Saturday, December 31, 2011

НАВАГОДНІ МАЛЕБЕН

мітрапаліт Антоні (Суражскі)
У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.
Мы уступалі ў гэты год, як уступаюць у бяскрайняю сьнежную раўніну: ніводнай плямы, ніводнага сьледу, усё было беласьнежна чыста. А калі аглядаемся, то бачны, што шмат, шмат мы праклалі крывых шляхоў. І ў гэтым мы павінны каяцца перад Богам, — але каяцца творча: не толькі шкадаваць пра тое, што было няскладнага, а навучыўшыся, уступіць у новы год з новай мудрасьцю, зь новым разуменьнем.

МАЛЕБЕН НА ПАЧАТАК НОВАГА ГОДА

Сьвятар: Дабраслаўлёны  Бог наш, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Мы ж адказваем: Амін.
Чытальнік: Слава Табе, Божа наш, слава Табе.
Уладару нябесны, суцяшальнік, Духу ісьціны, што ўсюды прысутны і ўсё напаўняеш, Скарбніца дабра й Жыцьцядацелю, прыйдзі і ўсяліся ў нас і ачысьці нас ад усяго благога, і збаў, Добры, душы нашы.
Сьвяты Божа, Сьвяты Моцны, Сьвяты Несьмяротны, памілуй нас. (тройчы)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
 

Friday, December 30, 2011

Пасланьня Сьвяцейшага Мяфодзія, Мітрапаліта Кіеўскага і Усёй Украіны, Прадстаяцеля Украінскае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы

Хрыстос Нараджаецца!
Прысьвятыя ўладыкі, годныя айцы, упадабаныя ў Хрысьці Ісусе браты і сёстры!
Больш двух тысяч гадоў прайшло з той дзівоснае ночы, калі каля Бэтлеему, у невялікае пячоры адбылася найважная падзея ды найбольшы цуд у гісторыі чалавецтва – Сын Божы зрабіўся Сынам Чалавечым, Бог зрабіўся чалавекам, Боскае Слова апранулася ў рызы чалавечае прыроды.

Monday, December 26, 2011

Пасланьне Архіепіскапа Канстантынопаля-Новага Рыму і Ўсясьветнага Патрыярха ВАРФАЛАМЕЯ на Нараджэньня Хрыстова

ЛАСКАЙ БОЖАЙ
АРХІЕПІСКАП КАНСТАНТЫНОПАЛЬСКІ - НОВАГА РЫМУ
І ЎСЯСЬВЕТНЫ ПАТРЫЯРХ

УСЁЙ СУПОЛЬНАСЬЦІ ЦАРКВЫ
ЛАСКА, МІР І МІЛАСЬЦЬ АД ЗБАЎЦЫ ХРЫСТА, НАРОДЖАНАГА Ў БЭТЛЕМІ

Хрыстос ізноў нараджаецца, і Ангелы зноў сьпяваюць:
“Слава на вышынях Богу, і на зямлі мір, у людзях - добрая воля!”
(Лк. 2:14-15).

Упадабаныя браты і сёстры, дзеці ў Госпадзе,
Ангелы сьпяваюць гэтыя тры велічныя абвяшчэньні, ды, на жаль, большасьць людзей, хаця і сьвяткуюць Нараджэньне Хрыстова, не могуць зразумець значэньня гэтага ангельскага сьпеву. Яны пытаюць самі сябе: хіба сапраўды сёньня Бог праслаўляецца людзьмі і чаму належыць Яго услаўляць; дзе можна знайсьці абвешчаны мір на зямлі і чаму сучасным людзям належыць жыць у добрай волі?

Wednesday, December 14, 2011

АКАФІСТ СЬВЯТОМУ АПОСТАЛУ АНДРЭЮ ПЕРШАПАЛІКАНАМУ

Кандак 1
Першапакліканага апостала Хрыстовага, сьвятога Эвангельля прапаведніка, Кіеўскай зямлі боганатхнённага асьветніка Андрэя прыслаўнага сьпевамі ўшануем, стоячы на вяршыне гары, дзе Крыж паставіла рука ягоная, і яму, як пасьлядоўніку вярхоўнаму ў Царкве, што за сабой указаў ёй шлях да Хрыста, шчыра сьпяваем: Радуйся, Андрэй, апостал Хрыстовы Першапакліканы.
Ікас 1
Анёлам дабравесьнікам Ягнятка Хрыста, узяўшага грахі сусьвету, быў ты, Андрэй апостал, і зь Ім заўсёды знаходзішся на нябёсах; адкуль і пачуў сьпеў, што прыносім табе ў храме тваім, на месцы, дзе стаялі ногі твае, і, як багаты мілатой Боскаю, падай нам слова добрае, каб так сьпявалі табе:
Радуйся, зорка, ад горада Віфсаіду нам зазьзяўшая; радуйся, роўнагодны брат вярхоўнага апостала Пятра.

