Песьня 1
Ірмас: Дзіўнаму Богу пашану прынясем, і ўзьнесла зь намі апяюць
зямля і неба праўдзівую славу Ягоную.
Пасад сьвяціцеля ў горадзе
Сімфэропалі ўпрыгожыў сьветла, на ім жа пражыў, як Анёл, сьвятым жыцьцём і
навукай Боскай прасьвяціў ты людзей, ды ўсе цяпер узносяць веліч Боскую і
апяваюць славу Ягоную.
Цара ўсіх і Госпада, аб нас
малі, сьвяціцель Лука, каб дараваў нам прабачэньня правінаў нашых, ды з табой
дзівоснаму Богу пашану прынясем і апяём славу Ягоную.
Зьявіўся ты цяпер ў памяць
Крымскаму статку твайму, спавядальнік Хрыстовы, слуп непахісны і сьцяна
непарушная, хворым суцяшэньне, грэшнікам дапамога, Богу пашану прыносячы і
апяваючы славу Ягоную.
Багародзічны: Цябе вызнаем выратавальным Прыстанкам і Покрывам,
Багародзіца Прачыстая, таму ад душы заклікаем Цябе цёпла: Уладарка, выратуй нас
і навучы нас дзівоснаму Богу пашану прыносіць і апяваць славу Ягоную.