Калі вы будзеце дараваць
людзям правіны іх, то даруе і вам Айцец ваш Нябесны.
Мц. 06:14
Так і Айцец Мой Нябесны
зробіць вам, калі кожны з вас не даруе ад сэрца свайго брату свайму грахі яго
Мц. 16:35
У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа!
Упадабаныя браты і сёстры!
Незьлічоныя міласьці, выяўленыя кожнаму з нас
Усяшчодрым Тварцом. Гасподзь дыханьнем Сваім удыхнуў у нас жыцьцё, даў нам гэты
сьвет з яго цудамі і прыгажосьцямі, надзяліў сьветлым розумам, свабоднай воляй
і ці не самым галоўным - здольнасьцю да любові. Нябесны Айцец паказаў нам шлях
да Вечнага жыцьця, адкрыў для нас браму Царства Нябеснага. Здавалася б, кожны
момант нашага існаваньня павінны мы сьпяваць песьню падзякі, каб хоць крыху
аддаць доўг Усяміласьціваму Творцы