Thursday, December 17, 2009

СЬВЯТАЯ ВЕЛІКАМУЧАНІЦА ВАРВАРА

Памяць 4 сьнежня

Сьвятая велікамучаніца Варвара нарадзілася ў г. Іліяполе (цяперашняй Сірыі) пры імпэратару Максыміне (305-311 г.г.) у шляхетнай паганскай сям'і. Бацька Варвары Дыяскор, рана згубіў сваю жонку, быў горача прывязаны да сваёй адзінай дачкі. Каб зьберагчы прыгожую дзяўчыну ад староньніх поглядаў і разам з тым пазбавіць яе зносін з хрысьціянамі, ён пабудаваў для дачкі адмысловы замак, адкуль яна выходзіла толькі зь дазволу бацькі (кандак 2). Сузіраючы зь вышыні вежы прыгажосьць Боскага сьвету. Варвара часта адчувала жаданьне пазнаць яго праўдзівага Творцу. Калі прыстаўленыя да яе выхавальніцы казалі, што сьвет створаны багамі, якіх пачытае яе бацька, то яна разумова казала: "Багі, якіх пачытае мой бацька, зробленыя рукамі чалавечымі. Як гэтыя багі маглі стварыць такое прасьветлае неба і такую прыгажосьць зямную? Адзіны павінен быць такі Бог, Якога стварыла не рука чалавечая, але Сам Ён, маючы уласнае быцьцё". Так сьвятая Варвара вучылася ад тварэньняў бачнага сьвету спазнаваць Творцу, і на ёй спраўджваліся словы прарока “Прыгадваю дні мінулыя, думаю пра ўсе дзеі Твае, разважаю пра дзеі рук Тваіх.” (Пс. 142:5) (ікас 2).

З часам да Дыяскору усё часьцей пачалі прыходзіць багатыя і шляхетныя жаніхі, просячы рукі яго дачкі. Бацька, даўно марыўшы аб замужжы Варвары, вырашыў пачаць зь ёй гутарку аб шлюбе, але, да свайго засмучэньня, пачуў ад яе рашучаю адмову выканаць яго волю. Дыяскор вырашыў, што з часам настрой дачкі зьменіцца і ў яе зьявіцца схільнасьць да замужжа. Для гэтага ён дазволіў ёй выходзіць зь вежы, спадзеючыся, што ў зносінах зь сяброўкамі яна убачыць іншае стаўленьне да замужжа.

Аднойчы, калі Дыяскор знаходзіўся ў доўгім вандраваньні, Варвара пазнаёмілася зь мясцовымі хрысьціянкамі, якія распавялі ёй аб Трыадзіным Богу, аб невымоўнай Боскасьці Ісуса Хрыста, аб Яго увасабленьні ад Усячыстай Дзевы і аб Яго добраахвотнай пакуце і Уваскрэсеньні. Здарылася так, што ў то час у Ілияполе праездам зь Александрыі знаходзіўся сьвятар, які прыняў выгляд купца. Пазнаўшы аб ім, Варвара запрасіла прэсьвітэра да сабе і прасіла зьдзейсьніць над ёй Таямніцу Хросту. Сьвятар выклаў ёй асновы сьвятой веры і затым хрысьціў у імя Айца і Сына і Сьвятога Духа. Асьвечаная мілатой Хросту, Варвара яшчэ з большай любоўю зьвярнулася да Бога. Яна абяцала прысьвяціць Яму усё сваё жыцьцё.

