Saturday, January 8, 2011

ПАДАНЬНЕ АБ УЦЁКАХ УСЯЧЫСТАЕ ДЗЕВЫ БАГАРОДЗІЦЫ З БОГАНЕМАЎЛЁМ У ЕГІПЕТ

Памяць 26 сьнежня
Пасьля таго, як вешчуны сышлі з Бэтлеему, Анёл Гасподні ў сьне зьявіўся Іосіфу, загадваючы яму, каб ён разам зь нованароджаным немаўлём Ісусам Хрыстом і Матэрыю Яго, Чысьцюткаю Дзеваю Марыяю, бег у Егіпет і заставаўся там датуль, пакуль яму загадана будзе адтуль вярнуцца, бо Ірад жадае шукаць Немаўля, каб загубіць Яго. Іосіф, устаўшы, узяў Немаўля і Маці Ягоную ноччу і пайшоў у Егіпет. Але спачатку, перш уцёкаў сваіх туды, ён выканаў у храме Салямонавым усё, што вызначана было па законе Госпада, бо дні ачышчэньня Усячыстае і Бязгрэшнае Боскае Маці ужо наступілі, і ў тым храме сустрэлі Госпада нашага старац Сімеон і Ганна прарочыца. Потым, выканаўшы ўсё, што вызначана было ў законе, Іосіф пайшоў у Назарэт, у дом свой. Бо так кажа сьвяты Лука: “І калі яны зрабілі ўсё паводле закона Гасподняга, вярнуліся ў Галілею, у горад свой Назарэт” (Лк. 2:39). Адгэтуль відавочна, што яны не адразу накіраваліся з Бэтлеем да Егіпет, але спачатку пайшлі ў храм Гасподні, затым у Назарэт і, нарэшце, у Егіпет. Пра тое сьведчыць і сьвяты Феафілакт у тлумачэньні на Эвангеліста Мацьвея, калі піша так: “Пытаньне: Як гэта кажа Эвангеліст Лука, што Гасподзь адышоў у Назарэт па сканчэньні 40 дзён па нараджэньні Сваім і пасьля грамніц Сваіх старцам Сімяёнам? А тут сьвяты Мацьвей кажа, што ён прыйшоў у Назарэт ужо па вяртаньні зь Егіпет? Адказ: Ведай, што Эвангеліст Лука згадвае пра тое, пра што прамаўчаў Эвангеліст Мацьвей, менавіта — што Гасподзь (кажа Лука) па нараджэньні Сваім пайшоў у Назарэт. А Мацьвей кажа пра тое, што здарылася ужо пасьля таго, менавіта: як наш Гасподзь уцякаў ў Егіпет і як, па вяртаньні адтуль, ізноў пайшоў у Назарэт. Наогул Эвангелісты не супярэчаць адзін аднаму, але толькі Лука кажа пра уход Хрыста з Бэтлеему ў Назарэт, а Мацьвей апавядае пра Ягонае вяртаньне ў Назарэт зь Эгіпту”. Такім чынам, па выхаду з храму Гасподняга, сьвятыя падарожнікі спачатку адправіліся ў Назарэт і неадкладна зрабілі распараджэньне адносна свайго дому, а затым, захапіўшы усё патрэбнае для вандраваньня, пасьпешна, уначы (каб найблізкія суседзі не пазналі гэтага) накіраваліся па дарозе да Егіпет. Пры гэтым яны узялі зь сабою, для слугаваньня, і Якава, старэйшага сына Іосіфа, названаю пасьля братам Гасподнім, што відаць зь царкоўнага сьпеву на 23—це кастрычніка, дзе сьпяваецца так: “брат апынуўся, вучням і сьведкам Боскіх таямніц, уцякаючы зь Ім, і ў Эгіпце быўшы зь Іосіфам”. Адгэтуль відавочна, што і Якаў спадарожнічаў сьвятому сямейству на шляху ў Егіпет, служачы яму падчас вандраваньня. А уцякаў Гасподзь у Егіпет часткова для таго, каб паказаць, што Ён ёсьць праўдзівы чалавек увасоблены, а не дух і прывід (на што паказвае сьвяты Яфрэм, у слове на Перамяненьня, калі кажа: “Калі б Ён не быў плоцьцю, то тады з Кім жа бег Іосіф у Егіпет”); а часткова для таго, каб навучыць нас бегчы ад гневу і лютасьці чалавечай, а не з гонарам пярэчыць ім. Так тлумачыць і Залатавуст: “У сваіх уцёках, — казаў ён, — Гасподзь навучае нас даваць месца лютасьці, г.зн. уцякаць ад чалавечай лютасьці. І калі Усемагутны бяжыць, то мы, ганарлівыя, навучаемся гэтым не падвяргаць сябе небясьпецы”. Мэта уцёкаў Госпада ў Егіпет і тая, каб ачысьціць Егіпет ад ідалаў і, як кажа сьвяты папа Леў, каб не без гэтай краіны, у якой у першы раз праз ахвяраваньня ягня быў паказаны правобраз выратавальнага знаку крыжа і вялікдзень Гасподні, — рыхтавалася таямніца найсьвятой ахвяры. Таксама і каб спраўдзілася наступнае прароцтва Ісаі: “Гасподзь сядзіць на воблаку лёгкім і прыбывае ў Егіпет. І затрымцяць ад аблічча Яго ідалы Егіпецкія, і сэрца Егіпта растане ў ім” (Іс. 19:1). У гэтым месцы пад воблакам сьвяты Амуросій разумее Усячыстую Дзеву, Якая прынесла на руках Сваіх Госпада ў Егіпет, і упалі ідалы эгіпэцкіх богаў. Тое воблака, Усячыстая Дзева, — лёгкае, бо, Яна не абцяжарана ніякім цяжарам якога—небудзь граху ці цялеснай пажадлівасьці і пазнаньня шлюбу.