Кандак 1
Слаўны Ваявода й Гасподзь зямлі нябёсаў! Пабачыўшы Цябе, несьмяротнага Ўладара, памёршага на крыжы, твар стварэньняў зьмяніўся, нябёсы жахнуліся і падмуркі сусьвету захісталіся. Я ж зь удзячнасьцю пакланяюся Тваёй дзеля мяне пакуты і малюся з разбойнікам: “Ісус, Бог мой, памяні мяне ва ўладарстве Тваім!”
Ісус, Бог мой, памяні мяне ва ўладарстве Тваім!
Ікас1
Памятаючы падзеньня анёлаў, Ты не прыняў анёльскае выявы, а, зьяўляючыся Богам, зрабіўся дзеля мяне чалавекам і гэтак ажывіў памёршага чалавека сваім жыватворчым Целам і сваёй жыватворчай Крывёй. Таму дзякуем Табе за любоў нявымоўную і сьпяваем ў гонар Цябе сутонна:
Ісус Божа, Любоў адвечная, Ты ўсямоцна сусьвет палюбіў; Ісус, Ты пакінуў анёлаў у нябёсах і сышоў да людзей.
Ісус, Ты людзьмі запоўніў месца адышоўшага хору анёльскага; Ісус, Ты роўнымі зрабіў людзей і анёлаў.
Ісус, Ты людзей абагавіў Тваімі боскімі таямніцамі; Ісус, Ты накарміў нас анёльскаю ежаю.
Ісус, Ты – сапраўдная мана; Ісус, Ты – Хлеб, што сышоў зь нябёсаў.
Ісус, Ты – не здраджваючая апора сэрцам нашым; Ісус, Ты – сілкаваньня, што ніколі не канчаецца.
Ісус, Ты – несьмяротнасьць сусьветная; Ісус, Ты – асалода вечная.
Ісус, Бог мой, памяні мяне ва ўладарстве Тваім!