Thursday, May 12, 2011

ЗЬ СЬПІСКУ ПРАВІЛАЎ НЕ ПАЗНАЕШ БОГА

мітрапаліт Лімасольскі Афанасій (Нікалаў)
Калі чалавек жадае зьмяніць сябе, ён дапускае адну памылку, якую ў мінулым здзяйсьнялі нават у багаслоўскіх колах і нядзельных школах, прапаведуючы маралізм. Іншымі словамі, калі хтосьці набліжаецца да Царквы, такія хрысьціяне кажуць яму: “Глядзі, не рабі дрэнных рэчаў, не хадзі ў дрэнныя месцы, не кажы дрэнных слоў”, – і займаюцца менавіта гэтым. Аднак увесь гэты маралізм хворы, гэта нейкае антынабожнае, антыправаслаўнае разуменьне, пурытанства, піятызм, якія арыентуюцца толькі на бачны вынік. Айцы Царквы не займаліся такімі рэчамі, а глядзелі ў сутнасьць.
Калі нейкі чалавек са шматлікімі праблемамі прыходзіў да іх, яны не пачыналі яму казаць толькі пра вонкавыя рэчы, – і пра іх, вядома, не забывалі, – але галоўным чынам яны казалі пра сувязь з Богам. Таму ў Эвангельлі Хрыстос кажа, што першая і галоўная Боская запаведзь не “не крадзі” ці “не пралюбадзейнічай” – гэта ў апошнюю чаргу, – а сувязь з Богам, якая выяўляецца ў словах “палюбі Госпада”. Калі ты любіш Бога, маеш здаровую і жывую любоў да Яго, тое усё іншае прыходзіць само сабой. А ў адваротным выпадку ты можаш рабіць усе іншыя рэчы без таго, каб мець і паглыбляць адносіны з Богам.