Saturday, June 5, 2010

КАНОН ЗВЫШГОДНАЙ ЕЎФРАСІНЬНЕ ПОЛАЦКАЙ, АСЬВЕТНІЦЫ БЕЛАРУСІ

Песьня 1

Ірмас: Як па сухому прайшоў Ізраіль па бяздоньню, бачачы ганіцеля фараона тонучым, цуд гэты пераможнай песьняй Богу апяваем.

Прысьпеў: Зь лікамі вышэйшымі прад Госпадам, як служка Боская прадстоячы, звышгодная маці нашая Еўфрасіньня, аб нас няспынна маліся, каб атрымаць нам вечныя даброты малітвамі тваімі.

У юнацтве прычасьціўшыся сьвятых запаветаў Госпада і пажадаўшы Яму адзінаму служыць, пагрэбавала ты славай і багацьцям сусьвету гэтага.

Прысьпеў: Зь лікамі вышэйшымі прад Госпадам, як слуга Божы прадстоячы, звышгодная маці нашая Еўфрасіньня, аб нас няспынна маліся, каб атрымаць нам вечныя даброты малітвамі тваімі.

Хріста палюбіўшы, бацькоў і родзічаў тваіх і жаніха зямнога пакінула ты, звышгодная, і манаскае жыцьцё прыняла.

Прысьпеў: Зь лікамі вышэйшымі прад Госпадам, як слуга Божы прадстоячы, звышгодная маці нашая Еўфрасіньня, аб нас няспынна маліся, каб атрымаць нам вечныя даброты малітвамі тваімі.

Скрухай напоўніліся сэрцы бацькі і маці тваёй, калі ў анёльскім вобразе пабачылі табе, улюбленую дачку сваю, ты ж словамі добрымі, адукаваўшага табе Сьвятога Духа, суцешыла іх у дабрыні.

Прысьпеў: Зь лікамі вышэйшымі прад Госпадам, як слуга Божы прадстоячы, звышгодная маці нашая Еўфрасіньня, аб нас няспынна маліся, каб атрымаць нам вечныя даброты малітвамі тваімі.

Як у алеі дабрыні сьвятых намошчаная на грамніцы, маці, Жаніха твайго малі, асьвяці вочы сэрца майго, ноччу жыцьцёвай запамрочаныя, ды годна табе ўслаўлю.

Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.

Розум дасканалы ў маладыя гады, маці, здабыўшы, дзёрзкае цела душы скарыла ты, ад юнацтва ўзяўшы Крыж Хрыстовы і дабрадатны цягар лёгка прыняўшы.

Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Багародзічны: Скрухі завіруха ахінае набожную маю душу, і бед воблакі сэрца мае пакрываюць, але Сьвятло нарадзіўшая, боскае і спрадвечнае, зазьзяй мне сьвятлом радасьці.

Песьня 3

Ірмас: Няма сьвятога, апрача Табе, Госпад Бог мой, узьняты рог верных Тваіх, Збаўца, і замацуй нас на камені спавяданьня Твайго.

Прысьпеў: Зь лікамі вышэйшымі прад Госпадам, як слуга Божы прадстоячы, звышгодная маці нашая Еўфрасіньня, аб нас няспынна маліся, каб атрымаць нам вечныя даброты малітвамі тваімі.

У працы рук тваіх, звышгодная, паслужыла ты Хрысту Збаўцы нашаму, богадагаджальна ўдасканальваючыся у перапісваньні і перакладаньні кнігаў сьвятых, і коштамі за іх атрыманымі, суцяшала ты ў хрысьці братоў нашых патрабуючых.

Прысьпеў: Зь лікамі вышэйшымі прад Госпадам, як слуга Божы прадстоячы, звышгодная маці нашая Еўфрасіньня, аб нас няспынна маліся, каб атрымаць нам вечныя даброты малітвамі тваімі.

У пакоры і послуху, у посьце і малітве, у працы і ўсяночным служэньні, і малітвах каленасьхілёных добра служыла Госпаду твайму, звышгодная.

Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.

Сну не дала ты вачам сваім, не ведала драманьня, Еўфрасіньня, пакуль не атрымала ты ў сэрцы тваім месца годнага пасяленьня.

Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Багародзічны: Зьдзівіла праўдзіва цяпер мяне, Уладар, дабрадатная Твая, Богаюначка, і маці Твая, таму слаўлю Табе, і апяваю, і шаную шматлікую Тваю міласэрнасьць да нас.

Кандак, тон 8: Чыстае свае дзявоцтва і чыстая міласэрнасьцю, як сьвяцільнік ялеем, упрыгожыўшую і зь мудрымі дзевамі ў усясьветлы палац Хрыстовы ўвашоўшую, Еўфрасіньню звышгодную ўсяславім і прыпадзем да ўсягодных яе мошчаў, насалодзімся яе добрым водарам і замілавана засьпяваем ёй: Як маючая дзёрзкасьць да Хрыста Бога, малі пазбавіцца злых запалаў і выратавацца душам нашым.

Кандак, тон 4: Зьзяўшы ў зямлі Полацкай, айчыну сваю, як Аўраам пераняўшы, Еўфрасіньня, зямлю высокую вобразам, горны Сіён, тым жа цела твае душеўнай добрамужнасьцю, пакутай поснай як ахвяру прыносіла ты міласэрнасьцю сваёй, аддаўшаму Сябе за людзей ахвяру добрапрыемную.

Ікас: Прамудрасьць Саламону прымем у Бога, хваліць Бога ў псальмах мужалюбчай жанчыны, якая свайму мужу дзьве рызы зрабіла, я ж цяпер у сьпевах слаўлю богалюбчую Еўфрасіньню, ноччу і днём уздымаючую звышгодныя далоні да Бога, каб ад агню збавіць нязгаснага, зубнога скрогату і ўсіх пакутаў, дзеля нас, веруючых, аддаўшага Сябе ў ахвяру Айцу добрапрыемную.

Сядальны, тон 4: Анёла бачыць зрабілася годная ты, звышгодная маці Еўфрасіньня, трохразова наведваў цябе анёл, абвяшчаючы табе волю Госпада, ды пойдзеш на месца, што завецца Сяльцо, і пабудуеш там манастыр дзявочы, Богу пажаданы.

Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Багародзічны: Адзіная праўдзівая хрысьціянаў апякунка, усялякага злога нападаў, бед і скрухі пазбаў і малітвамі Тваімі выратуй душы нашы.

Песьня 4

Ірмас: Хрыстос мая моц, Бог і Гасподзь, Усягодная Царква набожна сьпявае заклікаючы, ад сэнсу чыстага, аб Госпадзе сьвяткуючы.

