Займаючыся
гісторыяй беларускай праваслаўнай абрадавасьці сутыкаесься зь цікавым фактам:
некаторыя памяці ў праваслаўных месяцасловах маскоўскай традыцыі, нябыта
павязаныя зь Беларусьсю, адсутнічаюць у старажытных месяцасловах створаных на
нашых землях. Разам з тым, назіраецца непасрэднае насаджэньня падобных памяцей
у сьвядомасьці праваслаўных беларусаў менавіта пасьля далучэньня Кіеўскай
мітраполіі да Маскоўскага патрыярхату ў канцы XVII ст.
Ці ушаноўвалі
праваслаўныя беларусы кіеўскага князя Уладзіміра?
Практычна ва усіх царкоўных календарах Беларускай Аўтакефальнай
Праваслаўнай Царквы ды беларускіх календарах некаторых іншых Праваслаўных юрысдыкцый[i]
мы сустракаем памяць “сьвятому раўнаапостальнаму князю Уладзіміру”, а сучасныя расейскія
і украінскія агіяграфы актыўна распаўсюджваюць міф аб старажытнасьці гэтае памяці
дзеля усіх земляў Кіеўскай Русі.