За час адсутнасьці Дыяскору пры ягоным доме вялося будаўніцтва камэннай вежы, дзе працоўныя па загадзе гаспадара намерваліся збудаваць два акна з паўднёвага боку. Але Варвара, зашоўшы аднойчы паглядзець будаўніцтва, упрасіла іх зрабіць трэцяе акно у выяву Трайковага Сьвятла (ікас 3). Калі жа вярнуўся бацька, то ён запатрабаваў ад дачкі справаздачы аб зробленым, “Тры лепш чым два, казала Варвара, бо ў непрыступнага, невымоўнага Сьвятла, Трайковага, Тры Вокны (Выявы альбо Асобы)”. Пачуўшы ад Варвары хрысьціянскае веравучэньне, Дыяскор прыйшоў у лютасьць. Ён кінуўся на яе зь аголеным мячом, але Варвара пасьпела выбегчы зь дому (ікас 4). Яна захавалася ў горнай расколіне, якая цудоўным чынам расступілася перад ёй.

Да вечара Дыяскор па указаньні аднаго пастуха усё жа знайшоў Варвару і зь зьбіваючы прыцягнуў пакутніцу ў дом (ікас 5). Раніцой ён адвёў Варвару да гарадзкога кіраўніка і сказаў: “Я зракаюся ад яе, таму што яна адпрэчвае богаў маіх, і калі не зьвернецца да іх зноў, то не будзе мне дачкой. Мучай яе, дзяржаўны кіраўнік, як будзе заўгодна тваёй волі”. Доўга угаворваў кіраўнік горада Варвару не адыходзіць ад старажытных бацькоўскіх законаў і не пярэчыць волі айца. Але сьвятая мудраю прамовай выкрывала памылкі ідалапаклоньнікаў і спавядала Ісуса Хрыста Богам. Тады яе пачалі моцна біць валовымі жыламі, і пасьля гэтага расьціраць глыбокія раны цьвёрдай валасяніцай.

У канцы дня Варвару адвялі ў вязьніцу. Уначы, калі яе розум быў заняты малітвай, ёй зьявіўся Госпад і сказаў: “Набірай адвагі, нявеста Мая, і не бойся, бо Я з табою. Я пазіраю на подзьвіг твой і палягчаю твае хваробы. Зьведай да канца, каб неўзабаве нацешыцца вечнымі выгодамі ў Царстве Маім”. На наступны дзень усе былі здзіўленыя, убачыўшы Варвару, на яе целе не засталося ніякіх сьлядоў нядаўніх катаваньняў (ікас 6). Бачачы такі цуд, адна хрысьціянка, па імі Іўліянія, вольна паспавядала сваю веру і абвясьціла жаданьне папакутаваць за Хрыста (кандак 8). Абедзьвюх пакутніц пачалі вадзіць аголенымі па горадзе, а затым павесілі на дрэве і доўга катавалі (кандак 9). Іх цела разьдзіралі крукамі, палілі сьвечкамі, білі па галаве малатком (ікас 7). Ад такіх катаваньняў немагчыма было застацца чалавеку жывым, калі б пакутніц не умацоўвала сіла Боская. Застаючыся вернымі Хрысту, па загаду кіраўніка, мучаніцам адсеклі галовы. Сьвятую Варвару казьніў сам Дыяскор (ікас 10). Але жорсткага бацьку неўзабаве ўразіла маланка, ператварыўшы ягонае цела на попал.

Мошчы сьвятой велікамучаніцы Варвары ў VI стагодзьдзі былі перанесеныя ў Канстантынопаль, а ў XII стагодзьдзі дачка візантыйскага імпэратара Аляксея Комніна (10811118 г.г.), князёўна Варвара, уступаючы ў шлюб з Кіеўскім князем Міхалам Ізяславічам, прывезла іх зь сабой у Кіеў, дзе яны знаходзяцца і зараз у катэдральным Уладзімірскім саборы.

Трапар Варвары

Агніца ўсядабрашчасная Варвара, / Боскім сьвятлом Сьвятой Тройцы Трысонечным адукаваная / і ў хрысьцільні замацаваўшыя ў перамозе над спакусай бацькоўскай, / веру спавядала Хрыстову. / Праз гэта зь вышыні мілата табе падаравана Богам, / вылечваць немачы і хваробы ўсялякія, / Яго ж малі велікамучаніца, каб выратаваліся душы нашы.