мітрапаліт Антоні (Суражскі)
У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.
Сьвяты бываюць розныя. Часам душа бывае так напоўнена радасьцю, захапленьнем, замілаваньнем, што чалавек застаецца бязьдзейным, таму што занадта перапоўнена сэрца, занадта вялікая радасьць. Часам чалавек застаецца бязьдзейным, таму што гора такое глыбокае, скруха так глыбокая, што не паднімецца рука на працу, на дзеі. І ў сьвяце Дабравешчаньня Боскай Маці пераплятаюцца таямніча і жахліва, страшна і дзівосна гэтыя два настроі. Зь аднаго боку — як не радавацца, як не дзівіцца і не трапятаць пры думцы, што голас Гасподні дасягнуў Усячыстай Дзевы Багародзіцы і Анёл абвясьціў Ёй, што Сам Бог праз Яе зробіцца чалавекам, увойдзе ў гэты сьвет, і што прыходам Боскім увесь сьвет ужо будзе зьменены, ужо не будзе стаяць тварам да твару са сваім Творцам толькі ў трапятаньні і глыбокай павазе, але будзе радавацца, што ў ім, у ягоным асяродку — Сам Бог: не толькі пра тое, што чалавек так вялікі, што Бог мог зь ім злучыцца, але усё стварэньне рэчыўная, таямніча бачным чынам злучана зь Ім.