкрые наш розум да уразуменьня слова Боскага і цудоўным Сваім сьвятлом асьвяціць атачыўшую нас цямрэчу.

Госпадзі, Ты, Які насычае зямлю жыватворнай вільгацьцю, Ты, Які шкадуеш бязмоўныя расьліны, зьлітуйся і над маёй душой,што ў муках знаходзіцца, ажыві мяне, Госпадзі, Духам Тваім Сьвятым, пашлі мне дабратворную расу Тваёй любові, здаволь смагу душы маёй і не дай мне загінуць!