Tuesday, July 28, 2015

ПАСЛАННЕ ПАТРЫЯРХА ФІЛАРЭТА З НАГОДЫ 1000-ГОДДЗЯ СПАЧЫНУ СВ. УЛАДЗІМІРА

Пасланне
Патрыярха Кіеўскага і ўсёй Русі-Украіны Філарэта
Правялебным архіпастырам, багалюбівым пастырам,
сумленнаму манаству і ўсім верным Украінскай Праваслаўнай Царквы
Кіеўскага Патрыярхату і ўсяму ўкраінскаму народу
з нагоды юбілеяў 1000-годдзя спачыну святога роўнаапостальнага Вялікага князя Кіеўскага Уладзіміра, мучаніцкай смерці яго сыноў святых пакутнікаў князёў Барыса і Глеба і 1027-й гадавіны Хрышчэння Русі-Украіны
Дарагія браты і сёстры!
Слава Ісусу Хрысту!
Сёння ўсе мы, Царква і ўкраінскі народ, на Радзіме і ў дыяспары, адзначаем асаблівы двайны юбілей. Тысячу гадоў таму адышоў ад зямнога жыцця ў Валадарства Нябеснае Вялікі князь Кіеўскі і ўсёй Русі Уладзімір, наш роўнаапостальны асветнік і Хрысціцель. А неўзабаве ад рук наёмных забойцаў, дасланых прагным да ўлады Святаполк Акаянны, завяршылася мучаніцкай смерцю жыццё сыноў Уладзімірава, святых князёў-пакутнікаў Барыса і Глеба. Таксама сёння мы малітоўна адзначаем 1027-ю гадавіну Хрышчэння Русі-Украіны.