Кандак 1
Абраныя ўгоднікі Госпада,
духоўна водарныя кветкі саду Ісуса, ад Сьвятой Гары Афонскай ў паветраныя аселі
нябесныя ўзьнесеныя, і адвагу да Госпада атрымаўшыя, молім вас, айцы баганосныя,
малітвамі вашымі аб ўсіх бед нас вызваліце, ды засьпяваем вас праслаўляючы:
Радуйцеся, прападобныя айцы Афонскія, руплівыя малітоўнікі аб душах нашых.
Ікас 1
Анёламі ў плоці і людзьмі
нябеснымі вы сапраўды былі, айцы баганосныя, жыцьцё, падобнае анёльскаму, вы ў
пустэльнях Афонскіх пражылі, і роўнымі па годнасьці Анёлам на нябёсах выяўлены,
цяпер сьветлым праменьнем малітваў вашых душы нашы заўсёды мілатой асьвятляеце,
а ўзорам жыцьця вашага, Богу прыемнага, наша жыцьцё на шлях выратаваньня
прыводзіце, таму так сьпяваем вам ад усёй душы нашай: