сьвяціцель Марк Эфэскі
1. Зь ліку тых, якія бачаць славу Боскую, адзін бачыць яе больш дасканала, чым іншы, а менавіта – больш дасканала бачыць той, хто больш ачышчаны. Паняцьце ж “быць больш ачышчаным”, уводзіць паняцьце “быць меней ачышчаным”, гэта значыцца іншымі словамі, быць меней здольным да ўспрыняцьця бачаньня Бога; бо калі большае адпавядае большаму, то і на адварот, тое што меней – меншаму. Аднак, і той, хто зьдзейсьніў нейкія малыя грахі, пабачыць і ён Бога, без таго, каб выпрабаваць ачышчальнае полымя, бо замест таго ён мае ўплываючае чалавекалюбства Боскае, па словам вялікага Дзіянісія, вяшчаючага аб боскіх рэчах: “Набожна пражыўшым па заслугах даецца ад праведных лёсаў Боскіх узнагарода за сьвятлейшае і боскае жыцьцё, у той час як брудныя, зьдзейсьненыя імі па чалавечай нямогласьці, прабачае дабрыня Боскага чалавекалюбства; бо ніхто, як гаворыць Пісаньне, не ёсьць чыстым ад бруду”[i]