Прысьпеў: Зь лікамі вышэйшымі прад Госпадам, як слуга Божы прадстоячы, звышгодная маці нашая Еўфрасіньня, аб нас няспынна маліся, каб атрымаць нам вечныя даброты малітвамі тваімі.

Анёл апавясьціў сьвяціцелю Полацкаму Ільлі табе, звышгодная, даць месца, дзе ты манастыр пабудуеш.

Прысьпеў: Зь лікамі вышэйшымі прад Госпадам, як слуга Божы прадстоячы, звышгодная маці нашая Еўфрасіньня, аб нас няспынна маліся, каб атрымаць нам вечныя даброты малітвамі тваімі.

Як ляжыць на галаве царыцы вянец, так спачывае Дух Сьвяты на табе, звышгодная, так абвясьціў анёл сьвяціцелю.

Прысьпеў: Зь лікамі вышэйшымі прад Госпадам, як слуга Божы прадстоячы, звышгодная маці нашая Еўфрасіньня, аб нас няспынна маліся, каб атрымаць нам вечныя даброты малітвамі тваімі.

І як міро узыходзіць да Бога, так ўзыходзіць малітва звышгоднай, і так сонца сядзіць на цьвердзі нябёснай, так празьзяла Еўфрасіньні прад анёлам боскім, мовіў анёл пры зьяўленьні сьвяціцелю.

Прысьпеў: Зь лікамі вышэйшымі прад Госпадам, як слуга Божы прадстоячы, звышгодная маці нашая Еўфрасіньня, аб нас няспынна маліся, каб атрымаць нам вечныя даброты малітвамі тваімі.

Вопраткай нагім і багацьцям жабракам, гадвальніцай патрабуючым была ты і людзям усім маці, злога пазбаўляючая ўсіх да табе заклікаючых, таму твая памяць на вякі вякоў захоўваецца, Еўфрасіньня, горада Полацка і ўсёй зямлі Беларускай слава.

Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.

Нявеста Хрыстова, маці праўдзівая, ялей добрага водарны зьяднаўшы ў дзявоцтве і вельмі моцна любіўшая Госпада, і цяпер радуешся вечна, у палаць нябесны ўзышоўшая і Бога сьвет прымаючы.

Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Багародзічны: Дзе іншую атрымаем абарону, да каго прыбяжым; дзе ж і выратуемся; якую добрую атрымаем памагатую, скрухай жыцьцёвай апантаны і бурамі хістаемы; на Табе адзіную спадзяюся, і маю дзёрзкасьць славіць, і прыбягаю пад пакрыў Твой: выратуй мяне.

Песьня 5

Ірмас: Боскім сьвятлом тваім, сьвяты, ранішнія душы табе прадстоячыя любоўна асьвяці, малюся табе, слова боскае праўдзівага Бога, выведзі мяне зь цемры грахоўнай.

Прысьпеў: Зь лікамі вышэйшымі прад Госпадам, як слуга Божы прадстоячы, звышгодная маці нашая Еўфрасіньня, аб нас няспынна маліся, каб атрымаць нам вечныя даброты малітвамі тваімі.

Радасьці і зьдзіўленьня ад бачаньня анёла напоўніўся архірэй адразу і паклікаў цябе, звышгодная, апавясьціць цябе аб дзіўным бачаньні. Волю Госпада твайго старана выканала ты, звышгодная, і прыйшла на месца, указанае табе анёлам, і там асялілася. На адзінага Госпада спадзяваньня цьвёрдае мела, з пакорай галечу ў маёнтку церпячы.

Прысьпеў: Зь лікамі вышэйшымі прад Госпадам, як слуга Божы прадстоячы, звышгодная маці нашая Еўфрасіньня, аб нас няспынна маліся, каб атрымаць нам вечныя даброты малітвамі тваімі.

На разумным камяні храм нерухомы стварыла ты, слаўная, і трымценьня запалаў злых пазбегла ты, набожным духам параклітавым узятая ў вышэйшую і нябесную сялібу.

Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.

Пагрэбавала бацькоўскай славай і гонарам, але самотнае жыцьцё свае, Еўфрасіньня, палюбіла ты, і Крыж Хрыстовы на плечы ўзяўшы, пакрочыла за Ім, бо клікаў гасподзь табе.

Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Багародзічны: Які падарунак Цябе прынесьці ўдзячна за асалоду Тваіх дарункаў і бязмернае міласэрнасьці; таму слаўлю, апяваю і ўсяшаную Тваю невымоўную да мяне міласьць.

Песьня 6

Ірмас: Жыцьцёвае мора ў буры злых запалаў бачачы, да ціхай прыстані Тваёй прышоў, малю Табе: вызвалі ад тленьня жыцьцё мае, усяміласьцявы.

Прысьпеў: Зь лікамі вышэйшымі прад Госпадам, як слуга Божы прадстоячы, звышгодная маці нашая Еўфрасіньня, аб нас няспынна маліся, каб атрымаць нам вечныя даброты малітвамі тваімі.

Бачыўшы анёлавобразнае твае жыцьцё, шматлікія дзевы пажадалі заручыцца з Хрыстом і ў чыстым дзявоцтве Яму адзінаму служыць.

Прысьпеў: Зь лікамі вышэйшымі прад Госпадам, як слуга Божы прадстоячы, звышгодная маці нашая Еўфрасіньня, аб нас няспынна маліся, каб атрымаць нам вечныя даброты малітвамі тваімі.

Сястра твая, княжна Зьвеніслава, пераймаючы табе, пагрэбавала славай і асалодамі сусьвету гэтага і да табе прыйшла, цяжар добры Хрыстовы на сябе ўзяць.

Прысьпеў: Зь лікамі вышэйшымі прад Госпадам, як слуга Божы прадстоячы, звышгодная маці нашая Еўфрасіньня, аб нас няспынна маліся, каб атрымаць нам вечныя даброты малітвамі тваімі.

Бачыўшы як памнажаюцца сёстры твае духоўныя, Еўфрасіньня ўсясьвятая, пажадала ты пабудаваць храм Госпаду Ўсятрымаючаму, годнага і слаўнага Яго Зьмяненьня.

Прысьпеў: Зь лікамі вышэйшымі прад Госпадам, як слуга Божы прадстоячы, звышгодная маці нашая Еўфрасіньня, аб нас няспынна маліся, каб атрымаць нам вечныя даброты малітвамі тваімі.

У чашы сваёй віно ўсёй душой чэрпаўшы і слуп добры паставіўшы, пажадала ты: хлеб мой ешце і віно пейце ўсе патрабуючыя.

Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.

Малітоўніцай да Бога, галубкай, была ты з пасрэбраным сьвятлом крыламі, слаўная, золатам жа зьзяла паміж родамі набожнымі справамі сваімі.

Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Багародзічны: Суцяшэньня ўсім у жальбе, і хворым вылячэньне Ты, Багародзіца, і ўсядасканалая перамога сьмерці, і невычэрпнай крыніцай жыцьця, і ўсіх молячых да Табе ў бедах добрая і хуткая абарона.

Кандак, тон 8: Абраная Богам ад нараджэньня і пакліканая на служэньня Яму, у чыне анёльскам Госпаду паслужыла слаўна, і звышгодна пажыўшы і цяпер зь нябеснымі сіламі Госпада ўсяславіш, аб нас жа, грэшных, прад Госпадам молішся, з радасьцю і любоўю засьпяваем цябе: Радуйся, Еўфрасіньня, нявеста Хрыстова ўсячыстая.

Ікас: Анёльскае на зямлі жыцьцё пражыла ты, чыстатой і пакорай, послухам і цярпеньням, міласэрнасьцю і ўстрыманьнем Госпаду дагадзіла ты, і цяпер ў сьвятле сьвятых спачываеш пасьля працы сваёй, ад нас прымі сьпеў гэты: Радуйся, дзева душой і целам; радуйся, настаўніца манашак звышгодная; радуйся, яшчэ на зямлі зарабіўшыся годнай бачыць анёла; радуйся, ад Госпада праз анёла загад прыняўшая манастыр пабубаваць; радуйся, з руплівасьцю волю Ягоную выканаўшая; радуйся, усе асалоды зямныя адкінуўшая дзеля Хрысту служэньня; радуйся, нябесным жаніхам Ісуса сябе абраўшая; радуйся, у чыстаце, пастах і малітвах яму паслужыўшая; радуйся, найвышейшы скарб — Годны Крыж, зямлі сваёй ў суцяшэньне і зацьвярджэньне пакінуўшая; радуйся, у нявячэрням сьвятле Ўладарства Боскага цяпер перабываючы; радуйся, Еўфрасіньня, нявеста Хрыстова ўсячыстая.

Песьня 7

Ірмас: Расадатнай вогненую печ зрабіў анёл звышгодным юнакам, халдзееў жа апаліў загадам боскім, ката ўгаварыў крычаць: дабраслаўлёны ёсьць Бог айцоў нашых.

Прысьпеў: Зь лікамі вышэйшымі прад Госпадам, як слуга Божы прадстоячы, звышгодная маці нашая Еўфрасіньня, аб нас няспынна маліся, каб атрымаць нам вечныя даброты малітвамі тваімі.

Ня толькі аб сваім выратаваньні рупілася ты, звышгодная маці, але аб усіх, каго табе Гасподзь даверыў. Іх навучала ты ў законе Госпада выконваць волю Ягоную.

Прысьпеў: Зь лікамі вышэйшымі прад Госпадам, як слуга Божы прадстоячы, звышгодная маці нашая Еўфрасіньня, аб нас няспынна маліся, каб атрымаць нам вечныя даброты малітвамі тваімі.

Узорам была іы славеснаму твайму статку, усячыстая Еўфрасіньня, справамі добрымі, пакорай уздымалась, і послухам прыцягвала, і цярпеньнем сьцьвярджала, знаходзячыся ў непахіснай любові да Госпада.

Прысьпеў: Зь лікамі вышэйшымі прад Госпадам, як слуга Божы прадстоячы, звышгодная маці нашая Еўфрасіньня, аб нас няспынна маліся, каб атрымаць нам вечныя даброты малітвамі тваімі.

Калі адбывалася стварэньня храму Госпада, анёл падтрымлівае будаўніка, кажучы: Яне, крочыць на сяброў дзёрзка падняўшы меч, забараняю табе, як зброяй двухвострай адсякаючай, словам Боскім жахаючы.

Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.

Здалёк зьбіраючы Боскі скарб, як далёка плаваючы карабель, пальцы летапісца добра пісалі: ты, боганатхнёная, разумных скіроўваеш і падаеш патрабуючым.

Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Багародзічны: Усёй душой, і думкамі, і сэрцам, і вуснамі Табе, Богародзіцу, слаўлю, насалоджываясь Тваімі вялікімі падарункамі, і Тваёй міласьцю, і бязмежнасьцю цудаў Тваіх.

Песьня 8

Ірмас: З полымя звышгодным расу падаў, і набожнага ахвяру вадой папаліў, бо ўсё робіш Хрыстос, толькі калі пажадаеш, Цябе праслаўленьне ўзносім ва ўсе стагодзьдзі.

Прысьпеў: Зь лікамі вышэйшымі прад Госпадам, як слуга Божы прадстоячы, звышгодная маці нашая Еўфрасіньня, аб нас няспынна маліся, каб атрымаць нам вечныя даброты малітвамі тваімі.

З верай і непахісным спадзяваньням памалілася ты, звышгодная, да Госпада, і пачуў Гасподзь маленьня вернай слугі Сваёй, і цуд адбыўся стварэньням храму Яго.

Прысьпеў: Зь лікамі вышэйшымі прад Госпадам, як слуга Божы прадстоячы, звышгодная маці нашая Еўфрасіньня, аб нас няспынна маліся, каб атрымаць нам вечныя даброты малітвамі тваімі.

Радасьцю і вясельлям напоўнілася ты, звышгодная Еўфрасіньня, калі адбылося стварэньня храму, у ім жа малілася ты зь сьлязамі ў вачах, каб просьбы нашы да Госпада пачуты былі.

Прысьпеў: Зь лікамі вышэйшымі прад Госпадам, як слуга Божы прадстоячы, звышгодная маці нашая Еўфрасіньня, аб нас няспынна маліся, каб атрымаць нам вечныя даброты малітвамі тваімі.

Магутна была прад Госпадам малітва твая, залаты храм, створаны табой, праз шматлікія стагодзьдзя цэлым і непашкоджаным захаваўся.

Прысьпеў: Зь лікамі вышэйшымі прад Госпадам, як слуга Божы прадстоячы, звышгодная маці нашая Еўфрасіньня, аб нас няспынна маліся, каб атрымаць нам вечныя даброты малітвамі тваімі.

Збаўленьня атрымаўшы, Гасподзь, горкага асуджэньня, Ты ўкусіў дзеля дрэва разумнага Тваім укрыжаваньнем, Еўфрасіньня заўсёды па серадам і пятніцам жорсткі пост трымала, калі цела памірае, а душа ажывае радасьцю, боскай у нярэчывым целе.

Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.

Плодагадовымі вербамі цялеснае дыханьня, як на хвалях рачных, павесіўшы, у буры жыцьцёвай клікала ты: А калі забуду табе, Ерусаліме, не прапанаваўшы ў пачатку радасьці, зачынены будуць вусны мае і язык мой прыліпне да гартані маёй праўдзіва.

Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Багародзічны: Беды, і скрухі, і патрэбы паланілі мяне, запалы злыя і спакусы жыцьцёвыя, але прымі мяне і захавай, Багародзіца Ўсячыстая, сьвятым сваім пакровам.

Песьня 9

Ірмас: Бога чалавеку немагчыма бачыць, на Яго ж ня здольны чыны анёльскія глядзець: Табой жа, Усячыстая, зьявілася чалавекам Слова ўвасобіўшыся, Яго ж найбольш усяго шануючы, зь усімі нябеснымі Табе праславім.

Прысьпеў: Зь лікамі вышэйшымі прад Госпадам, як слуга Божы прадстоячы, звышгодная маці нашая Еўфрасіньня, аб нас няспынна маліся, каб атрымаць нам вечныя даброты малітвамі тваімі.

Пажадала ты мець у манастыры сваім абраз Усячыстая Багародзіца, яго ж і атрымала боганатхненна, і радасьцю гэтаю напоўніўшыся, шматлікія ўдзячныя малітвы да Госпада і Ўсячыстае Маці ягонай узьнесла ты.

Прысьпеў: Зь лікамі вышэйшымі прад Госпадам, як слуга Божы прадстоячы, звышгодная маці нашая Еўфрасіньня, аб нас няспынна маліся, каб атрымаць нам вечныя даброты малітвамі тваімі.

Пачэсны крыж ты зрабіла высілкамі сваімі, сьвятая маці, і ўклала ў яго частку жыцьцядаўчага дрэва дзеля асьвячэньня і збаўленьня ўсіх, што пакланяюцца яму і зь любоўю і страхам цалуюць яго.

Прысьпеў: Зь лікамі вышэйшымі прад Госпадам, як слуга Божы прадстоячы, звышгодная маці нашая Еўфрасіньня, аб нас няспынна маліся, каб атрымаць нам вечныя даброты малітвамі тваімі.

Шмат гадоў у цеснай кельлі пры храме Госпада, у малітвах і каленасхіленьні праводзіла ты, звышгодная Еўфрасіньня, як бесьцялесная на зямлі знаходзячыся.

Прысьпеў: Зь лікамі вышэйшымі прад Госпадам, як слуга Божы прадстоячы, звышгодная маці нашая Еўфрасіньня, аб нас няспынна маліся, каб атрымаць нам вечныя даброты малітвамі тваімі.

Ты пайшла, не як царыца паўднёвая, але з трымценьнем, каб убачыць царкву, збудаваную людзьмі, і магілу, у якой Творца ўсяго і Боская мудрасьць прабыў тры дні. Там Бог ласкава пажадаў прыняць цябе да Сябе, добрая дзева.

Дабраславім Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.

Некалі мудрацы прынесьлі Табе, Творца ўсіх, ладан, сьмірну і золата. Еўфрасіньня ж прынесла душу чыстую і цела, і жыцьцё бездакорнае. Яна крыжавала сябе з Табой, каб з Табою ўваскрэснуць і ўладарыць у Тваім валадарстве.

Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Багародзічны: Ты Ўсясьвятая Дзева, прыняла радаснае прывітаньня ад анёла. Таму і мы разам зь усім родам чалавечым па—эвангельскі ўсклікнем: Радуйся, Поўная ласкі, Гасподзь з Табою!


АКАФIСТ ЗВЫШГОДНАЙ МАЦI НАШАЕ ЕЎФРАСIНЬНI ПОЛАЦКАЕ

КАНДАК 1

Абраную Хрыстову нявесту сьпевамі сёньня ўзьнясем у славе, праваслаўныя, Еўфрасіньню Полацкую; княжна гэтая палац бацькоўскі пакінула і ў манастве жывучы шматлікіх скіравала да ўратаваньня; у сьветлым градзе Ерусаліме плоцьцю памершы, на нёябёса да Хрыста пайшла і побач з пасадам Госпада малітвы за нас, грэшных, узносіць. У Ерусаліме была ўслаўлена як дабраслаўлёная. Мошчы яе сьвятыя ў Кіеў пранесеныя і ад няверных язычнікаў уратаваныя, у Пячорах Кіеўскіх пахаваныя побач з айцамі сьвятымі Кіева—Пячорскімі.

Радуйся, Еўфрасіньня, нявеста Хрыстова дабраслаўлённая і ўсягодная!

ІКАС 1

Анёльскі пажыўшы, звышгодная, манаскім жыцьцём пераймала Хрысту і нябёснай радасьці ўдастоілася прычасьціцца па сканачаньні жыцьця зямнога, і зараз з нябёсаў глядзіш як цябе славяць:

Радуйся, Беларускай зямлі Слава; радуйся, славы рода Рагвалодава спадкаемца.

Радуйся, сьвятой Рагнеды—Анастасіі спраў пераемніца; радуйся, княжых бацькоў дзіця богаабранае.

Радуйся, Кіеўскай Царквы слава нязгасна; радуйся, дзева чыстая.

Радуйся, манашкам супакаеньня; радуйся, да Ерусаліму нябеснага кіроўца.

Радуйся, абаронца ўсіх да цябе клічучых; радуйся, хвароб лекар нябачны.

Радуйся, Еўфрасіньня, нявеста Хрыстова дабраслаўлённая і ўсягодная!

КАНДАК 2

Знак быў радасны, калі пасьля нараджэньня прынесьлі табе, услаўленая, бацькі твае ў хорам Госпада: там у купелі хрысьцільнай ад першароднага грэху адмылася праз пагружэньне і мірам сьвятым памазаўшы цябе, сьвятар прывёў цябе да Хрыста, і бачыў абраньне Тваё да служэньня анёльскага: Алілуя.

ІКАС 2

Розумам, з нябёсаў асьвячоным і з чыстым сэрцам, ты ад юнацтва ахвяравала сябе Хрысту. У храм сьвяты прыйшоўшы і ў працах богахвальных увесь час перабывала. Славім цябе:

Радуйся, Хрыста нявеста ад хрысьцільнае купелі; радуйся, мірам дабрадзейным памазаная.

Радуйся, Духа Сьвятога каўчэг прачысты; радуйся, гэтым прымудрая ў выратаваньні.

Радуйся, да дабра з нябёсаў закліканая; радуйся, розум прасьвяціўшая малітвай.

