У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа!
Упадабаныя браты і сёстры!
Першую Нядзелю пасьля Пяцідзесятніцы Царква першую
нядзелю пасьля сыходжаньня Сьвятога Духа на апосталаў, прысьвячае праслаўленьню
Усіх сьвятых, у подзьвігу веры празьзяўшых патрыярхаў, прабацькоў, прарокаў, апосталаў,
пакутнікаў, сьвятамучанікаў, прападобных, праведных, дзеля Хрыста юродзівых і
усіх тых, ад стагодзьдзя Богу дагадзілі. І узначальвае гэты хор сьвятых
Найсьвяцейшая Уладарка Багародзіца, бо Яна чысьцінёй, верай і подзьвігам
служэньня Усявышняму перасягнула не толькі тых, хто нарадзіўся на зямлі, але і
Анёльскі чын. Усе сьвятыя угоднікі — браты нашы па плоці і веры. Сьвяткуючы іх
памяць, мы уступаем зь імі ў рэальныя, хоць гэта і не паддаецца зямным
вымярэньні, зносіны, просім іх сьвятых малітваў і заступніцтва, разам зь імі
славім Збавіцеля.