Sunday, November 29, 2009

ЯК СТВАРАЮЦЦА ЕРАСІ, АЛЬБО ШТО ТАКОЕ “ЭТНАФІЛЕТЫЗМ”

У рэдакцыю нашага сайту вельмі часта прыходзяць лісты ад чытачоў. Бывае нас свараць, бывае нам пагражаюць, часам бывае што і дзякуюць за цікавы і арыгінальны сайт. А бывае нас проста аб нейчым пытаюць. Некаторыя тыповыя адказы аб нашым сайце вы можаце прачытаць у разьдзеле FAQ. Бывае так, што адказ мы не публікуем, а дасылаем на паштовую скрыню аўтара пытаньня, а бывае і наадварот – лічым разумным апублікаваць іх на сайце для публічнага доступу і фрагмэнты зь нашае прыватнае перапіскі, калі гэта можа прынесьці нейкаму карысьць. Сёньня ў нас менавіта такі выпадак. Пратаярэй Яўген Заплетнюк, рэдактар “Украінскай Аўтакефаліі” дзеліцца сваімі думкамі па пытаньням быцьця Ўкраінскага Праваслаўя, і УАПЦ канкрэтна.

– Ойча Яўген, УАПЦ ва Ўкраіне заўсёды афіцыйна дэкляравала сябе як “Памесная Ўкраінская Царква”, а не “Царква ўкраінскай нацыі”. Сябрамі царкоўных грамад былі людзі розных нацыянальнасьцяў. У чым жа выражаўся этнафілетызм да сёньняшняга часу? І ў чым выражаецца цяпер адыход ад яго?

Перш за ўсё, жадаў бы падзякаваць Вам за вельмі актуальнае пытаньне, адказ на якое па сваёй сутнасьці вельмі важны, хоць бы асабіста на мой погляд, для сьветапогляду кожнага праваслаўнага ўкраінца. Чаму ўкраінца? Перш за ўсё таму, што той трагічны, ці нават трагікамічны стан менавіта ўкраінскай Царквы (і не толькі ЎАПЦ) які мы маем зараз, да канца магчыма зразумець (ці тым больш зьмяніць) толькі праз спробу разуменьня больш глыбокіх працэсаў, якія адбываюцца ў царкоўным жыцьці Праваслаўя не толькі ў нас, а і па ўсяму сьвету, і не толькі цяпер, а і ў мінулым.

Разьмяркоўваючы над існуючымі царкоўнымі праблемамі на перш за ўсё трэба дамовіцца, што мы пагаджаемся вызнаць, ці хоць будзем намагацца слухаць аб сябе пэўныя непрыемныя рэчы, будзем размаўляць аб іх, шукаць спробы іх ліквідацыі і вылячэньня. Калі мы наперад будзем прадузята ставіцца да нейчага ці нейчых пазыцый, шансаў зьмяніць нешта ў нас аніякіх не будзе. Вось як украінскі праваслаўны сьвятар я маю некалькі заўваг да “традыцыйнага” тлумачэньня гісторыі нашае Царквы. Мне здаецца, што сумленную і ўзважаную пазыцыю ў інтарэсах Украінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы сярод безьлічы прачытаных мной тэкстаў, артыкулаў, дасьледаваньняў і нават цэлых кніг я сустракаў, напэўна, найменей.

Вакол нашага існаваньня, здаецца, існуе ўжо цэлая гістарысафічная сыстэма, якую апрыёры лічаць непамыльнаю і адзіна вернай. У той жа час, дзеля тысяч і мільёнаў праваслаўных украінцаў варта было б ведаць і іншае цалкам альтэрнатыўнае бачаньня гэтых пытаньняў, паколькі іх важнасьць выходзіць далёка за рамкі выключна царкоўнага жыцьця, але і датычыцца пытаньняў нацыянальнай самаідэнтычнасьці, уласных геапалітычных інтарэсаў, і нават пытаньняў міжнароднага права і міждзяржаўных адносін.