Радуйся, у дабрыні сумленьне моцнае трымаючая; радуйся, ад юнацтва ішоўшая па шляху добрагодансьці.

Радуйся, сышоўшая з шляху згубнага; радуйся, працалюбчая юначка.

Радуйся, Еўфрасіньня, нявеста Хрыстова дабраслаўлённая і ўсягодная!

КАНДАК 3

Узьмоцьненая сілай Ўсявышняга, палюбіла ты, звышгодная, навуку кніжную і належна вучылася; мудрасьць кніжную даведаўшыся, перавагу прад іншымі — боскім кнігам аддала, што да мудрасьці выратаваньня прыводзяць усялякага чалавека, рупліва чытала кнігі боскія, сьпяваючы Госпаду: Алілуя!

ІКАС 3

У манастыр твой прыходзілі шматлікія, прыходзілі за праваслаўным вучэньнем кніжным і атрымлівалі. За гэта молімся табе, усяхвальная, пабач гэта і адукуй ў мудрасьці ўратаваньня цябе славячых:

Радуйся, ключ мудрасьці адшукаўшая; радуйся, бо мастацтва кніжнае пазнала ад юнацтва.

Радуйся, гэтым адчыніўшая браму богапазнаньня; радуйся, шануючая Сьвятое Пісаньня.

Радуйся, пабачыўшая ад гэтага сьвету ўтварэньне; радуйся, замілаваная Хрыстовай любоўю да грахоўнага роду чалавечага.

Радуйся, палюбіўшая, палюбіўшага нас Госпада; радуйся, Яму Адзінану сябе ахвяраваўшая.

Радуйся, у палац Славы Госпада ўзятая; радуйся, дзяўчына, маладым дзяўчатам нябачная ў навуцы дапаможніца.

Радуйся, Еўфрасіньня, нявеста Хрыстова дабраслаўлённая і ўсягодная!

КАНДАК 4

Ад сьвецкай славы ўцякла ты, звышгодная, і адмовіўшыся ад шлюбу з жаніхамі паважнымі, пажадала дзеля адзінага Жаніха Нябеснага Хрыста жыць і працаваць, сьпяваючы Яму: Алілуя.

ІКАС 4

Чула ты, звышгодная, як Апостал кажа: бясшлюбным і ўдовам – дабро ім ёсьць, калі будуць як і зараз, бо тым дагаджаюць Госпаду; і тым добра праславілася. Тым жа цябе ўзьвялічваем:

Радуйся, дзявоцтва чыстае; радуйся, шлях жыцьця манаскага абраўшая.

Радуйся, лёс дзявоцтва прыняўшая і прыняць здолеўшая Дабро Боскае; радуйся, сьвецкага тлуму пазьбегнуўшая.

Радуйся, Марыі Лазаравай спадкаемца; радуйся, ў хораме да ног Госпада прыпадаючая.

Радуйся, бо да ліку пакутніц і сьвятых жанчын далучылася; радуйся, адкінуўшая спакусы сусьвету тленнага.

Радуйся, незьлічонымі дабротамі ў нябесным хораме Госпада прычасьціўшаяся; радуйся, праведнага жыцьця ўзор.

Радуйся, Еўфрасіньня, нявеста Хрыстова дабраслаўлённая і ўсягодная!

КАНДАК 5

Бога праведнага пазнаўшы, ня спалохалася ты, Еўфрасіньня, цяжкасьцей жыцьця манаскага і дом бацькоўскі пакінуўшы да манастыра прыйшла ды сьлёзна прасіла ігуменьню аб пострыгу. Сусьвет грэшны адкінула і вобраз анёльскі прыняла, каб спадобіцца сьпяваць Хрысту: Алілуя.

ІКАС 5

Лекара Нябеснага маліла ты, усяхвальная, каб скарбуту бацькоў тваіх, што ўходам тваім утворана, на радасьць ператварыў, бо Хрысту служачы, за нарадзіўшых цябе малілася. За гэта хвалім цябе годна:

Радуйся, абраная Богам; радуйся, таемна з бацькоўскага дому сышоўшая.

Радуйся, у манастыр усё чуўшай княгіні Раманаўны; радуйся, усклаўшая руку на арала спраў духоўных.

Радуйся, шлюбны вянец адкінуўшая; радуйся, галаву пакрыўшая клабукам любові.

Радуйся, замест вопраткі шлюбнай, вопратку схімы абраўшая; радуйся, манаства прыняўшая і словам Боскім як мячом непераможным ўзброіўшыся.

Радуйся, крыж Хрыстовы як сьцяг веры прыняўшая; радуйся, не пакінуў цябе Гасподзь у веры.

Радуйся, Еўфрасіньня, нявеста Хрыстова дабраслаўлённая і ўсягодная!

КАНДАК 6

Апостала Паўла казаньне пазнаўшая: усялякі прыняўшы ад усіх утрымаецца, у послуху і посьце няспынна жыла ты, звышгодная, у манастыры Полацкім. Сьпевамі псальмаўскімі малілася ты ў добрым выбары ўмацаваная, няспынна славіла Госпада: Алілуя.

ІКАС 6

Узьмацьнілася ты, звышгодная Еўфрасіньня, і сышла дабрыня на табе. Перасялілася ты ў кельлю сабору сьвятой Сафіі Полацкай, у працы няспыннай знаходзячыся, кнігі сьвятыя перакладала і перапісвала. Княства слаўнае Полацкае вучэньнем карысным напаўняла і чула ад усіх:

Радуйся, Полацкая слава; радуйся, дзевам зьзяньня.

Радуйся, зорка добрагоднасьці; радуйся, пакорай напоўненая.

Радуйся, у послуху зацьверджаная; радуйся, з пакорай скарбуту цярпела.

Радуйся, пры храме жыўшая, як у старажытнасьці Богаюначка жыла; радуйся, княжна мудрая і манашка прачыстая.

Радуйся, кветка посту; радуйся, сьвет пакоры манаскай.

Радуйся, Еўфрасіньня, нявеста Хрыстова дабраслаўлённая і ўсягодная!

КАНДАК 7

Хоць шматлікія дзевы і жонкі былі выратаваныя табой у манастве, Уладыка Хрыстос даў табе вядзеньне: Пабачыла ты, звышгодная Еўфрасіньня, сябе перанесенаю да царквы Спаса ў Сяльцы ды Анёла, што мовіў: “Тут табе быць загадана!” Ты ж, ад сну паўстаўшы, узрадаваўшыся сьпявала: Алілуя.

