Зварот Патрыярха Кіеўскага і
усёй Русі-Украіны Філярэта
да кіраўнікоў дзяржаў, парлямэнтам і народам Эўропы
Паважаныя дамы і спадары!
Дарагія эўрапейцы!
Ад імя мільёнаў вернікаў Украінскае Праваслаўнае
Царквы Кіеўскага Патрыярхату хачу выказаць падзяку за маральную, дыпляматычную,
фінансавую і іншую падтрымку, якую Эўрапейскі Саюз і асобныя краіны Эўропы
прадастаўляюць Украіне і украінскага народу, які змагаецца за сваю свабоду, незалежнасьць,
цэласнасьць дзяржавы і дэмакратычны лад. Падчас цынічнай узброенай агрэсіі, якую
пачатку і да гэтага часу працягвае Расія супраць Украіны, эўрапейская падтрымка
для украінскага народа зьяўляецца надзвычай важнай.