Як абвяшчае паданьне, гэты манастыр быў заснаваны ў X ст. трыма братамі—манахамі родам зь Ахрыды: Майсеем, Аронам і Янам. Аднак паміж імі паўстала нязгода зь нагоды таго, якому сьвятому ці сьвяту прысьвяціць манастыр. Звг. Майсей прапанаваў пабудаваць яе ў імя Усясьвятой Багародзіцы, звг. Аарон — сьвяціцеля Мікалая, а звг. Ян — велікамучаніка Георгія. Пасьля доўгіх спрэчак яны замкнулі ў храме дошку для іконы, пакрытую ляўкасам, і усталі на малітву. Раніцай, адамкнуўшы храм, яны са зьдзіўленьнем убачылі, што на дошцы намаляваўся абраз велікамучаніка Георгія, у гонар якога і быў асьвячоны манастыр.
У X ст. ужо сустракаецца подпіс ігумена пад I Тыпконам Сьвятой Гары. Аднак гісторыя амаль нічога не кажа пра лёс манастыра аж да XIII ст. Падстава таму — пажары, якія зьнішчылі манастырскія архівы. Да гэтага часу манастыр ужо амаль цалкам населены баўгарскімі манахамі. 10 кастрычніка 1276 г. тут былі спалены лацінянамі 26 звышгодных мучанікаў, якія паўсталі супраць уніі з Рымам. У памяць гэтай падзеі ў 1873 г. у манастыры быў усталяваны кенатаф (сымбалічная магіла). Манастыр неаднаразова руйнавалася піратамі, але заўсёды хутка аднаўлялася, дзякуючы шчодрай дапамогі бізантыйскіх імпэратараў.