Вось Вы згадалі аб этнафілетызм. Пагадзіцеся , вельмі цікавы і жахлівы тэрмін. Так як прадстаўляюць яго для веруючых, быць этнафілетыстам – значыцца быць ерэтыкам. Цудоўна. Але ў мяне адразу тут вынікае некалькі заўваг, які спадзяюся, цяпер зь мной падзеліце і Вы.

Пачнём зь найбольш галоўнага. Прэрагатыва вырашэньня пытаньня аб тым, што для праваслаўных ёсьць ерасьсю, а што не ёсьць, належыць выключна да кампэтэнцыі Сусьветнага сабору. Аніякая Памесная Царква, дзеючы ў дусе хрысьціянскае любові і павагі да іншых Аўтакефальных Цэркваў, сёньня не можа выступаць як адзіны і агульнаабавязковы дзеля ўсіх заканадаўчы ворган. Да таго часу, пакуль ключавой адзнакаю Праваслаўнае Царквы ёсьць “Саборнасьць”, вырашэньне такіх глябальных пытаньняў ніводная зь Цэркваў не можа браць на сябе. Менавіта таму, напрыклад, нават каталіцкіх сьвятароў мы прымаем ў Праваслаўе ў існым сане, хоць і першакурсьніку сэмінарысту сёньня зразумела, што каталікі – гэта яўныя ерэтыкі. Зразумела то яно зразумела. Але паколькі няма Сусьветнага сабору які б канчаткова замацаваў гэты факт, то “на не, і суда не”. Папісты па форме застаюцца хрысьціянамі, а па зьместу ж – усялякі каталік – ерэтык, а значыцца – не хрысьціянін, антыхрыст.

Таксама з таўром Расейскае Праваслаўнае Царквы, што зьявіўся ў выніку яе супрацоўніцтва і зьліцьця з бязбожным рэжымам. “Ерась Сергіянства”. Сусьветнае Праваслаўе не ведае такой ерасі. У той жа час для веруючага царкоўнага гісторыка анамальнасьць супрацоўніцтва тут відавочная. Але паколькі Сусьветная Царква не мела магчымасьці абмеркаваць гэты рэчы афіцыйна і на агульным узроўні – Маскоўская Патрыярхія і да сёньня ёсьць часткай Сусьветнага Праваслаўя.

А яшчэ адна “навамодная ерась” у якую часта адпраўляюць ворагі і Маскоўскую Патрыярхію і Канстантынопальскі Патрыярхат – гэта ерась “Экумэнізму”. Сапраўды, супрацоўніцтва на ўзроўні богаслужэньня любога сьвятара альбо міраніна зь неправаслаўнымі грамадамі, арганізацыямі якія дзейнічаюць па-за царкоўнымі агароджамі і іх саміх выводзіць па-за межы Царквы Хрыстовай. Да рэчы, аб гэтым ёсьць канкрэтнае ўказаньне ў Сьвятым Паданьні. У той жа час, найбольшыя і найаўтарытэтныя ў праваслаўным сьвеце Цэрквы не перапыняюць прыймаць удзел у падобнага тыпу “богаслужбах без Хрыста”. Яны ерэтыкі? Не! Пакуль гэтага не сказаў Сусьветны сабор, называць ерэтыкамі такіх людзей мы афіцыйна не можам.

Чаму ж вынікаюць гэтыя, і падобныя таўраваньні і абвінавачаньня? На вялікі жаль, мы жывем у “апошнія часы” як вучыць Сьвятое Пісьмо. Любоў нават паміж хрысьціянамі значна зьменшылася, няма шчырасьці і празрыстасьці ў нашых адносінах ні з блізкімі, ні зь Самім Богам, ні зь Царквой. І гэта, заўважце, адносіцца блізкіх і родных нам. А што ўжо казаць, калі мы будзем згадваць аб шматлікіх ворагаў! Чаму б людзям не прыдумаць нейкі спосаб, якім мы фармальна здолеем абвінаваціць кагосьці ў найбольшым у сьвеце граху – богаадступніцтве. Сказана – зроблена!