ІКАС 7

Адбыўся новы цуд: той жа Анёл зьявіўся да сьвяціцеля Ільлі, загадаў яму аддаць Сяльцо на жыцьцё звышгоднай Еўфрасіньні і на царкву, і на малітву. І гэтак зрабіў сьвяціцель. Памятаем усё гэта і цябе славім:

Радуйся, анёльскі жыўшая; радуйся, Анёла Гасподняга пабачыўшая.

Радуйся, салодкай размовы яго прычасьніца; радуйся, бо Ён і прад сьвяціцелям аб табе хадатайнічаў.

Радуйся, Анёлам на ўсіх тваіх шляхах абароненая; радуйся, пакровам крылаў яго агароджаная.

Радуйся, бо спатыкнулася аб камень гонару; радуйся, бачаньня знака анёльскага удастоіўшыся.

Радуйся, да цябе зьявіўся той, хто бачыць твар Айца нашага Нябеснага; радуйся, не гнявіўшая ахоўніка нічым сьвецкім ды грэшным.

Радуйся, Еўфрасіньня, нявеста Хрыстова дабраслаўлённая і ўсягодная!

КАНДАК 8

Вандроўнік, прытулак пабачыўшы, радуецца і, прыйшоўшы, супакой там прымае. І ты, звышгодная, з радасьцю выканала ўсё, пры царкве ў Сяльцы жыць пачала з адною манахіняй. Заснавала манастыр і пачалі ўзносіцца з яе сьпевы вялікія Богу: Алілуя.

ІКАС 8

Усё бачыць Гасподзь, нічога таемным не застанецца. Абярае кожны шлях жыцьця і па жыцьцю кожнага судзіць Гасподзь. Памянуўшы гэта, цябе хвалім:

Радуйся, дабрадзейны цяжар Гасподні падняўшая; радуйся, па голасу анёльскаму ў пустыню сышоўшая.

Радуйся, толькі кнігі сьвятыя з сабою прынесшая; радуйся, у адзінай вопратцы перабываўшая.

Радуйся, з трыма малымі хлябамі пакінутая; радуйся, якая і манастыр слаўны тут пабудавала.

Радуйся, пустыні ўпрыгожаньне; радуйся, бо і родзічамі на подзьвіг гэты дабраслаўлёна была.

Радуйся, уладыкам Ільлёй супакоеная; радуйся, бо хутка да цябе шматлікія манахіні сышліся.

Радуйся, Еўфрасіньня, нявеста Хрыстова дабраслаўлённая і ўсягодная!

КАНДАК 9

Усяміласьцявага Спаса хорам у манастыры звышгодная збудавала, сьвятымі абразамі ўпрыгожыла яго. І так дагаджала ты дабрыні Боскай, што чутны былі ў тым храме галасы анёльскія і цуды шматлікія адбываліся. Бачыўшы ўсё гэта з замілаваньнем сьпявала ты: Алілуя.

ІКАС 9

Прамудрай была ты, звышгодная, памятала словы Хрыстова, што калі навучыць каго запаветам Яго і ўспрыме той навуку гэту – будзе прыняты ў Царства Нябеснае, і, навучаючы дабрагоднасьці сёстраў сваіх, паклікала іх да служэньня Госпаду. Таму цябе велічаем:

Радуйся, манашкам статут жыцьця манаскага; радуйся, каноны сьвятыя шанаваўшая.

Радуйся, скарбутным дапамога ў цярпеньні; радуйся, бо была ўсім вобразам пакоры і добрапрыгожага шляху.

Радуйся, выкрывальніца асуджэньня і шматслоўя; радуйся, сяброўка падарунку асьветніцтва сэрцаў.

Радуйся, мудрая дарадца пытаючых; радуйся, міратворца ваюючых.

Радуйся, дабрадзейным упрыгожаньне; радуйся, вялікая беларуская дзева.

Радуйся, Еўфрасіньня, нявеста Хрыстова дабраслаўлённая і ўсягодная!

КАНДАК 10

Дзеля народу свайго ўратаваньня і супакаеньня, Эфескую ікону Ўладаркі нашае Багародзіцы вымаліла ты з Царграда ў дабраслаўлённы град Полацак. манастры іншы ўтварыўшы, гэтай іконай упрыгожыла; ўласным прыкладам пакліканьне сястры і дзьвух дачок брата, Кірыяну і Вольгу разбудзіла. І заручыла з Хрыстом і ў манастырах сваіх кіруючымі паставіла. Дзеля ўратаваньня чалавечага працавалі яны і сьпявалі Госпаду: Алілуя.

ІКАС 10

Сьцяною моцнай ад спакусаў ёсьць пакора твая; усе загады зьдзейсьніўшы, лепш за золата і дыямэнтаў, пакораю і послухам упрыгожыла душу сваю. Тым жа цябе ўзьвялічваем:

Радуйся, слуга чыстая Дзевы Ўсячыстай; радуйся, упрыгожыўшая Полацак цудатворнай іконай Маці Боскай.

Радуйся, найкаштоўнішы скарб зямлі Беларускае; радуйся, пакліканьні манаскія абуджаючая.

Радуйся, людзей на шлях выратаваньня вядучая; радуйся, мудрая кіраўніца ў выратаваньні.

Радуйся, дзьва манастыра сьвятых, як зоркі запаліўшая; радуйся, асьветніца зямлі Полацкай.

Радуйся, садоўніца дрэва манаскага; радуйся, пакорай скрыўшая веліч сваіх подзьвігаў.

Радуйся, Еўфрасіньня, нявеста Хрыстова дабраслаўлённая і ўсягодная!

КАНДАК 11

Сьпевамі хвалім цябе, цярпеньню твайму дзівуемся, звышгодная, працы свае зрабіўшы і беды вытрымаўшы, скіравалася на сконе жыцьця свайго да Сьвятой Зямлі. Каб, калі пажадае Гасподзь, да яго там перасяліцца, подзьвіг манаства вытрымаўшы, з сьпевамі: Алілуя.

ІКАС 11

Сьветач зямлі Беларускае! Калі плоцьцю пакінула нас, звышгодная, духам з намі няспынна перабываеш. У хораме табой створаным, молімся да крыжа табой створанага, схіляемся, молімся табе: прымі ад нас шчырыя пахвалы:

Радуйся, Беларусі зьзяньня; радуйся, Царквы Кіеўскай слуп нерукатворны і непахісны.

Радуйся, слава Зямлі Сьвятой з поўначы прывандраваўшая; радуйся, труне Хрыстовай пакланіцца удастоіўшыся.

Радуйся, лямпаду ад зямлі Беларускае запаліўшая; радуйся, каля труны Хрыстовай да Хрыста адышоўшая.

