Вось, даю вам уладу наступаць на зьмеяў і скарпіёнаў і на ўсю сілу варожую, і нішто не пашкодзіць вам; аднак жа таму ня радуйцеся, што духі слухаюцца вас: а радуйцеся таму, што імёны вашыя напісаны на нябёсах
Лк. 10:19 – 20
Дабрашчасны Феафілакт Баўгарскі дае наступнае тлумачэньне.
Бо зьмеі і скарпіёны сутнасьць паліцы нячысьцікаў, гады зямныя, і тыя зь іх, якія уядаюць больш бачным чынам, ёсьць зьмеі, а тыя, якія больш утоеным чынам уражаюць, ёсьць скарпіёны. Напрыклад, нячысьцік блуду і забойствы ёсьць зьмей, бо ён падахвочвае на бачныя злачынствы; а той нячысьцік, які на падставе хваробы, напрыклад, схіляе чалавека карыстацца лазьнямі, духмянымі мазямі і іншым задаволеньнем, можа быць названы скарпіёнам, бо ён мае утоенае джала і таемна імкнецца уджгнуць цела, каб паслухаўшага яго увесьці ў большае злачынства. Але дзякуй Госпаду, даўшаму уладу наступаць на іх! Зрэшты, навучаючы вучняў не высокай мудрасьці, Гасподзь кажа: аднак жа не таму цешцеся, што нячысьцікі вам падпарадкоўваюцца (бо ад гэтага атрымліваюць дабрадзейства іншыя, менавіта атрымаўшыя вылячэньне), але больш цешцеся таму, што імёны вашы на нябёсах напісаны не чарніламі, але Боскай памяцьцю (разумнай малітвай!) і мілатой. Сатана спадае зь неба, а людзі, на зямлі жывучыя, прапісваюцца на нябёсах. Такім чынам, праўдзівая радасьць у тым, што імёны вашы напісаны на нябёсах і не забываюцца Богам.