Кандак 1
Першаабраніцы ад усяго
народу Русі Кіеўскай, слаўнай і роўнаапостальнай добра дагадзіўшай Богу Вользе
складзём славу, як зорцы, што ў цемры ідалахваленьня сьвятлом праўдзівай веры
зазьзяўшай і шлях да Хрыста ўсім людзям беларускім ды ўкраінскім паказаўшай. Ты
ж, як маючая гонар стаяць прад праславіўшым цябе Госпадам, абарані нас ад
усялякіх бед малітвамі тваімі, мы ж сьпяваем табе: Радуйся, сьвятая роўнаапостальная
княгіня Вольга богамудрая.
Ікас 1
Анёлаў і людзей Творца, гадзіны і гады ў Сваёй уладзе маючы і лёсам
царстваў і народаў па Сваёй волі кіруючы, калісьці пажадаў народ Русі Кіеўскай
Сьвятым хрышчэньнем асьвяціць, тады, бачачы добрую волю сэрца твайго, паклікаў
цябе першай дзеля пазнаньня Сябе, ды будзеш усяму народу Русі Кіеўскай вобразам
і настаўніцай у хрысьціянскай веры. Таму праслаўляем цябе сьпяваючы: