Sunday, September 19, 2010

АБРАНЫЯ МАЛІТВЫ І ПАВУЧАНЬНІ ЗВЫШГОДНАГА СІЛУЯНА АФОНСКАГА

Божа, адукуй нас Духам Тваім Сьвятым, каб мы ўсе зразумелі любоў Тваю.

* * *

Кто просит у меня молитв, за тех слезно прошу Господа:

Хто просіць у мяне малітваў, за тых сьлёзна прашу Госпада:

“Гасподзь, дай ім Духа Сьвятога, ды пазнаюць Цябе Духам Сьвятым

Гасподзь Міласьцівы, навучы ўсіх нас Духам Тваім Сьвятым жыць па волі Тваёй, каб мы ў Сьвятле Тваім пазналі Цябе, праўдзівага Бога, бо без Сьвятла Твайго мы няздольныя зразумець паўнату любові Тваёй. Адукуй нас мілатой Тваёй, і яна сагрэе сэрцы нашы любоўю да Цябе”.

Уладыка Багатаміласьцівы, даруй нам духа пакоры, каб душы нашы атрымалі спакой у Табе”.

* * *

“Усясьвятая Маці Госпада, выпрасі, Міласьцівая, нам духа пакоры.

Усе сьвятыя, вы жывеце на нябёсах і бачыце славу Госпада, і радуецца дух ваш, – маліцеся, каб і нам быць зь вамі. Імкнецца і мая душа бачыць Госпада і нудзіцца без Яго ў пакоры, як нягодная гэтае дабрыні.

Гасподзь Міласьцівы, Духам Сьвятым навучы нас пакоры Тваёй.

Гасподзь, выпраў нас, як пяшчотная маці выпраўляе сваіх дзяцей малых. Дай усялякае душы пазнаць радасьць Прыходу Твайго і моц дапамогі Тваёй. Дай прахалоду патрабуючым душам народу Твайго, і ўсіх нас навучы Духам Сьвятым ведаць Цябе. Нудзіцца душа чалавечая на зямлі, Гасподзь, і розумам няздольная умацавацца ў Табе, таму што не ведае Цябе і Тваёй дабрыні”.

* * *

“О Гасподзь, навучы нас Духам Тваім Сьвятым быць паслухмянымі, устрыманымі. Дай нас пакаяньня Адама і сьлёзы аб грахах нашых. Дай нам вечна праслаўляць Цябе і дзякаваць Табе. Ты даў нам усячыстае цела Тваё і кроў, каб мы вечна жылі зь Табой, і былі там, дзе Ты ёсьць, і бачыць славу Тваю”.

* * *

“Гасподзь, дай народам усёй зямлі даведацца, як моцна і багата любіш Ты нас і якое цудоўнае жыцьцё даеш Ты веруючым у Цябе.

Памілуй мяне, Божа, упаўшае стварэньне Тваё.

Колькі разоў Ты даваў мне мілату Сваю, і я не захаваў яе, таму што ганарліва душа мая, але душа мая ведае Цябе, Творцу і Бога майго, і таму шукаю Цябе, рыдаючы, як Іосіф аб бацьку сваім Якаву на магіле маці сваёй, калі ўводзілі яго ў рабства Эгіпэцкае.

Я абражаю Цябе грахамі, і Ты сыходзіш ад мяне, і душа мая нудзіцца без Цябе.

О Дух Сьвяты – не пакінь мяне. Калі сыходзіш Ты ад мяне, то кепскія думкі прыходзяць да мяне і нудзіцца душа мая аб Табе да вялікіх сьлёзаў”.

Сколько раз Ты давал мне благодать Свою, и я не хранил ее, потому что тщеславна

* * *

О Усясьвятая Ўладарка Багародзіца. Ты бачыш смутак мой: я абразіў Госпада, і Ён пакінуў мяне. Але малю дабрыню Тваю: выратуй мяне, слугу Твайго.

* * *

Прабач мне, Гасподзь, бо я вельмі нямоглы, і падай мне мір Твой, які Ты даеш слугам Тваім.

* * *

Няздольная мець міру душа мая, калі не будзе маліцца за ворагаў. Душа, навучаная маліцца аб мілаце Боскае, любіць і шкадуе ўсялякае стварэньне, і асабліва чалавека, за якога пакуты прымаў Гасподзь на крыжы і хварэў душой за ўсіх нас.

Гасподзь, навучы мяне любіць ворагаў. Без мілаты Божай няздольныя мы любіць ворагаў, але Дух Сьвяты навучае любові, і тады будзе шкада нават нячысьцікаў: згубілі пакору і любоў да Бога.

Малю вас, выпрабуйце. Хто вас зьневажае, альбо ганьбіць, альбо адымае нешта ваша, альбо прасьледуе Царкву, то маліцеся Госпаду, кажучы: “Гасподзь, усе мы – стварэньні Твае; пашкадуй слуг Тваіх і навярні іх да пакаяньня, – і тады адчувальна будзеш насіць у душы сваёй мілату. У пачатку прымусь сэрца свае любіць ворагаў, і Гасподзь, бачачы добрае жаданьне твае, дапаможа табе ва ўсім, і сам вопыт пакажа табе. А хто задумвае злое аб ворагаў, у тым няма любові Боскае, і не пазнаў ён Бога.

Калі будзеш маліцца за ворагаў, то прыйдзе да цябе мір; а калі будзеш любіць ворагаў, то ведай, што вялікая мілата Боская жыве ў табе, але не кажы яшчэ – дасканалая, але дастатковая дзеля выратаваньня. А калі лаеш ворагаў сваіх, то гэта значыцца, што злы дух жыве ў табе і прыносіць у сэрца твае злыя думкі, бо, як казаў Гасподзь, ад сэрца сыходзяць думкі злыя альбо добрыя.

Добры чалавек думае: усялякі, адышоўшы ад праўды, гіне, і таму яго шкада. А хто не адукаваны Духам Сьвятым любові, той, натуральна, не будзе маліцца за ворагаў. Адукаваны ў любові ад Духа Сьвятога – усё жыцьцё смуткуе аб людзях, якія не выратоўваюцца, і шмат сьлёз пралівае аб народзе, і мілата Боская дае яму сілы любіць ворагаў.

Калі ты не маеш любові; то хоць бы не лай і не праклінай іх і гэта ўжо будзе лепш; а калі нехта праклінае і лае, у тым зразумела жыве злы дух, і калі не пакаецца, то пасьля сьмерці пойдзе туды, дзе знаходзяцца злыя духі. Ды пазбавіць Гасподзь усялякую душу ад такой бяды.

Зразумейце. Гэта так проста. Шкада тых людзей, якія не ведаюць Бога альбо крочаць супраць Бога; сэрца хварэе за іх, і сьлёзы цякуць зь вачэй Нам добра бачна і рай, і пакуту: мы пазналі гэта Духам Сьвятым. Вось і Гасподзь казаў: Царства Боскае ўнутры вас ёсьць (Лк. 17:21). Так яшчэ адсюль пачынаецца вечнае жыцьцё; і пакута вечная адсюль пачынаецца.

* * *

Гасподзь, дай мне Цябе адзінага любіць.

Ты стварыў мяне, Ты адукаваў мяне сьвятым хрышчэньнем. Ты прабачаеш мне грахі і даеш прычасьціцца Усячыстага Цела Твайго і Крыві; дай жа мне моц заўсёды знаходзіцца ў Табе.

Гасподзь, дай мне пакаяньне Адама і Тваю сьвятую пакору.

* * *

Дай, Гасподзь, усім народам Тваім зразумець любоў Тваю і салодкасьць Духа Сьвятого, ды забудуць людзі бяду зямлі, і ды пакінуць усё кепскае і прылепяцца да Цябе любоў, і ды будуць жыць у міры, зьдзяйсьняючы волю Тваю ў славу Тваю.

О Гасподзь, удастой нас дарунка Духа Сьвятога, ды разумеем славу Тваю і будзем жыць на зямлі ў міры і любові, ды не будзе ні злосьці, ні войнаў, ні ворагаў, але адна любоў ды ўладарыць, і не патрэбна будзе ні войска, ці вязьніцы, і лёгка будзе ўсім жыць на зямлі.

* * *

Гасподзь, як Сам Ты маліўся за ворагаў, так і нас Духам Сьвятым навучы любіць ворагаў.

Гасподзь, усе народы – стварэньне рук Тваіх, навярні іх ад варожасьці і злосьці да пакаяньня, ды пазнаюць ўсе любоў Тваю.

Гасподзь, Ты запаведаў любіць ворагаў, але цяжка нам, грэшным, калі зь намі няма Тваёй мілаты.

Гасподзь, пралі на зямлю Тваю мілату; дай усім народам зямлі пазнаць Тваю любоў, пазнаць, што Ты любіш нас, як маці, і болей маці, таму што і маці можа забыцца аб дзяціне сваёй, але Ты ніколі не забываеш, бо Ты бязьмежна любіў стварэньне Сваё, а любоў няздольная забыцца.

Гасподзь Міласьцівы, багацьцем міласьці Тваёй выратуй ўсе народы.