Памяць 27 чэрвеня / 10 ліпеня
“Бог самотных уводзіць у дом, вызваляе
вязьняў з кайданаў”
(Пс. 67:7) - Гэтыя натхнёныя словы Псальмапеўца сказаныя як пра тых
пустэльнікаў, якія ў зямным жыцьці выдаляліся ў пустыні, пакорлівыя Богу, каб
пасьля увайсьці ў радасьць Госпада свайго, якія ішлі ў пошуках выратаваньня ў
цесныя кельлі, дзе праводзілі дні жыцьця ў адзінокіх малітоўных зносінах з
Творцам.
Прападобны Марцін тураўскі пустэльнік, служыў
кухарам у біскупаў Сымона Ігната і Акіма, былых духоўных пастыраў Тураўскай
зямлі з 1120 па 1146, і толькі пераемнік Якімаў, япіскап Георгій, вызваліў
Марціна ад яго абавязкаў "дзеля стараст», з чаго можна вызначыць прыкладны
час нараджэньня благаслаўлёнага старца - другая палова 90-х гадоў XI
стагодзьдзя. Мяркуючы па паданьні пра сьвятога падзьвіжніка, ён пакутаваў
моцнымі болямі ад кілы, «пуза так яму ва улоньне уваходзіла». Вызвалены ад
досыць высокай пасады, вялебны Марцін застаўся жыць у Барысаглебскім манастыры,
разьмешчаным недалёка ад горада, на Балёньні, дзе нёс подзьвіг пустэльніцтва:
“адзін жыў у Богу”. Да XIV стагодзьдзя манахі ў манастырах жылі не жылыя разам,
а ў асобных кельлях, аднак маліліся разам у адной царквы, былі пад кіраўніцтвам
аднаго, ігумена маючы ў асабістай уласнасьці вопратку, пітво і жыльлё, у якім
кожны рыхтаваў сабе трапэзу.