Падобным чынам праз надуманыя псэўдатэалягічныя аргумэнты сёньня намагаюцца зьвесьці рахункі і зь намі, зь украінцамі. Нагадаю, што само паняцьце “этнафілетызм” зьявілася ў праваслаўным грэкамоўным асяродку праз рух за царкоўную незалежнасьць Балгарыі на падмурку яе нацыянальнае адметнасьці. Калі Балгарская Царква справядліва вымагала для сябе Аўтакефаліі, яе імкненьня былі традыцыйна таўраваны. У 1872 годзе Памесны сабор Канстантынопальскага патрыярхату асудзіў такое прагненьня як “схізматычнае”. Але, з часам, Балгарская царква ўсё ж атрымала кананічную незалежнасьць, і аб гэтай агульнацаркоўную балгарскую ерась на нейкі час забыліся. І так яскрава згадалі толькі ў зьвязку зь “украінскім пытаньнем”.

Асабіста на маё перакананьня, думка аб тым, што любоў да свайго народу ёсьць грахоўнай можа вынікнуць толькі ў такім унікальным царкоўным асяродку як Канстантынопальскі патрыярхат. Гэтай думцы цяпер, як і калісьці ў ХІХ стагодзьдзі, менавіта там няма ніводнай альтэрнатывы. Звычайна, гэта ў першую чаргу выклікана тымі зьнешне–палітычнымі ўмовамі, у якіх апынуўся Стамбул сёньня. Тэрыторыя Турцыі ўжо даўно не праваслаўная зямля, і хутчэй за ўсё – такой больш ніколі не будзе. Таму ім прывязваць сваю царкоўную ідэалёгію да палітычнае географіі было б абсурдна. Канстантынопаль складаюць туркі і грэкі. Прычым – туркі ж цяпер пераважна мусульмане, а грэкі маюць уласную “Элінскую Царкву”.

У той жа час – напрыклад у Маскве, менавіта геапалітычны фактар можа быць досыць істотнай падставай для сьцьверджаньня векавечнай мроі расейцаў аб “Трэцім Рыме”. У гэтых абставінах, найбольш лягічна лічыць менавіта Расейскую Праваслаўную Царкву эпохі патрыярха Кірылы Гундзяева такой грамадай, у якой гэтая “ерась Этнафылетызму”, аб якой мы вядзем гутарку, адчыняецца ў поўнай меры. Аднак, “Quod licet Jovi non licet bovi” – што дазволена папу, не дазволена д’яку! Тое чым магчыма таўраваць маленькую Балгарыю, ці падзеленую Ўкраіну, цалкам не лічыць нават згадваць пры істотна мацнейшым палітычным канкурэнце – Расеі, і яе дзяржаўна–афіцыйнае Царкве

Ці была Ўкраінская Царква ў ерасі энтафілетызму? І так і не. Так была, але роўна настолькі, наколькі ў кожнае Памеснае Праваслаўнае Царкве захоўваюцца, і старана шануюцца свой уласны нацыянальны элемэнт, нацыянальны калярыт, традыцыі і звычаі. Тое “сваё”, з чым людзі прыйшлі да храма Боскага. У нас выпрацавана ўласная ўнікальная архітэктура, іканапіс, сьпевы (таны), асаблівасьці царкоўнага статуту і г.д. Усё гэта мы вельмі цэнім і перадаём сваім нашчадкам як свой бясцэнны скарб, і скарб сваіх бацькоў. Але ўсё гэта разам узятае мы не любім больш чым Бога! Наадварот – гэта ёсьць уся наша сутнасьць, наша мэнтальнасьць, якую мы прыносім штодзённа на Алтар свайму Творцы. Гэта наш падарунак Выратавальніку як малая праца нашых рук! Якая ў гэтым можа быць ерась?