Радуйся, у Крыжа Гасподняга жыцьцё зямное пакінуўшая; радуйся, сьвятыя таямніцы пры сконе прыняўшая.

Радуйся, сьвятымі на нябёсах радасна сустрэтая; радуйся, вянцом славы ад Нябеснага Жаніха ўвенчаная.

Радуйся, Еўфрасіньня, нявеста Хрыстова дабраслаўлённая і ўсягодная!

КАНДАК 12

Дабрыні прычасьніца, молімся да цябе, Еўфрасіньня ўсяхвальная, маліся да Ўсявышняга за зямлю Беларускую, за нашу праваслаўную Кіеўскую Царкву, за мудрасьць ды чысьціню жыцьця народнага. Як дачка абраная будзе зямля наша, і дзеці яе будуць заўсёды сьпяваць Богу: Алілуя.

ІКАС 12

Сьпяваем табе, абаронцы нашай перад Госпадам, манахіням манастыра твайго сьвятым пакровам і умацаваньнем, радуемся табе, звышгодная, малітвамі тваімі сагрэтыя, з любоўю узьвялічваем цябе:

Радуйся, мошчы твае сьвятыя ў айчыну прынесеныя, квітнеюць нятленнасьцю; радуйся, усехвальная, сьвятой Рагнеды—Анастасіі праўнучка.

Радуйся, роўнаапостальнай сьвятой Вольгі і ўсяго дабраслаўлёнага хору жанчын справядлівых суразмоўца; радуйся, у лік сьвятых прынятая.

Радуйся, нябачная наша заступніца; радуйся, хворых лекаваньне дзіўнае.

Радуйся, сумных суцяшэньне праведнае; радуйся, радасьць скарбутных.

Радуйся, апора да цябе заклікаючых; радуйся, абаронца наша няспынная прад Хрыстом.

Радуйся, Еўфрасіньня, нявеста Хрыстова дабраслаўлённая і ўсягодная!

КАНДАК 13

Маці наша, звышгодная Еўфрасіньня! Малі за нас Госпада і Маці Ягоную Ўсячыстую, няхай умацуе нас у веры, скіруе да выратаваньня, юнацтва ў чысьціні захавае, справядлівых умацуе ў подзьвігу, вылечыць захварэўшых, адшукае заблукаўшых, памёрлым прабачыць і ў палацы свае скіруе. Няхай адвечна Анёлы хвалебна сьпяваюць: Алілуя (тройчы)

ІКАС 1

Анёльскі пажыўшы, звышгодная, манаскім жыцьцём пераймала Хрысту і нябёснай радасьці ўдастоілася прычасьціцца па сканачаньні жыцьця зямнога, і зараз з нябёсаў глядзіш як цябе славяць:

Радуйся, Беларускай зямлі Слава; радуйся, славы рода Рагвалодава спадкаемца.

Радуйся, сьвятой Рагнеды—Анастасіі спраў пераемніца; радуйся, княжых бацькоў дзіця богаабранае.

Радуйся, Кіеўскай Царквы слава нязгасна; радуйся, дзева чыстая.

Радуйся, манашкам супакаеньня; радуйся, да Ерусаліму нябеснага кіроўца.

Радуйся, абаронца ўсіх да цябе клічучых; радуйся, хвароб лекар нябачны.

Радуйся, Еўфрасіньня, нявеста Хрыстова дабраслаўлённая і ўсягодная!

КАНДАК 1

Абраную Хрыстову нявесту сьпевамі сёньня ўзьнясем у славе, праваслаўныя, Еўфрасіньню Полацкую; княжна гэтая палац бацькоўскі пакінула і ў манастве жывучы шматлікіх скіравала да ўратаваньня; у сьветлым градзе Ерусаліме плоцьцю памершы, на нёябёса да Хрыста пайшла і побач з пасадам Госпада малітвы за нас, грэшных, узносіць. У Ерусаліме была ўслаўлена як дабраслаўлёная. Мошчы яе сьвятыя ў Кіеў пранесеныя і ад няверных язычнікаў уратаваныя, у Пячорах Кіеўскіх пахаваныя побач з айцамі сьвятымі Кіева—Пячорскімі.

Радуйся, Еўфрасіньня, нявеста Хрыстова дабраслаўлённая і ўсягодная!

МАЛIТВА

О, сьвятая й слаўная апякунка й асьветніца Беларускага народу, маці наша Еўфрасіньня! Глянь ласкавым вокам сваім на братоў і сёстраў тваіх, што з любоўю й надзеяй вочы душаў сваіх да цябе падымаюць. Ты ня асудзіла нас, што мы ў няволі сваёй доўгі час не маглі славіць у сьвятынях сваіх сьвятога імяні твайго. Бо мы ведаем, што гэта ты сьвятымі малітвамі сваймі выпрасіла нам ласку Збаўцы нашага, і мы цяпер у сьвятых цэрквах сваіх можам аддаваць хвалу Трыядзінаму Богу й цябе, апякунцы нашай. Таму і ўдзячныя сэрцы нашы, поўныя любові й падзякі да цябе, у захапленьні сьпяваюць: Радуйся!

Прымі, заступніца нашая, гэтую малітву братоў і сёстраў тваіх, як нашу невымоўную падзяку, любоў і хвалу табе – надзея, слава й пацеха наша! Усе мы з радасьцю аддаём сябе пад сьвятую апеку тваю. Маліся й далей за шматпакутны народ наш перад пасадам Усявышняга, каб мы сталіся вернымі і набожнымі, выбраным народам Ягоным! Каб ён Духам Сваім Сьвятым узьмацьняў і прасьвятляў душы і сэрцы нашых пастыраў і правадыроў, пацяшаў і радаваў нашых удоваў і сірот, а ўсім нам паслаў спакой і радасьць. Каб зрабілася вольнай зямелька наша і бот маскальскі прыпыніў таптаць яе. Каб усе разам там, на Беларусі, маглі славіць цябе і сьпяваць хвалу Яму, Збаўцу нашаму, ды цешыцца й радавацца ў валадарстве славы Ягонай на вякі вякоў. Амін.


СЛОВА Ў ДЗЕНЬ ПАМЯЦЬ СЬВЯТОЙ ЕЎФРАСІНЬНІ ПОЛАЦКАЙ, АСЬВЕТНІЦЫ БЕЛАРУСІ

Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу!

Дарагія браты і сёстры!

