Saturday, March 12, 2011

ПОСТ – ГЭТА АХВЯРА АСАБІСТАЯ

(Слова да сьвятароў, манахаў і манашак, і ўсім праваслаўным хрысьціянам)

Пост – гэта ахвяра асабістая. Яе кошт – у шчырасьці. Зь малітвай яна ёсьць неймаверна, Ёй чалавек асьвячае жыцьцё
Слава Ісусу Хрысту! На вякі слава!
Усе мы прагнем у жыцьці, ці сьвядома, ці падсьвядома, дабра для сябе, блізкіх, для сьвету. Жадаем, каб сьвет існаваў і каб у сьвеце ўсё было добра. Пры гэтым жадаем, каб і наша месца ў сьвеце было годнае зь усімі зручнасьцямі для жыцьця.
Для гэтага чалавек павінны зразумець, што ён ёсьць асноўнай падставай для гарманічнага сьвету. Чалавек жадае быць забясьпечаным у гэтым пагрозьлівым сьвеце, у якім пануе грэх, зло, гвалт, несправядлівасьць, здрада і ўсё гэта паходзіць ад чалавека. І мы гэта мелі магчымасьць на сябе адчуць і адукавацца.