Але ў іншым сэнсе наша Царква ніколі не была ў ерасі этнафілетызму. Паколькі гэты элемэнт робіцца грахом толькі тады, калі любоў да свайго народу пераважае над любоўю да Хрыста, а любоў да зямной айчыны пераважае над любоўю да айчыны нябеснай. У зьвязку з гэтым вельмі карысна дадаць у “скарбонку” каталікам і ерась перакручанага етнафілетызму. Іх лятэральна на ўзроўні падсьвядомасьці вучаць любіць Ватыкан незалежна ад рэальнага месца знаходжаньня. Для нас жа любоў да Хрыста не была меншай чым да найбольшых нацыянальных і палітычных герояў. Таму навошта нам прыпісваць тое, што нам не ўласьціва? Навошта весьці гульню падвойных стандартаў? У нашай Царкве ніколі не кананізаваліся палітычныя героі, адміралы і цары. А ці магчыма так сказаць, напрыклад, Маскоўская Патрыярхія? Думаю, што не. Усе нашы падзьвіжнікі і духоўныя аўтарытэты – гэта людзі аскеты, манахі, праваслаўныя сьветачы, людзі духоўнага жыцьця.

Гэта прыблізны мінімум таго, што мы павінны ведаць чуючы тэрмін “этнафілетызм”.

Калі ж мы гаворым, што Ўкраінская Аўтакефальная Праваслаўная Царква стала на шлях асуджэньня этнафілетызму, гэта гаворыць сапраўды аб іншай грані нашага царкоўнага быцьця. Сталася так, што само жыцьцё паказала нам, што красамоўнае выслоўе добрае памяці Патрыярха Мсьціслава: “вызнайце самі сябе, і тады сьвет вас вызнае” не спрацаваў. Больш таго. Ужо амаль дваццаць гадоў ён ёсьць цяжарам над намі, пакрываючы ўвесь наш народ хмарай нявызначанасьці. Так, зь намі не будуць лічыцца калі мы будзем слабымі. Але зь намі тым больш не будуць лічыцца і тады, калі мы будзем моцнымі, але пажадаем жыць па ўласным правілам, і будзем ціснуць імі на іншых. У Праваслаўнае Царкве гэта недапушчальна, ды і наўрадцы такі варыянт наогул можа спрацаваць.

Слава Богу, што Кіраўнік нашае Царквы, Сьвяцейшы мітрапаліт Мяфодзій здолеў своечасова выявіць і зразумець гэтую праблему, ды цяпер усялякімі спосабамі намагаецца яе вырашыць. Тут я маю нагоду яшчэ раз падзякаваць Богу і за спрыяльныя для гэтага абставіны: цяпер і Кіраўнік УПЦ (МП) Сьвяцейшы мітрапаліт Уладзімір займае канструктыўную і сапраўды бацькоўскую пазыцыю. Згодна пасады Яго Сьвятасьць мог бы быць яшчэ адной перашкодай на шляху кананічнага пераадоленьня расколу. У той жа час уладыка Ўладзімір падае руку дапамогі не толькі нам, канкрэтна ЎАПЦ, але і ўсёй нашай Украіне, і ўсімі магчымымі ад сябе спосабамі дапамагае вылечваць падзел паміж праваслаўнымі братамі.

Таму ў гэтым ключы ўсе дэклярацыі аб адмове ЎАПЦ ад этнафілетызма (які, наколькі магчыма зразумець, мы ніколі за сабой не вызнавалі) як мне здаецца, сьлед разумець наступным чынам. УАПЦ перапыняе быць самастойнай структурай. Мы зьмяняем вэктар сваіх першачарговых царкоўна–кананічных інтарэсаў і прыярытэтаў. Цяпер для нас першачарговым заданьнем ёсьць не так узмацненьне ўласных палітычных, фінансавых, уплывовых пазыцый ды любых іншых пазыцый насуперак інтарэсам царкоўнага жыцьця. Для нас няважна колькі ў нас грамад альбо сьвятарства. Для нас важна ці ёсьць у нас еднасьць зь Сусьветным Праваслаўем. Аб гэтым думае Сьвяцейшы, аб гэтым думаюць нашы архірэі, аб гэтым моліцца ўсё наша сьвятарства і міране.

