Пераклад зьдзейсьнены у вянок памяці
сьвядомаму беларускаму мастаку Віктару Маркаўцу, бо казаў Гаспозь: “Вы - сьвятло сьвету: ня можа схавацца
горад, які стаіць на версе гары. І запаліўшы сьвечку, ня ставяць яе пад
пасудзінаю, а на сьвечніку, і сьвеціць усім, хто ў доме. Так няхай сьвеціць
сьвятло ваша перад людзьмі, каб яны бачылі вашыя добрыя ўчынкі і ўслаўлялі Айца
вашага, Які ёсьць у нябёсах”. (Мц. 5:14 – 16)
Сьвяты мучанік Віктар быў
ваяром у час царюваньня імпэратара Марка Аўрэлія Філосафа (161-180). Калі
імпэратар пачаў ганеньне на хрысьціян, Віктар адмовіўся прынесьці ахвяру багам.
Такое абавязковае ахвярапрынашэньне зьяўлялася праверкай адданасьці ваяра
язычніцкімі багам і імпэратару. Сьвятой прададзены быў на пакуты, але прайшоў
скрозь усе катаваньні цэлым. Сілай малітвы ён перамог чарадзея, які з тых часоў
адмовіўся ад чарадзейства і стаў хрысьціянінам. Па малітве сьвятога пачалі
бачыць раптам асьлеплы ваяры. Бачачы цуды, выяўленыя Госпадам праз сьвятога
Віктара, маладая набожная жонка аднаго з катаў, Стэфанія, адкрыта праславіла
Хрыста, за што была адданая лютаму пакараньню: яе прывязалі да двух сагнутым
пальмам, якія, разагнуўшыся, разарвалі мучаніцу. Сьвятога мучаніка Віктара
абезгаловілі. Пакутнікі пацярпелі ў Дамаску ў II стагодзьдзі, дзе і адданыя
пахаваньню іх годныя астанкі.