У апошнія дні ў сталіцы і многіх іншых гарадах
Украіны, а таксама за мяжой адбыліся і цяпер працягваюцца грамадзкія выступы ў
падтрымку эўрапейскай інтэграцыі Украіны.
Наша Царква, як і шэраг іншых вядучых Цэркваў і
рэлігійных арганізацый Украіны, у сумесным звароце яшчэ ў канцы верасьня гэтага
года паказалі падтрымку эўрапейскіх імкненьняў украінскага народа. За гэты час
на многіх сустрэчах у Украіне і за мяжой з палітыкамі і грамадзкімі дзеячамі як
асабіста Патрыярх, так і прадстаўнікі нашай Царквы адзначалі, што Украіна - эўрапейская
краіна, што выбар нашага народа на карысьць прыналежнасьці да эўрапейскай
хрысьціянскай цывілізацыі быў ажыцьцёўлены яшчэ больш за 1000 гадоў таму падчас
Хрышчэньня Кіеўскай Русі.
Царква мы спадзяемся, што духоўны патэнцыял
Украіны, наша супрацоўніцтва са здаровымі эўрапейскімі сіламі ў захаваньні
традыцыйных хрысьціянскіх каштоўнасьцяў - рэлігійных, сямейных, культурных і
іншых - дапамогуць Эўропе ў пераадоленьні разбуральных праяў агрэсіўнага
сэкулярызму.