У сувязі з гэтым адзначу, што ЎАПЦ ніколі не настойвала на тым, што менавіта яна ёсьць Памеснае Царквой Украіны. Пакуль цела царкоўнае парванае – аб гэтым казаць вельмі рана. Але пры гэтым, мы заўсёды дэкляравалі аб сваёй аўтакефальнасьці – служэньні свайму ўласнаму народу, незалежнасьць ад чужых духоўных цэнтраў, дзе б яны не знаходзіліся: на Захадзе, на Ўсходзе, на Поўначы альбо Поўдні. У гэтым і бяда наша, што “аўтакефальных” цэркваў, “аўтакефальных” япархій ці нават “аўтакефальных” парафій у нас ужо занадта багата. Нема толькі Адзінай Памеснай Праваслаўнай Царквы. Але мы вядома, да гэтага крочым і за гэта змагаемся.

– Украіна сёньня – гэта шматнацыянальная дзяржава. Прадстаўнікі шматлікіх нацыянальнасьцяў (рускія, беларусы, грэкі, чэхі, румыны і г.д.) у сваёй большасьці ёсьць праваслаўнымі. Ці гатова сёньня ЎАПЦ (у форме дазволу) задаволіць жаданьне гэтых людзей мець богаслужэньне на роднай і (альбо) звычнай ім мове?

По–пры ўсе нашы спрэчкі на тэмы царкоўнага падпарадкаваньня, палітыкі, нашага статут і г.д. не трэба забывацца, што ключавымі словамі ў словазлучэньні “Украінская Аўтакефальная Праваслаўная Царква” ёсьць словы “Праваслаўная Царква”. Еднасьць у рознасьці – гэта тыповая адзнака менавіта Праваслаўнага сьветапогляду. Людзі, якія сваё жыцьцё аддавалі дзеля таго, каб маліцца на роднай мове, самі лепш іншых ведаюць якое гэта найвялікае дабраслаўленьне ад Бога. Таму, мы нікога не можам прымушаць маліцца на чужой для іх мове. Да рэчы, мову богаслужэньня ў грамадах УАПЦ вызначаюць самі грамады.

– Калі нацыянальныя грамады (арганізацыі) створаць царкоўныя праваслаўныя адзінкі, у якой форме ЎАПЦ будзе гатовая іх прыняць? Якое падпарадкаваньне прадбачыцца (япархіяльнае, стаўрапігія на ўзроўні Кіраўніка Царквы)?

Наогул, я не кампэтэнтны адказаць на такое пытаньне. Звычайна, пасьля адпаведнай просьбы на імя Кіраўніка рашэньне аб гэтым можа прыняць Архірэйскі сабор УАПЦ.

– Раней УАПЦ неаднаразова выказвалася аб дапушчальнасьць існаваньня ва Ўкраіне прыходаў і нават экзархатаў РПЦ МП. Гэтакі падыход ёсьць актуальным і сёньня? Калі так, то ці будзе падобная талерантнасьць і да іншых кананічных Праваслаўных юрысдыкцый, што маюць ва Ўкраіне гістарычныя карані і ўжо маюць тут свае прыходы (Румынскай, Грэцкай, Балгарскай)?

Канечнае рашэньне ўсіх пытаньняў падобнага пляну мы пакладаем на Ўсеправаслаўны сабор, які зараз рыхтуецца. І хоць зь цалкам аб’ектыўных падстаў прадстаўнікоў УАПЦ і ЎПЦ КП на ім не будзе, усё ж мы лічым сябе часткай Сусьветнага Праваслаўя, і звычайна будзем лічыць і рашэньні Сабору для сябе абавязковымі. У нас ёсьць усе падставы спадзявацца, што менавіта там будзе вырашана складанае пытаньне не толькі “цэркваў дыяспары”, але і сфармуляваны канкрэтныя падставы і спосабы атрыманьня кананічнай царкоўнай Аўтакефаліі.

А наогул, мы вельмі мала ведаем аб Богу і Царкве. Мы размаўляем тут ужо вельмі багата, і ў вас натуральна засталося перакананьне, што вы чыталі выключна рэлігійны тэкст. А гэта не так. Аб Хрысьце мы згадалі толькі выпадкова, і то – толькі адзін раз за столькі бачын. Магчыма, менавіта ў гэтым і сапраўдная падстава ўсіх нашых бед і бязладзіц?... Асабіста я ў гэтым перакананы.

(Далей будзе)

Размаўляў прат. Сяргей Горбік.

http://uaoc.net/2009/11/27/etnofiletyzm/