Песьня 1
Ірмас: Як па сухому
прайшоў Ізраіль па бяздоньню, бачачы ганіцеля фараона тонучым, цуд гэты
пераможнай песьняй Богу апяваем.
Прысьпеў: Зь лікамі
вышэйшымі прад Госпадам, як служка Боская стоячы, прападобная маці нашая Ефрасіньня, аб нас няспынна маліся,
каб атрымаць нам вечныя даброты малітвамі тваімі.
У юнацтве прычасьціўшыся сьвятых запаветаў Госпада
і пажадаўшы Яму адзінаму служыць, пагрэбавала ты славай і багацьцям сусьвету
гэтага.
Хрыста палюбіўшы, бацькоў і родзічаў тваіх і
жаніха зямнога пакінула ты, звышгодная, і манаскае жыцьцё прыняла.
Скрухай напоўніліся сэрцы бацькі і маці тваёй,
калі ў анёльскім вобразе пабачылі табе, любімую дачку сваю, ты ж словамі
добрымі, адукаваўшага табе Сьвятога Духа, суцешыла іх у дабрыні.
Як у алеі дабрыні сьвятых намошчаная на грамніцы,
маці, Жаніха твайго малі, асьвяці вочы сэрца майго, ноччу жыцьцёвай захмараныя,
ды годна табе ўслаўлю.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Розум дасканалы ў маладыя гады, маці, здабыўшы,
дзёрзкае цела душы скарыла ты, ад юнацтва ўзяўшы Крыж Хрыстовы і дабрадатны цяжар
лёгка прыняўшы.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Скрухі завіруха
ахінае набожную маю душу, і бед воблакі сэрца мае пакрываюць, але Сьвятло
нарадзіўшая, боскае і спрадвечнае, зазьзяй мне сьвятлом радасьці.