Saturday, March 23, 2013

Казань на першую Пасію Вялікага посту

У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа!
Дарагія браты і сёстры!
З Божай дапамогай мы малітоўна заканчваем першы тыдзень Сьвятога і Вялікага посту. Увечары ў пятніцу Царква нам прапаноўвае адмысловую службу - Пасіі, што ёсьць згадваньне сьвятых пакут Госпада нашага Ісуса Хрыста. Мы зноў сваімі думкамі нясемся да Гефсэманскага саду, да Галгофы, да тых месцаў, дзе перацёр мучэньні наш Збаўца. Нас зноў бянтэжаць эвангельскія апавяданьні пра пакуты і сьмерці Збавіцеля грахоў. Мы разумеем, што сьвет быў па вар'яцкаму жорсткі, але гэты сьвет, у якім мы зараз жывем супакоіўся, ён перастаў быць такім?
За увесь гэты адрэзак часу, амаль у дзьве тысячы гадоў ,злотворцямы прыдумана значна больш выдасканаленыя катаваньні над чалавекам. І наша памяць захоўвае гэтыя жудасныя падзеі гадоў таталітарных рэжымаў, Другой сусьветнай вайны, голаду ва Украіне. Але ці можам мы гэтыя катаваньні прыраўнаваць да мучэньня і пакут нашага Збаўцы. Вядома, што ніколі. І ніколі мы не можам нават такога сабе уявіць. Гісторыі вядома нямала выпадкаў, калі чалавек ахвяруе сабой дзеля іншых. Мы упэўненыя, што нашы змагары за свабоду раз былі такімі. Учынкі іх мы называем гераізмам і захоўваем ва удзячнай памяці пакаленьняў. Але ахвяра Збаўцы і яго подзьвіг унікальныя і ніякіх тут паралеляў мы не можам правесьці.