Сёньня мы ўшаноўваем памяць сьвятой Еўфрасіньні Полацкай, асьветніцы Беларусі. Але яна не толькі вялікая сьвятая беларускага народу. Ні да, ні пасьля яе ва ўсёй Кіеўскай Царкве не было сьвятой роўнай ёй. Невыпадкова нашая сьвятая маці была і застаецца адзінае сьвятой жанчынай, што спачывала ў пячорах Кіева – Пячорскае Лаўры. Як зорка на небе зьзяла сьв. Еўфрасіньня ў Праваслаўным сьвеце яшчэ пры жыцьці, бо нават у далёкім Ерусаліме, куды пілігрымкай вырушыла яна ў канцы свайго зямнога шляху, ведалі і шанавалі яе…

Які прыклад падае нам жыцьцё сьвятой Еўфрасіньні Полацкай? Яно добра вядома, але некаторыя моманты варта прыгадаць.

Дачка Полацкага князя, прыгожая і адукаваная… Яе чакала добрае і спакойнае жыцьцё князёўны і жонкі князя. Але пачуўшы Боскае пакліканьне, голас Выратавальніка нашага: “Адрачыся ад сябе і вазьмі крыж свой і ідзі за Мною” (Лк. 9:23) – пакінула багацьце бацькоўскага дому і сышла ў манастыр. Ні славу, ні багацьце, ні спакойнае жыцьцё абрала сьвята, а служэньне Госпаду нашаму Ісусу Хрысту. Бо нічога не было для яе вышэй гэтага служэньня…

Але варта ўзгадаць як сьвятая Еўфрасіньня служыла Госпаду. Для яе служэньне Госпаду было служэньнем свайму народу, сваёй зямлі. Самотніцай у кельлі пры Полацкім Сафійскім саборы яна перакладала і перапісвала богаслужбовыя кнігі, турбавалася аб асьвеце свайго народу… І калі Бог праз анёла Свайго паклікаў яе да яшчэ больш цяжкага служэньня – служэньня ігуменскага без ваганьняў пакінула Полацак і пайшла ў Сяльцо – засноўваць і будаваць манастыры і цэрквы. Менавіта засноўваць і будаваць… Бо і пакліканьня да манаства абуджала яна, і будаўнічай справай займалася. Паўсталі яе стараньнямі ў Полацкім княстве жаночы і мужчынскі манастыры, яшчэ гучней залунала над Сьвятой Беларусьсю малітва Госпаду; пачалася буйная асьветніцкая дзейнасьць…

Яе верная дачка зямлі Беларускай, сьв. Еўфрасіньня жадала бачыць Беларускую Царкву памеснай; каб Беларускае Праваслаўе заняло годнае месца сярод Цэркваў – Сёстраў. Менавіта на гэта былі скіраваны яе кантакты з Канстантынопалем і перамаўлялася яна не праз Маскву, якой тады яшчэ не існавала; не праз Кіеўскага мітрапаліта, а непасрэдна зносілася з Канстантынопальскім і Ерусалімскім патрыярхам. Такім чынам, сьв. Еўфрасіньня прагнула таго ж, чаго прагнем і мы – паўстаньня ў Беларусі памеснай Праваслаўнай Царквы. Значыцца – Царквы Аўтакефальнай. Як яшчэ адну духоўную адзнаку нашае незалежнасьці – свой крыж паклала яна на алтар Полацкай Сафіі. І ад таго часу зрабіўся гэты крыж найвялікай сьвятыняй беларускага народу.

А калі адчула сьв. Еўфрасіньня, што яе зямны шлях дабягае канца – найперш паклапацілася аб пераемніках сваёй сьвятой справы на зямлі Беларускай. І толькі пабачыўшы справу сваю ў надзейных руках, рашылася вырушыць у вялікую пілігрымку да Ерусаліма – пабачыць сьвятыя мясьціны зьвязаныя зь жыцьцём Выратавальніка. Па шляху наведала Кіеў, Канстантынопаль і паўсюды на сьвятых месцах малілася за свой народ, за Беларусь. Вясной 1173 г. сьв. Еўфрасіньня дасягнула Ерусаліму і асялілася ў манастыры пры царкве Ўсясьвятой Багародзіцы. Наведвала сьвятыя мясьціны, малілася… І калі анёл Госпада абвясьціў ёй аб надыходзе часу спачыну, паслала свайго брата на Ярдан за сьвятой вадой і акрапіла сябе. Сьвятая адышла да Госпада 23 траўня 1173 г. Павага праваслаўных да яе была настолькі вялікая, што яе пахавалі ў манастыры звышгоднага Фёдара, у царкоўным прытворы, – у гэтым манастыры хавалі жанчын, і там былі магілы: маці звыг. Савы і сьв. бяссрэбранікаў Касьмы і Дземьяна. Неўзабаве каля яе магілы пачалі адбывацца шматлікія цуды і яна была кананізаваная Ерусалімскай Царквой. Такім чынам, сьвятасьць Еўфрасіньні найперш выявілася ў месцы выратавальных пакут і сьмерці Госпада нашага Ісуса Хрыста…

У 1187 г., калі хрысьціяне пакідалі Ерусалім, як найвялікую каштоўнасьць, сьвятыя мошчы Еўфрасіньні былі вынесены зь акупаванага мусульманамі горада і пранесеныя ў пячоры Кіева–Пячорскага манастыра, а ў 1910 г., пасьля шматгадовых просьбаў беларускіх праваслаўных вернікаў – у Полацак. Дзе спачываюць і да сёньня асьвячаючы нашу зямлю. А на Нябёсах вялікая сьвятая беларускага народу ўзносіць свае малітвы да Госпада.

У нашай бацькаўшчыны – Беларусі цяжкая доля. Ад часоў сьв. Еўфрасіньні не аднойчы білі званы Полацкай Сафіі, уздымаючы нашых продкаў і кліча іх на барацьбу за волю і незалежнасьць нашае Бацькаўшчыны. І дабраслаўлёныя беларускім крыжам, сымбалем падараваным нам сьв. Еўфрасіньняй, крочылі беларускія праваслаўныя ваяры на Грунвальд і Воршу, ўздымаліся Слуцкія палкі, змагаліся беларускія партызаны супраць расейска-бальшавіцкае навалы… І сёньня, калі яшчэ хмары затуляюць неба над нашае Радзімай, калі яшчэ гінуць і працягваюць пакутаваць у вязьніцах лепшыя сыны і дачкі беларускага народу, малітвы нашых сьвятых дадуць нам сілы, мужнасьць, абароняць нас у сьвятой барацьбе за шчасьце нашага народу.

Дык давайце разам ўзьнясём малітвы сьвятой маці нашае Еўфрасіньні за беларускі народ, за яго шчасьце і вольную долю. Амін.