Tuesday, December 1, 2009

Звышгодны Яфрэм Сірын. На тых, якія штодня грашаць і штодня каяцца.

Ці доўга табе, сябар, цярпець ворага, і штодня рабіць заўгоднае яму? Ці доўга табе, сябар, служыць целаваму, што сьмяротна? Прымі раду, якая для цябе жыватворчая і паслужыць да ачышчэньня душы тваёй, роўна і цела. Прыступі да Выратавальніка, Які вылечвае усіх прыпаўшых да Яго з пакаяньнем і дасканалаю вераю. Так зь усяго найбольш годнага вялікае і выратавальна пакаяньне. Па гэтым, аднойчы ацверазіўшыся, не падай ў ап'яненьне, штодня грашачы, то будуючы, то руйнуючы, то сплятаючы, то распускаючы, падобна дзецям, якія шмат раз рупліва будуюць свае дамы, і потым перакуліўшы, пераўтвараючы ўсё ў кучу. Ухіліся ад скарпіёна, якога джала табою спазнанае. Дбайна уцякай ад зьмея, якога згубнасьць табе вядома. Хто два разы падае, спатыкаючыся на той жа камэнь, той сьляпы, або не спрытны, такі, што не бачыць, чаго павінен пазьбягаць. Аб гэтым спажыўшы стараньне, прыступі з пакаяньнем; гэтым скарыстаўшыся сродкам, замілуй Творцу, пакорлівы і ў скурах, унурыўшыся поглядам і подыхам, смуткуючы аб напаткаўшам, накіроўваючы увагу да чакаючага наперадзе. Так некалі выратаваўся мытар Закхей. Так Мацвей зрабіўся слугой Хрыстовым. Так і жонка блудніца юрлівая, не ведаўшая меры свайму блуду на спакусу бачыўшым, як хутка абцёрла ногі Выратавальніка валасамі, зьведзеная зь згубнага бяздоньня беззаконьняў. Так і ты, наклаўшы аброць на блукаючы погляд свой і прыняўшы на сябе маркотны выгляд, выратуеш сябе; таму што Бог узвышае малых, узвышае пакорлівых, а зрынае і руйнуе тых, якія самі сябе узвышаюць. Паглядзі на гарады Садом і Гамору, як гэтых людзей жорсткіх, лютых, ненавісных, дзёрзкіх, нячыстых, нягодных, зь задавальненьнем гатовых на усякую крыўду і на усякі гвалт, паслаўшы на іх жупел і агонь, Госпад вынішчыў усіх да адзінага. Паглядзі на град Ніневію, пышны і упрыгожаны, квітнеючы грахамі, багаты заганамі. Бог пагражаў зьнішчыць і раптам уразіць дасканалым зрыньваньнем і падзеньнем горад; але убачыўшы ізноў, што аддаўшыся юрлівасьці, ва брудзе і попеле, у голадзе і пасьце, з плачам і сьлязамі, адклалі усякую пышнасьць, бледныя, застрашаныя, прыведзеныя ў трапятаньне і зьмяніліся, сталі самі на сябе не падобныя, і усё занятыя адной справай, зраўняліся паміж сабою і няроўныя, вольныя і рабы, багатыя і бедныя, начальнікі і кіруемыя, уладары і падуладныя, мужчынскага полу і жаночага, старцы і усе немаўляты, - убачыўшы, што усё зьмірыліся, усе сталі цнатлівымі, Госпад уласкавіўся, памілаваў, выратаваў, пашкадаваў, адмяніўшы пакараньне, якім пагражаў, і лепш пажадаў быць не выканаўшым словы, чым жорсткім. Так, карае Ён непахісных грэшнікаў, і не дае неміласэрна гінуць набожна пакорлівым. Сьпяшайцеся, моліцеся, ратуйцеся, засьцерагайце сябе. Госпад готаў на літасьць, готаў да вылячэньня, хуткі на дапамогу, не марудзіць збавеньнем, дае просячы, адчыняе стукаючым, забясьпечвае бедных, надзяляе жывучых у нястачы, не адмаўляе шукаючым, не гневаецца на заняпалых, распасьцірае рукі, каб выратаваць, любіць просячых дазволу, пагражае непакорлівым. Спатыкнуўся ты? ацьверазіся. Упаў? зьвярніся, маліся, прасі, прыпадай, дамагайся, шукай, прымай, запэўніся, што дадзена табе, пакланяйся, умольвай аб выратаваньні, зьміласьціві Таго, Хто жадае даць і можа выратаваць. А выратаваўшыся, не губляй набытага; упаўшы, ўставай; зрынуўшыся, выпраўляйся; як хутка зграшыў, загладзь грэх, вылечыўшыся, заставайся разумным; атрымаўшы дасканалае здароўе і выратаваўшыся, адхіляйся ад той хваробы, ад якой пазбаўлены. Таму не распальвай зноў, што аднойчы згасіў, не упадай у ціну, якую так добра змыў зь сябе. Не пераймай парсюкам, якія любяць валяцца ў брудзе; не ўпадабляйся сабакам, пажыраючым ваніты; “ніхто, хто паклаў руку сваю на плуг і азіраецца назад, не надзейны для Царства Божага.” (Лк. 9:62) Ніхто, аднойчы абмыўшыся ад брыдоты, ды не вяртаецца да яе зноў. Адзін Хрыстос, адна вера, адзін крыж, адна сьмерць. Адна дабрыня, адна пакута, адно і уваскрэсеньне. Аддаўшыся за цябе на ахвяраваньне, не павінен аддавацца зноў і ў іншы раз плаціць за цябе цану збаўленьня. Ты збаўлены, не заставайся упарта рабом; ты амыты ад грахоўных брыдот, не апаганься; бо для твайго абмываньня, няма іншай купелі, прыгатаванай сьмяротнаю язваю.