звышгодны Макар Эгіпэцкі
Хрысьціяне, каб удастоіцца ім нябесных пахвал ад Бога і ад анёлаў, павінны ўважна і дасканала зьдзяйсьняць жыцьцё свае ў сьвеце гэтым
1. Хто жадае хрысьціянскае жыцьцё зь вялікай дакладнасьцю весьці ў дасканаласьці, той абавязаны усімі сіламі паклапаціцца першым чынам пра сэнс і пра розум душы, каб, — набыўшы здольнасьць у дакладнасьці адрозьніваць добрае і худое, і ва усякім разе распазнаючы, што ў чыстую прыроду прыйшло неўласьцівага ёй, — жыць нам правільна і чыста, і каб, карыстаючыся розумам як вокам, быць нам у стане — не сьсябравацца і не уваходзіць у згоду з ўнушэньнем заганы, а праз гэта, удастоіўшыся Боскага дарунка, зрабіцца годнымі Госпада. Возьмем жа прыклад з бачнага; таму што ёсьць падабенства паміж целам і душой, паміж целавым і душэўным, бачным і патаемным.