Sunday, December 11, 2011

АБ ЦУДАТВОРНІЦТВЕ Ў СУБОТУ

мітрапаліт Антоні (Суражскі)
У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.
У Эвангельлі часта распавядаецца пра тое, як Хрыстос здзейсьніў той ці іншы цуд у суботні дзень і гэтым выклікаў зьдзіўленьне адных, абуранасьць іншых і вялікую, глыбокую радасьць людзей простых, якія не задумваліся над парушэньнем Ім закону, а цешыліся аб тым, што Бог, як бы парушаючы закон, можа быць, выяўляе бясконцую Сваю літасьць, Свой удумлівы клопат пра людзей. І перад намі устае пытаньне: чаму Хрыстос у суботні дзень, як бы ў парушэньне старажытнага заканадаўства, зьдзяйсьняе Свае справы міласэрнасьці? І чаму заўсёды гэтыя справы міласэрнасьці зьяўляюцца цудам вылячэньня цела і, разам з гэтым, цудам духоўнага адраджэньня чалавека? Няўжо Хрыстос зьдзяйсьняе Свае справы міласэрансьці, выяўляе Боскую ўладу прабачаць грахі, Боскую сілу рабіць чалавека суцэльным да канца, у душы, у целе, ва усім — у суботні дзень для таго толькі, каб выклікаць зьдзіўленьне?..

ЗВЫШГОДНЫ ЯФРЭМ СІРЫН. АБ ПОСЬЦЕ

 “Вось цяпер часіна спрыяльная, вось, цяпер дзень выратаваньня.” (2 Кар. 6:2). Надышоў цяпер час, у які прымаюцца малітвы і просьбы.
Царства Боскае цяпер блізка да кожнага, хто служыць Богу ў праўдзе, бо надышлі дні чыстага посту для таго, хто сапраўды ў чысьціні посьціць.
Такім чынам, упадабаныя, будзем трымаць пост гэты са старанасьцю і з чыстым сэрцам, бо ён салодкі й прыемны для жывучых гэтыя дні сьвята. Гэты сьвяты пост ужываецца для барацьбы зь сатаной, бо без посту і малітвы ніхто няздольны перамагчы злога. Гэты пост ужываецца, упадабаныя, каб прасіць і вымольваць міласэрнасьць у Усядобрага і Міласэрнага, Які не адпрэчвае просячага. Гэты пост, упадабаныя, адчыняе браму нябесную, бо ўздымае нас зь зямлі й узносіць у вышыню.

Wednesday, December 7, 2011

АКАФIСТ ЗВЫШГОДНАМУ МУЧАНIКУ МЯРКУРЫЮ СМАЛЕНСКАМУ


Кандак 1
Абраны абаронца горада Смаленска, асьвячаны ўладарствам Адзігітрыі, пераможца моцны, мучанік Хрыстовы, як маючы ласку да Паслаўшай цябе на подзьвіг гэты, малі каб выратавацца душам нашым, да ўдзячна сьпяваем табе: Радуйся, сьвяты мучанік Мяркуры, смаленскі цудатворца.
Ікас 1
Анёлаў супрычасьніка, мудрасьцю хітрыкаў пагрэбаваўшы і род княскі, багацьця пакінуўшы і пакліканы дзеля зьдзясьненьня прыслаўнага цуду Боскае Маці ў горадзе Смаленску, цнотай упрыгожанага, апяваем так:
Радуйся, ад юнацтва поясам праўды падпярэзаны.
Радуйся, асалоду зямную адкінуўшы.
Радуйся, славай спарахнеючай пагрэбаваўшы.
Радуйся, кветка добрапахучая зямлі Беларускай.
Радуйся, пераселяны ў дом Боскае Маці і сьвятлозьзяўчы.
Радуйся, абранік Адзігітрыі слаўны.
Радуйся, горада яе ўпрыгожаньня.
Радуйся, цудаў Яе зьдзяйсьненьня.
Радуйся, ваяроў страшных камандзёр, нябёсамі абраны.
Радуйся, мучаніцтвам венчаны.
Радуйся, жыцьцё вечнае атрымаўшы.
Радуйся, сьвяты мучанік Мяркуры, смаленскі цудатворца.